https://bel.sputnik.by/20240408/navtsk-u-kozhnym-paltse-rablyu-fota-mnska--rodnaga-chervenya--vdea-1085292987.html
Навіцкі: у кожным палёце раблю фота Мінска і роднага Чэрвеня – відэа
Навіцкі: у кожным палёце раблю фота Мінска і роднага Чэрвеня – відэа
Sputnik Беларусь
У суботу на караблі "Союз МС-24" ураджэнец Беларусі, расійскі касманаўт Алег Навіцкі вярнуўся на Зямлю разам з беларускай удзельніцай палёту Марынай... 08.04.2024, Sputnik Беларусь
2024-04-08T15:07+0300
2024-04-08T15:07+0300
2024-04-08T15:07+0300
відэа
відэа
саюзная дзяржава
"роскосмос"
алег навіцкі
космас
даследаванне космаса
касманаўт
у свеце
расія
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/04/08/1085290052_0:0:1083:609_1920x0_80_0_0_c4200fc291992f25718cda340333fd79.png
У інтэрв’ю "Роскосмос ТВ" Алег Навіцкі расказаў аб тым, як яго нетыпічная для сухапутнай Беларусі мара стаць мараком далёкага плавання трансфармавалася ў мару аб палётах, як лётчык-штурмавік трапіў у атрад касманаўтаў і што адчуў, калі ўпершыню выйшаў у адкрыты космас.Аб роднай БеларусіПаводле слоў касманаўта, у кожным палёце ён стараецца абавязкова рабіць кадры Мінска і свайго роднага Чэрвеня, "на гэта заўсёды ідзе вельмі шмат часу, таму што то арбіта не праходзіць, то надвор’е не дазваляе, але, тым не менш, фатаграфіі родных мясцін у мяне ёсць", - дадае касманаўт.Аб сустрэчы з Клімуком і Кавалёнкам"Мы з імі сустрэліся, па-мойму, тут у цэнтры (Цэнтр кіравання палётамі - Sputnik). Пётр Ільіч (першы касманаўт з Беларусі Пётр Клімук - Sputnik) – ён быў начальнікам цэнтра, гэта было яшчэ да майго прыходу. А Уладзімір Васільевіч (другі касманаўт родам з Беларусі, Уладзімір Кавалёнак) прыязджаў сюды на нейкія ўрачыстасці і ён ужо ведаў, што я беларус. І тады з яго вуснаў прагучала, што нарэшце з’явіўся трэці беларус у атрадзе, можна будзе "абмеркаваць на траіх", - распавядае Навіцкі.Пра беларуску ў космасеАб тым, што менавіта Алег Навіцкі будзе камандаваць экіпажам, у складзе якога на арбіту адправіцца беларуская ўдзельніца палёту, упершыню заявіў Аляксандр Лукашэнка, калі наведваў цэнтр падрыхтоўкі разам з прэтэндэнткамі на палёт."Калі прыязджалі сюды 6 ці 7 прэтэндэнтак разам з прэзідэнтам рэспублікі, ён тады яшчэ неяк абазначыў, тады яшчэ я не быў зацверджаны як камандзір экіпажа, кажа, што вы перажываеце, Алег вас звозіць, усё будзе добра", - успамінае Навіцкі.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
расія
беларусь
мінск
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/04/08/1085290052_110:0:922:609_1920x0_80_0_0_cd0fcf831acd2f122fb7f1c5a7ea1deb.pngSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
відэа, саюзная дзяржава, "роскосмос", алег навіцкі, космас, даследаванне космаса, касманаўт, у свеце, расія, беларусь, мінск, видео
відэа, саюзная дзяржава, "роскосмос", алег навіцкі, космас, даследаванне космаса, касманаўт, у свеце, расія, беларусь, мінск, видео
Навіцкі: у кожным палёце раблю фота Мінска і роднага Чэрвеня – відэа
У суботу на караблі "Союз МС-24" ураджэнец Беларусі, расійскі касманаўт Алег Навіцкі вярнуўся на Зямлю разам з беларускай удзельніцай палёту Марынай Васілеўскай і амерыканскім астранаўтам Лорал О’Хара.
У інтэрв’ю "Роскосмос ТВ" Алег Навіцкі расказаў аб тым, як яго нетыпічная для сухапутнай Беларусі мара стаць мараком далёкага плавання трансфармавалася ў мару аб палётах, як лётчык-штурмавік трапіў у атрад касманаўтаў і што адчуў, калі ўпершыню выйшаў у адкрыты космас.
"Я нарадзіўся ў горадзе Чэрвень, гэта 65 км ад Мінска ў бок Магілёва, невялікі гарадок, там жа скончыў школу і адтуль паступаў у лётнае вучылішча. У свой час горад быў адным з цэнтраў партызанскага руху. Пра яго згадваў Міхаіл Задорнаў у адным са сваіх выступленняў, кажа – ёсць у Беларусі маленькі гарадок, ён тады назву не сказаў, але, кажа там на ўездзе стаіць гармата-саракапятка і напісана вялікімі літарамі "Сардэчна запрашаем", - распавядае Навіцкі.
Паводле слоў касманаўта, у кожным палёце ён стараецца абавязкова рабіць кадры Мінска і свайго роднага Чэрвеня, "на гэта заўсёды ідзе вельмі шмат часу, таму што то арбіта не праходзіць, то надвор’е не дазваляе, але, тым не менш, фатаграфіі родных мясцін у мяне ёсць", - дадае касманаўт.
Аб сустрэчы з Клімуком і Кавалёнкам
"Мы з імі сустрэліся, па-мойму, тут у цэнтры (Цэнтр кіравання палётамі - Sputnik). Пётр Ільіч (першы касманаўт з Беларусі Пётр Клімук - Sputnik) – ён быў начальнікам цэнтра, гэта было яшчэ да майго прыходу. А Уладзімір Васільевіч (другі касманаўт родам з Беларусі, Уладзімір Кавалёнак) прыязджаў сюды на нейкія ўрачыстасці і ён ужо ведаў, што я беларус. І тады з яго вуснаў прагучала, што нарэшце з’явіўся трэці беларус у атрадзе, можна будзе "абмеркаваць на траіх", - распавядае Навіцкі.
Аб тым, што менавіта Алег Навіцкі будзе камандаваць экіпажам, у складзе якога на арбіту адправіцца беларуская ўдзельніца палёту, упершыню заявіў Аляксандр Лукашэнка, калі наведваў цэнтр падрыхтоўкі разам з прэтэндэнткамі на палёт.
"Калі прыязджалі сюды 6 ці 7 прэтэндэнтак разам з прэзідэнтам рэспублікі, ён тады яшчэ неяк абазначыў, тады яшчэ я не быў зацверджаны як камандзір экіпажа, кажа, што вы перажываеце, Алег вас звозіць, усё будзе добра", - успамінае Навіцкі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"