https://bel.sputnik.by/20240409/samakhvala-skhemy-zyalyayutstsa-galonym-voragam-telegram-kanala-1085322597.html
Самахвалаў: схемы з’яўляюцца галоўным ворагам Тelegram-канала
Самахвалаў: схемы з’яўляюцца галоўным ворагам Тelegram-канала
Sputnik Беларусь
Эксперт звярнуў увагу на тое, што аўтар для канала павінен прыдумаць сваю разыначку, у той жа час варта адмовіцца ад усёй неабавязковай інфармацыі. 09.04.2024, Sputnik Беларусь
2024-04-09T14:12+0300
2024-04-09T14:12+0300
2024-04-09T14:12+0300
sputnikpro
sputnik беларусь
мультымедыйны прэс-цэнтр sputnik беларусь
смі
telegram
грамадства
меркаванне
у беларусі
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/04/09/1085319460_0:67:1280:787_1920x0_80_0_0_0ade7e3db83ce250d93ec41b64bfc44c.jpg
МІНСК, 9 кра – Sputnik. Размяшчаючы навіны ў Тelegram-канале, важна задаваць пытанне, чаму людзі павінны чытаць менавіта гэты канал, заявіў шэф-рэдактар Дырэкцыі мультымедыйных цэнтраў Sputnik у краінах блізкага замежжа і Балтыі медыягрупы "Россия сегодня" Аляксандр Самахвалаў у прэс-цэнтры Sputnik Беларусь.Ён адзначыў, што адзінай схемы працы ці правіл няма.На яго думку, у сучасным Тelegram-канале лішніх пастоў не павінна быць. Чытачы адпісваюцца ад каналаў, якія завальваюць іх непатрэбнай інфармацыяй.Самахвалаў удакладніў, што ў Telegram-канале павінна быць нейкая разыначка. У той самы час трэба адмаўляцца ад усёй неабавязковай інфармацыі. Не лішнімі будуць і вялікія аб’ёмныя матэрыялы, але іх трэба правільна афармляць."Так званы рэсурс Telegraph, куды мы ўкладваем вялікі тэкст і даем у канале спасылку на яго. Чалавек пераходзіць па спасылцы, застаючыся ў Тelegram. Вельмі важна, каб ён не сыходзіў. Даваць аналітычныя артыкулы трэба, але галоўнае не часціць. Таксама дадзены пост павінен быць напісаны простай мовай. Складаную рэч растлумачыць чытачу простай мовай – гэта мастацтва, такія пасты запатрабаваны", - дадаў эксперт.Самахвалаў падкрэсліў, што яму падабаецца дапытлівасць беларускай аўдыторыі і ён заўсёды рад прыязджаць у Беларусь і дзяліцца вопытам.SputnikPro – міжнародны асветніцкі праект у галіне медыя, ініцыяваны агенцтвам Sputnik. Гэта сістэма ўнікальных семінараў, лекцый і майстар-класаў лепшых расійскіх і замежных медыяменеджараў, экспертаў і вядучых спецыялістаў агенцтва для журналістаў, прэс-сакратароў, блогераў і студэнтаў старэйшых курсаў профільных аддзяленняў ВНУ.Навучальныя модулі SputnikPro прайшлі ўжо ў 24 краінах: ад Арменіі да Індыі, ад Грэцыі да Кітая. Усяго з сакавіка 2018 года ў праекце прынялі ўдзел больш за 10 тысяч чалавек з 80 краін.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240409/ekspert-nazva-samuyu-vyalkuyu-pamylku-pry-pratsy--telegram-1085317186.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/04/09/1085319460_72:0:1209:853_1920x0_80_0_0_4b668bb2b1f4e608738797c9ed475545.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
sputnikpro, sputnik беларусь, мультымедыйны прэс-цэнтр sputnik беларусь, смі, telegram, грамадства, меркаванне, у беларусі, беларусь
sputnikpro, sputnik беларусь, мультымедыйны прэс-цэнтр sputnik беларусь, смі, telegram, грамадства, меркаванне, у беларусі, беларусь
Самахвалаў: схемы з’яўляюцца галоўным ворагам Тelegram-канала
Эксперт звярнуў увагу на тое, што аўтар для канала павінен прыдумаць сваю разыначку, у той жа час варта адмовіцца ад усёй неабавязковай інфармацыі.
МІНСК, 9 кра – Sputnik. Размяшчаючы навіны ў Тelegram-канале, важна задаваць пытанне, чаму людзі павінны чытаць менавіта гэты канал, заявіў шэф-рэдактар Дырэкцыі мультымедыйных цэнтраў Sputnik у краінах блізкага замежжа і Балтыі медыягрупы "Россия сегодня" Аляксандр Самахвалаў у прэс-цэнтры Sputnik Беларусь.
Ён адзначыў, што адзінай схемы працы ці правіл няма.
На яго думку, у сучасным Тelegram-канале лішніх пастоў не павінна быць. Чытачы адпісваюцца ад каналаў, якія завальваюць іх непатрэбнай інфармацыяй.
"Схемы – адзін з галоўных ворагаў Тelegram-канала. Тут павінна быць пэўнае пачуццё дарэчнасці. Важна знайсці свой вугал падачы, каб гэтая навіна адрознівалася ад масы, або даваць у развіцці з прывязкай. Самае галоўнае пытанне, якое мы павінны сабе задаваць, ставячы навіны ў канал, чаму людзі павінны чытаць менавіта нас", - сказаў эксперт.
Самахвалаў удакладніў, што ў Telegram-канале павінна быць нейкая разыначка. У той самы час трэба адмаўляцца ад усёй неабавязковай інфармацыі. Не лішнімі будуць і вялікія аб’ёмныя матэрыялы, але іх трэба правільна афармляць.
"Так званы рэсурс Telegraph, куды мы ўкладваем вялікі тэкст і даем у канале спасылку на яго. Чалавек пераходзіць па спасылцы, застаючыся ў Тelegram. Вельмі важна, каб ён не сыходзіў. Даваць аналітычныя артыкулы трэба, але галоўнае не часціць. Таксама дадзены пост павінен быць напісаны простай мовай. Складаную рэч растлумачыць чытачу простай мовай – гэта мастацтва, такія пасты запатрабаваны", - дадаў эксперт.
Самахвалаў падкрэсліў, што яму падабаецца дапытлівасць беларускай аўдыторыі і ён заўсёды рад прыязджаць у Беларусь і дзяліцца вопытам.
SputnikPro – міжнародны асветніцкі праект у галіне медыя, ініцыяваны агенцтвам Sputnik. Гэта сістэма ўнікальных семінараў, лекцый і майстар-класаў лепшых расійскіх і замежных медыяменеджараў, экспертаў і вядучых спецыялістаў агенцтва для журналістаў, прэс-сакратароў, блогераў і студэнтаў старэйшых курсаў профільных аддзяленняў ВНУ.
Навучальныя модулі SputnikPro прайшлі ўжо ў 24 краінах: ад Арменіі да Індыі, ад Грэцыі да Кітая. Усяго з сакавіка 2018 года ў праекце прынялі ўдзел больш за 10 тысяч чалавек з 80 краін.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"