https://bel.sputnik.by/20240408/lukashenka-pryznachy-pyartsova-namesnkam-kranka-prezdentskay-admnstratsy-1085289393.html
Лукашэнка прызначыў Пярцова намеснікам кіраўніка прэзідэнцкай адміністрацыі
Лукашэнка прызначыў Пярцова намеснікам кіраўніка прэзідэнцкай адміністрацыі
Sputnik Беларусь
Высокапастаўлены беларускі чыноўнік раней адказваў за працу міністэрства інфармацыі, а зараз будзе курыраваць, у тым ліку і гэтую сферу. 08.04.2024, Sputnik Беларусь
2024-04-08T12:55+0300
2024-04-08T12:55+0300
2024-04-08T13:44+0300
уладзімір пярцоў
аляксандр лукашэнка
смі
кадравы дзень
грамадства
адміністрацыя прэзідэнта беларусі
навіны
у беларусі
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/03/0e/1084503667_0:0:2646:1489_1920x0_80_0_0_a41000d5c7f6ec6e829e283f213dd262.jpg
МІНСК, 8 кра – Sputnik. Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка прызначыў Уладзіміра Пярцова намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта падчас кадравага панядзелка ў Палацы Незалежнасці.Паводле слоў Лукашэнкі, ідэалагічная работа цяпер выйшла на першы план, таму і прынята рашэнне аб перамяшчэнні ўжо былога міністра інфармацыі на адпаведную пазіцыю ў Адміністрацыю.Лукашэнка нагадаў, што калі прызначаў намеснік кіраўніка адміністрацыі па эканоміцы, то казаў аб тым, што неабходна выбудаваць піраміду.На яго думку, такім чынам павінна быць пабудавана і работа са сродкамі масавай інфармацыі, якія павінны быць напрамую выведзены на адпаведнага намесніка кіраўніка адміністрацыі."Можа быць, нават мець камісію нейкую пад сваім кіраўніцтвам, каб параіцца, своечасова адрэагаваць", - цытуе Лукашэнку БелТА.Ідэолаг – штучны таварКіраўнік дзяржавы звярнуў увагу на той факт, што Пярцоў мае добры вопыт працы ў інфармацыйным полі. Таму ў гэтай сферы трэба навесці парадак, у тым ліку з ідэалагічнай работай.Паводле яго слоў, уменне размаўляць з людзьмі – гэта даволі рэдкая з’ява, таму здольныя весці ідэалагічны напрамак работы з’яўляюцца штучным таварам."Не проста прыйсці, як у нас некалі ў чацвер быў інфармацыйны палітдзень: трэба – не трэба, хто можа – не можа, пагаварылі і, часта, на шкоду", - асабліва адзначыў Лукашэнка.На яго думку, сённяшняе кадравае рашэнне – патрэбнае і карыснае. Неабходна будзе прарабіць шмат працы, якая па сваёй сутнасці будзе самастойнай."І кіраўнік адміністрацыі, усе астатнія, я ў тым ліку, будзем вам дапамагаць. Але гэту работу трэба выбудаваць. Я спадзяюся, што вы гэта зробіце", - рэзюміраваў кіраўнік дзяржавы.Тэлебачанне, міністэрства, адміністрацыяУладзімір Пярцоў нарадзіўся ў Віцебску ў 1974 годзе і мае дыпломы аб вышэйшай адукацыі, атрыманыя ў Віцебскім дзяржуніверсітэце і Акадэміі кіравання.Прафесійную кар’еру ён пачынаў на віцебскім тэлебачанні, дзе прайшоў усе ступені, у тым ліку пасаду галоўнага рэдактара абласнога радыё.Потым Пярцоў узначаліў Гродзенскае тэлебачанне, а з 2008 па 2010 гады кіраваў дырэкцыяй вяшчання тэлеканала "РТР-Беларусь" ЗАТ "Сталічнае тэлебачанне".Наступным этапам у кар’еры была пасада дырэктара прадстаўніцтва МТРК "Мір" у Беларусі, якую ён займаў на працягу 11 гадоў.У 2021 годзе Лукашэнка прызначыў Пярцова міністрам інфармацыі. Гэтую пасаду ён займаў на працягу трох апошніх гадоў.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240307/lukashenka-pryznachy-novaga-namesnka-kranka-svay-admnstratsy-1084303319.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/03/0e/1084503667_0:0:2640:1980_1920x0_80_0_0_0a872f637bdee03255818109d5e99456.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
уладзімір пярцоў, аляксандр лукашэнка, смі, кадравы дзень, грамадства, адміністрацыя прэзідэнта беларусі, навіны , у беларусі, беларусь
уладзімір пярцоў, аляксандр лукашэнка, смі, кадравы дзень, грамадства, адміністрацыя прэзідэнта беларусі, навіны , у беларусі, беларусь
Лукашэнка прызначыў Пярцова намеснікам кіраўніка прэзідэнцкай адміністрацыі
12:55 08.04.2024 (абноўлена: 13:44 08.04.2024) Высокапастаўлены беларускі чыноўнік раней адказваў за працу міністэрства інфармацыі, а зараз будзе курыраваць, у тым ліку і гэтую сферу.
