У пятніцу ў Орску прарвала дамбу, якая абараняла горад ад ракі Урал. Як выглядае горад цяпер – глядзіце ў фотастужцы на Sputnik Беларусь. 08.04.2024, Sputnik Беларусь
Вада з ракі Урал дабралася да некалькіх мікрараёнаў, падтоплена больш за 6 тысяч жылых дамоў. У зоне затаплення аказалася палова Старога горада ў Орску. Улады заклікаюць жыхароў эвакуіравацца, у вобласці аб’яўлена надзвычайная сітуацыя рэгіянальнага ўзроўню.Паводле ацэнкі МНС РФ, сітуацыя з паводкай у Арэнбургскай вобласці застаецца складаная.Раніцай у нядзелю, 7 красавіка, у Орск у адпаведнасці з даручэннем расійскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна прыбыў кіраўнік выратавальнага ведамства Аляксандр Куранкоў. Паводле слоў міністра, найбольш складаная абстаноўка ў Ленінскім раёне і Старым горадзе, пры гэтым, падкрэсліў кіраўнік МНС, сіл і сродкаў, каб ліквідаваць наступствы, дастаткова.Тым часам, мэр Арэнбурга Сяргей Салмін запатрабаваў ад жыхароў падтопленых раёнаў эвакуіравацца добраахвотна, інакш іх пачнуць вывозіць пры ўдзеле паліцыі.Ён заявіў, што паводкавая сітуацыя застаецца крытычнай.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
У пятніцу ў Орску прарвала дамбу, якая абараняла горад ад ракі Урал. Як выглядае горад цяпер – глядзіце ў фотастужцы на Sputnik Беларусь.
Вада з ракі Урал дабралася да некалькіх мікрараёнаў, падтоплена больш за 6 тысяч жылых дамоў. У зоне затаплення аказалася палова Старога горада ў Орску. Улады заклікаюць жыхароў эвакуіравацца, у вобласці аб’яўлена надзвычайная сітуацыя рэгіянальнага ўзроўню.
Паводле ацэнкі МНС РФ, сітуацыя з паводкай у Арэнбургскай вобласці застаецца складаная.
Раніцай у нядзелю, 7 красавіка, у Орск у адпаведнасці з даручэннем расійскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна прыбыў кіраўнік выратавальнага ведамства Аляксандр Куранкоў. Паводле слоў міністра, найбольш складаная абстаноўка ў Ленінскім раёне і Старым горадзе, пры гэтым, падкрэсліў кіраўнік МНС, сіл і сродкаў, каб ліквідаваць наступствы, дастаткова.
Тым часам, мэр Арэнбурга Сяргей Салмін запатрабаваў ад жыхароў падтопленых раёнаў эвакуіравацца добраахвотна, інакш іх пачнуць вывозіць пры ўдзеле паліцыі.
Ён заявіў, што паводкавая сітуацыя застаецца крытычнай.