https://bel.sputnik.by/20240410/pershy-pusk-tsyazhkay-rakety-angara-a5-z-kasmadroma-vostochnyy--translyatsyya-1085347070.html
Пуск цяжкай ракеты "Ангара-А5" з касмадрома "Восточный" зноў адменены – відэа
Пуск цяжкай ракеты "Ангара-А5" з касмадрома "Восточный" зноў адменены – відэа
Sputnik Беларусь
Цяжкая ракета "Ангара-А5" з разгонным блокам "Орион" павінна была стартаваць з касмадрома "Восточный". Аб адмене запуску стала вядома за хвіліну да гэтага. 10.04.2024, Sputnik Беларусь
2024-04-10T11:36+0300
2024-04-10T11:36+0300
2024-04-10T12:06+0300
відэа
відэа
космас
даследаванне космаса
расія
касмадром "восточный"
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/04/0a/1085346754_0:181:2995:1866_1920x0_80_0_0_f53ecdb8dd8ce91beb1ef861d6a4534b.jpg
Дзяржкамісія дазволіла правесці 10 красавіка ў 12:00 па маскоўскім часе другую спробу першага старту ракеты "Ангара-А5".Старт ракеты з касмадрома "Восточный" павінен быў адбыцца напярэдадні апоўдні, аднак аўтаматыка дала каманду "адбой пуску" за дзве хвіліны да прызначанага часу.Гендырэктар "Роскосмоса" Юрый Барысаў растлумачыў, што пуск быў адменены "з-за збою сістэмы наддуву бака акісляльніка цэнтральнага блока ракеты". Такая сітуацыя запатрабавала зліву паліва, а старт перанеслі на суткі.Адной з асноўных задач, якія будуць выконвацца з дапамогай палётаў "Ангары" з касмадрома "Восточный", стане будаўніцтва Расійскай арбітальнай станцыі. Плануецца, што менавіта цяжкая "Ангара" даставіць на арбіту ўсе яе модулі, а таксама будзе запускаць да станцыі пілатуемыя караблі.Паводле інфармацыі "Роскосмоса", з 2027 па 2033 гады плануюцца 15 запускаў "Ангары-А5М" для забеспячэння будаўніцтва і працы станцыі.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/04/0a/1085346754_133:0:2864:2048_1920x0_80_0_0_fda1b15c8a7fa8a383b88de001df83e1.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
відэа, космас, даследаванне космаса, расія, касмадром "восточный", видео
відэа, космас, даследаванне космаса, расія, касмадром "восточный", видео
Пуск цяжкай ракеты "Ангара-А5" з касмадрома "Восточный" зноў адменены – відэа
11:36 10.04.2024 (абноўлена: 12:06 10.04.2024) Цяжкая ракета "Ангара-А5" з разгонным блокам "Орион" павінна была стартаваць з касмадрома "Восточный". Аб адмене запуску стала вядома за хвіліну да гэтага.
Дзяржкамісія дазволіла правесці 10 красавіка ў 12:00 па маскоўскім часе другую спробу першага старту ракеты "Ангара-А5".
Старт ракеты з касмадрома "Восточный" павінен быў адбыцца напярэдадні апоўдні, аднак аўтаматыка дала каманду "адбой пуску" за дзве хвіліны да прызначанага часу.
Гендырэктар "Роскосмоса" Юрый Барысаў растлумачыў, што пуск быў адменены "з-за збою сістэмы наддуву бака акісляльніка цэнтральнага блока ракеты". Такая сітуацыя запатрабавала зліву паліва, а старт перанеслі на суткі.
Адной з асноўных задач, якія будуць выконвацца з дапамогай палётаў "Ангары" з касмадрома "Восточный", стане будаўніцтва Расійскай арбітальнай станцыі. Плануецца, што менавіта цяжкая "Ангара" даставіць на арбіту ўсе яе модулі, а таксама будзе запускаць да станцыі пілатуемыя караблі.
Паводле інфармацыі "Роскосмоса", з 2027 па 2033 гады плануюцца 15 запускаў "Ангары-А5М" для забеспячэння будаўніцтва і працы станцыі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"