Флаги России и Беларуси - Sputnik Беларусь, 1920
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Як сёння развіваецца Саюзная дзяржава? Якія рашэнні прымаюцца для паляпшэння жыцця грамадзян Беларусі і Расіі? Апошнія навіны аб супрацоўніцтве Мінска і Масквы чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Беларусь паставіла праз Паўночны марскі шлях ужо некалькі тысяч тон грузаў

© Sputnik / Евгений БиятовМурманскі марскі гандлёвы порт
Мурманскі марскі гандлёвы порт - Sputnik Беларусь, 1920, 11.04.2024
Падпісацца
Лукашэнка падзякаваў Пуціну за доступ Беларусі да партовай інфраструктуры Расійскай Федэрацыі, у тым ліку ў Санкт-Пецярбургу і Мурманску.
МІНСК, 11 кра – Sputnik. Беларускія грузы перавальваюцца праз парты РФ – у Санкт-Пецярбургу, у Мурманску і на Далёкім Усходзе, паведаміў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на перагаворах з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным.
"Дзякуй вам за падтрымку па партовай гаспадарцы. Мы працуем, глядзім на іншыя парты. Дапамагаюць расіяне-партавікі нам адгружаць прадукцыю. Словам, няма такога, што валяецца тавар на беразе акіяна і мы не можам вывезці", - сказаў Лукашэнка.
Паводле яго слоў, беларускія грузы пайшлі ўжо праз Паўночны марскі шлях.
"Некалькі тысяч тон паставілі ўжо. Вельмі зручна для нашых вытворцаў. Таму ваша падтрымка тут для нас была вельмі важнай і актуальнай", - падкрэсліў прэзідэнт Беларусі.
У маі 2023 года прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка аглядаў акваторыю порта ў Мурманску. А да гэтага, у сакавіку, Аляксей Аўраменка, які займаў тады пасаду кіраўніка беларускага Мінтранса, паведаміў, што рэспубліка вырашыла будаваць партовыя магутнасці ў Мурманску.
"Мы вывучаем там пляцоўкі, Рэспубліцы Беларусь прапанавана на гэты момант там тры пляцоўкі для будаўніцтва тэрмінала, але мы таксама разглядаем пытанне будаўніцтва непасрэдна беларускага порта", - казаў ён тады.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Архангельскі порт - Sputnik Беларусь, 1920, 26.01.2024
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Архангельск прапанаваў Беларусі стварыць партовы тэрмінал
Стужка навiн
0