МІНСК, 8 кра – Sputnik. Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка прызначыў Уладзіміра Пярцова намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта падчас кадравага панядзелка ў Палацы Незалежнасці.
Паводле слоў Лукашэнкі, ідэалагічная работа цяпер выйшла на першы план, таму і прынята рашэнне аб перамяшчэнні ўжо былога міністра інфармацыі на адпаведную пазіцыю ў Адміністрацыю.
Лукашэнка нагадаў, што калі прызначаў намеснік кіраўніка адміністрацыі па эканоміцы, то казаў аб тым, што неабходна выбудаваць піраміду.
На яго думку, такім чынам павінна быць пабудавана і работа са сродкамі масавай інфармацыі, якія павінны быць напрамую выведзены на адпаведнага намесніка кіраўніка адміністрацыі.
"Можа быць, нават мець камісію нейкую пад сваім кіраўніцтвам, каб параіцца, своечасова адрэагаваць", - цытуе Лукашэнку
БелТА.
Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу на той факт, што Пярцоў мае добры вопыт працы ў інфармацыйным полі. Таму ў гэтай сферы трэба навесці парадак, у тым ліку з ідэалагічнай работай.
Паводле яго слоў, уменне размаўляць з людзьмі – гэта даволі рэдкая з’ява, таму здольныя весці ідэалагічны напрамак работы з’яўляюцца штучным таварам.
"Не проста прыйсці, як у нас некалі ў чацвер быў інфармацыйны палітдзень: трэба – не трэба, хто можа – не можа, пагаварылі і, часта, на шкоду", - асабліва адзначыў Лукашэнка.
На яго думку, сённяшняе кадравае рашэнне – патрэбнае і карыснае. Неабходна будзе прарабіць шмат працы, якая па сваёй сутнасці будзе самастойнай.
"І кіраўнік адміністрацыі, усе астатнія, я ў тым ліку, будзем вам дапамагаць. Але гэту работу трэба выбудаваць. Я спадзяюся, што вы гэта зробіце", - рэзюміраваў кіраўнік дзяржавы.
Тэлебачанне, міністэрства, адміністрацыя
Уладзімір Пярцоў нарадзіўся ў Віцебску ў 1974 годзе і мае дыпломы аб вышэйшай адукацыі, атрыманыя ў Віцебскім дзяржуніверсітэце і Акадэміі кіравання.
Прафесійную кар’еру ён пачынаў на віцебскім тэлебачанні, дзе прайшоў усе ступені, у тым ліку пасаду галоўнага рэдактара абласнога радыё.
Потым Пярцоў узначаліў Гродзенскае тэлебачанне, а з 2008 па 2010 гады кіраваў дырэкцыяй вяшчання тэлеканала "РТР-Беларусь" ЗАТ "Сталічнае тэлебачанне".
Наступным этапам у кар’еры была пасада дырэктара прадстаўніцтва МТРК "Мір" у Беларусі, якую ён займаў на працягу 11 гадоў.
У 2021 годзе Лукашэнка прызначыў Пярцова міністрам інфармацыі. Гэтую пасаду ён займаў на працягу трох апошніх гадоў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"