https://bel.sputnik.by/20240408/lvova-byalova-srotam-paslya-terakta--krokuse-zastalsya-dzevyats-dzyatsey-1085296355.html
Львова-Бялова: сіротамі пасля тэракта ў "Крокусе" засталіся дзевяць дзяцей
Львова-Бялова: сіротамі пасля тэракта ў "Крокусе" засталіся дзевяць дзяцей
Sputnik Беларусь
У выніку тэракта ў падмаскоўным Краснагорску загінулі 145 чалавек, сярод якіх былі дзеці, пацярпеў 551 чалавек. 08.04.2024, Sputnik Беларусь
2024-04-08T17:08+0300
2024-04-08T17:08+0300
2024-04-08T17:08+0300
тэракт у "крокус сити холл"
тэракт
грамадства
бяспека
марыя львова-бялова
правы чалавека
дзеці
масква
расія
здарэнні
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/03/1c/1084957409_0:0:3017:1697_1920x0_80_0_0_7ace0e22fad049294cffc8f903cb23ce.jpg
МІНСК, 8 кра – Sputnik. Сіротамі пасля тэракта ў "Крокус Сити Холл" засталіся дзевяць дзяцей з шасці сямей, пра гэта паведаміла ўпаўнаважаная пры прэзідэнце Расіі па правах дзіцяці Марыя Львова-Бялова.Яна растлумачыла, што апекунамі сталі родныя дзяцей: у кагосьці – старэйшая паўналетняя сястра, у кагосьці – бабуля.Упаўнаважаная па правах дзіцяці таксама нагадала, што пасля трагедыі былі шпіталізаваны шэсць дзяцей, з іх ужо 5 выпісалі дадому.Тэракт у "Крокусе"Атака на канцэртную залу ў падмаскоўным Краснагорску адбылася 22 сакавіка. Людзі ў камуфляжы расстралялі наведвальнікаў канцэрта, а таксама кінулі запальныя шашкі, што выклікала моцны пажар і абвальванне даху.Па апошніх звестках МНС, загінулі 145 чалавек. Сярод іх – шасцёра дзяцей.Усяго ў выніку тэракта пацярпелі 551 чалавек. Усе яны былі шпіталізаваны, частка з пацярпелых цяпер ужо пакінула медустановы. Аднак многія застаюцца ў бальніцах – у тым ліку ў цяжкім стане.Да стыхійнага мемарыяла на месцы трагедыі штодзень людзі неслі кветкі, іконы, лампадкі і цацкі. Кветкі ўсклалі сталічныя ўлады, грамадскія дзеячы, прадстаўнікі дыпкорпуса.У Маскве былі арыштаваны 10 абвінавачаных у здзяйсненні тэракта, чацвёра з іх – меркаваныя выканаўцы. Сілавікі працягваюць працаваць над выкрыццём усёй базы саўдзельнікаў тэрарыстаў.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240408/mzs-ras-zakhodnm-sm-byl-dadzeny-kazann-pa-asvyatlenn-padzey-u-krokuse-1085276459.html
масква
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/03/1c/1084957409_288:0:3017:2047_1920x0_80_0_0_5427b0dcd5edd743253c84f110630919.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
тэракт, грамадства, бяспека, марыя львова-бялова, правы чалавека, дзеці, масква, расія, здарэнні
тэракт, грамадства, бяспека, марыя львова-бялова, правы чалавека, дзеці, масква, расія, здарэнні
Львова-Бялова: сіротамі пасля тэракта ў "Крокусе" засталіся дзевяць дзяцей
У выніку тэракта ў падмаскоўным Краснагорску загінулі 145 чалавек, сярод якіх былі дзеці, пацярпеў 551 чалавек.
МІНСК, 8 кра – Sputnik. Сіротамі пасля тэракта ў "Крокус Сити Холл" засталіся дзевяць дзяцей з шасці сямей, пра гэта паведаміла ўпаўнаважаная пры прэзідэнце Расіі па правах дзіцяці Марыя Львова-Бялова.
Яна растлумачыла, што апекунамі сталі родныя дзяцей: у кагосьці – старэйшая паўналетняя сястра, у кагосьці – бабуля.
Упаўнаважаная па правах дзіцяці таксама нагадала, што пасля трагедыі былі шпіталізаваны шэсць дзяцей, з іх ужо 5 выпісалі дадому.
"У маскоўскай клініцы імя З.А. Башляевай застаецца 12-гадовы Дзіма, якога я наведвала. На шчасце, ён ужо ў прытомнасці, аднак пакуль што ў рэанімацыі. Па словах урачоў, стан усё яшчэ цяжкі, але дынаміка станоўчая", - расказала Львова-Бялова.
Атака на канцэртную залу ў падмаскоўным Краснагорску адбылася 22 сакавіка. Людзі ў камуфляжы расстралялі наведвальнікаў канцэрта, а таксама кінулі запальныя шашкі, што выклікала моцны пажар і абвальванне даху.
Па апошніх звестках МНС, загінулі 145 чалавек. Сярод іх – шасцёра дзяцей.
Усяго ў выніку тэракта пацярпелі 551 чалавек. Усе яны былі шпіталізаваны, частка з пацярпелых цяпер ужо пакінула медустановы. Аднак многія застаюцца ў бальніцах – у тым ліку ў цяжкім стане.
Да стыхійнага мемарыяла на месцы трагедыі штодзень людзі неслі кветкі, іконы, лампадкі і цацкі. Кветкі ўсклалі сталічныя ўлады, грамадскія дзеячы, прадстаўнікі дыпкорпуса.
У Маскве былі арыштаваны 10 абвінавачаных у здзяйсненні тэракта, чацвёра з іх – меркаваныя выканаўцы. Сілавікі працягваюць працаваць над выкрыццём усёй базы саўдзельнікаў тэрарыстаў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"