https://bel.sputnik.by/20240409/lukashenka-adznachy-prablemy-belaruskkh-pramyslotsa-u-ras-1085316467.html
Лукашэнка абазначыў праблемы беларускіх прамыслоўцаў у Расіі
Лукашэнка абазначыў праблемы беларускіх прамыслоўцаў у Расіі
Sputnik Беларусь
Айчынныя вытворцы робяць стаўку на расійскі рынак, куды накіроўваецца на экспарт пераважная колькасць прамысловай прадукцыі. 09.04.2024, Sputnik Беларусь
2024-04-09T11:53+0300
2024-04-09T11:53+0300
2024-04-09T11:53+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
саюзная дзяржава
у беларусі
беларусь
расія
прамысловасць
эканоміка
экспарт
навіны
аляксандр лукашэнка
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/03/17/1047199512_0:0:3001:1688_1920x0_80_0_0_31848aaffa9f5a1b9a0ccda45e77f380.jpg
МІНСК, 9 кра – Sputnik. Беларуская прадукцыя на расійскім рынку ўступае канкурэнтам па цане і якасці, заявіў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка ў Палацы Незалежнасці на нарадзе па прамысловасці.Паводле яго слоў, цяпер амаль 90% прамысловай прадукцыі, якая выпускаецца ў рэспубліцы, пастаўляецца на рынак Расіі, але беларускія вытворцы страчваюць там пазіцыі па традыцыйных напрамках."Мне дакладваюць, што сёння айчынная прадукцыя ўступае аналагам як па цане, так і па якасці. Па цане яшчэ вытлумачальна. Але чаму па якасці?", - цытуе Лукашэнку БелТА.Беларускі лідар таксама звярнуў увагу, што ў мінулым годзе на 10% скараціўся экспарт айчынных трактароў, а іх доля ў расійскім імпарце ўпала да мінімальных за дзесяцігоддзе 10,5%. Доля беларускіх грузавікоў на расійскім рынку скарацілася да 6%.Пасля чаго дадаў, што на заводзе "Атлант" складваецца пагражальная сітуацыя: экспарт халадзільнікаў і маразільнікаў упаў удвая.Лукашэнка таксама канстатаваў, што выпуск прадукцыі на прадпрыемстве "Бабруйскаграмаш" скараціўся больш як на 25%. Мінскі падшыпнікавы завод у мінулым годзе быў загружаны толькі на 12% ад сваіх магчымасцей.На яго думку, сур’ёзныя праблемы ёсць у станкабудаўнічай галіне, дзе цяпер адстаюць у выкарыстанні штучнага інтэлекту і рабатызацыі."Усяго гэтага няма. Але што самае сумнае, няма бачання перспектывы. Таму я чакаю ад вас канкрэтных прапаноў, як будзем выпраўляць сітуацыю", - падкрэсліў беларускі лідар.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240330/eabr-pramyslovasts-zabyaspechvae-pryrost-vup-belarus-1084882618.html
беларусь
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/03/17/1047199512_39:0:2706:2000_1920x0_80_0_0_8187559dd0e1fb00144ecca7f747acec.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
саюзная дзяржава, у беларусі, беларусь, расія, прамысловасць, эканоміка, экспарт, навіны , аляксандр лукашэнка
саюзная дзяржава, у беларусі, беларусь, расія, прамысловасць, эканоміка, экспарт, навіны , аляксандр лукашэнка
Лукашэнка абазначыў праблемы беларускіх прамыслоўцаў у Расіі
Айчынныя вытворцы робяць стаўку на расійскі рынак, куды накіроўваецца на экспарт пераважная колькасць прамысловай прадукцыі.
МІНСК, 9 кра – Sputnik. Беларуская прадукцыя на расійскім рынку ўступае канкурэнтам па цане і якасці, заявіў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка ў Палацы Незалежнасці на нарадзе па прамысловасці.
Паводле яго слоў, цяпер амаль 90% прамысловай прадукцыі, якая выпускаецца ў рэспубліцы, пастаўляецца на рынак Расіі, але беларускія вытворцы страчваюць там пазіцыі па традыцыйных напрамках.
"Мне дакладваюць, што сёння айчынная прадукцыя ўступае аналагам як па цане, так і па якасці. Па цане яшчэ вытлумачальна. Але чаму па якасці?", - цытуе Лукашэнку
БелТА.
Беларускі лідар таксама звярнуў увагу, што ў мінулым годзе на 10% скараціўся экспарт айчынных трактароў, а іх доля ў расійскім імпарце ўпала да мінімальных за дзесяцігоддзе 10,5%. Доля беларускіх грузавікоў на расійскім рынку скарацілася да 6%.
Пасля чаго дадаў, што на заводзе "Атлант" складваецца пагражальная сітуацыя: экспарт халадзільнікаў і маразільнікаў упаў удвая.
"Што перашкаджае прадаваць прадукцыю? Трэба толькі закасаць рукавы і працаваць", - лічыць кіраўнік дзяржавы.
Лукашэнка таксама канстатаваў, што выпуск прадукцыі на прадпрыемстве "Бабруйскаграмаш" скараціўся больш як на 25%. Мінскі падшыпнікавы завод у мінулым годзе быў загружаны толькі на 12% ад сваіх магчымасцей.
На яго думку, сур’ёзныя праблемы ёсць у станкабудаўнічай галіне, дзе цяпер адстаюць у выкарыстанні штучнага інтэлекту і рабатызацыі.
"Усяго гэтага няма. Але што самае сумнае, няма бачання перспектывы. Таму я чакаю ад вас канкрэтных прапаноў, як будзем выпраўляць сітуацыю", - падкрэсліў беларускі лідар.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"