https://bel.sputnik.by/20240411/lchby-na-sertsy-vyaznya-bukhenvalda-mkhala-savtskaga--gstoryya--vdea-1085399619.html
"Лічбы на сэрцы" вязня Бухенвальда Міхаіла Савіцкага – гісторыя ў відэа
"Лічбы на сэрцы" вязня Бухенвальда Міхаіла Савіцкага – гісторыя ў відэа
Sputnik Беларусь
У дзень памяці ахвяр канцлагераў Sputnik пабываў у Музеі гісторыі ВАВ, дзе экспануецца самая вядомая серыя карцін аб жахах нацысцкіх лагераў смерці – "Лічбы на... 11.04.2024, Sputnik Беларусь
2024-04-11T16:19+0300
2024-04-11T16:19+0300
2024-05-06T16:40+0300
відэа
вялікая айчынная вайна
беларускі дзяржаўны музей гісторыі вялікай айчыннай вайны
грамадства
гісторыя
мастацтва
эксклюзіў
у беларусі
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/04/0a/1085355618_0:114:1280:834_1920x0_80_0_0_ae90f24aec674dbd964d92dd8b704be2.jpg
Экспазіцыю з 16 палотнаў адкрывае самая вядомая карціна "Вязень 32815". Большасць гісторыкаў, крытыкаў і мастацтвазнаўцаў сцвярджаюць, што гэта аўтапартрэт мастака, але канчатковы пункт у гэтай спрэчцы так і не пастаўлены.Выстава карцін Міхаіла Андрэевіча Савіцкага з'яўляецца часткай пастаяннай экспазіцыі Музея гісторыі ВАВ. Савіцкі сам быў вязнем шэрага еўрапейскіх канцлагераў – Дзюсельдорфа, Бухенвальда, Дахау, цудам застаўся ў жывых."Лічбы на сэрцы" – гэта не толькі парадкавыя нумары вязняў канцэнтрацыйных лагераў. Назва гэтай серыі мае яшчэ адзін філасофскі сэнс – гэта колькасць людзей, якія загінулі ў канцлагерах."Гэтую серыю карцін мастак стварае праз 30 гадоў пасля заканчэння вайны. Яму спатрэбіўся такі працяглы час – некалькі дзесяцігоддзяў, каб унутры сябе ўсё перажыць – тыя жахі, што ён бачыў сам", - расказвае загадчыца культурна-адукацыйнага аддзела Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі ВАВ Кацярына Катлоўская.Кожная з назваў карцін серыі "Лічбы на сэрцы" напоўнена філасофскім сэнсам і ў нашы дні набывае новае гучанне – "Мадонна Біркенау", "Адбор", "Танец з факеламі", "Канада", "Наглядчык", "Летні тэатр", "Праклён".>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/04/0a/1085355618_0:0:1280:960_1920x0_80_0_0_d42dff4600799ffa2d30ee3b6f9855e7.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
відэа, вялікая айчынная вайна, беларускі дзяржаўны музей гісторыі вялікай айчыннай вайны, грамадства, гісторыя, мастацтва, эксклюзіў, у беларусі, беларусь, видео, міхаіл савіцкі
відэа, вялікая айчынная вайна, беларускі дзяржаўны музей гісторыі вялікай айчыннай вайны, грамадства, гісторыя, мастацтва, эксклюзіў, у беларусі, беларусь, видео, міхаіл савіцкі
"Лічбы на сэрцы" вязня Бухенвальда Міхаіла Савіцкага – гісторыя ў відэа
16:19 11.04.2024 (абноўлена: 16:40 06.05.2024) Эксклюзіў
У дзень памяці ахвяр канцлагераў Sputnik пабываў у Музеі гісторыі ВАВ, дзе экспануецца самая вядомая серыя карцін аб жахах нацысцкіх лагераў смерці – "Лічбы на сэрцы" Міхаіла Савіцкага.
Экспазіцыю з 16 палотнаў адкрывае самая вядомая карціна "Вязень 32815". Большасць гісторыкаў, крытыкаў і мастацтвазнаўцаў сцвярджаюць, што гэта аўтапартрэт мастака, але канчатковы пункт у гэтай спрэчцы так і не пастаўлены.
Выстава карцін Міхаіла Андрэевіча Савіцкага з'яўляецца часткай пастаяннай экспазіцыі Музея гісторыі ВАВ. Савіцкі сам быў вязнем шэрага еўрапейскіх канцлагераў – Дзюсельдорфа, Бухенвальда, Дахау, цудам застаўся ў жывых.
"Лічбы на сэрцы" – гэта не толькі парадкавыя нумары вязняў канцэнтрацыйных лагераў. Назва гэтай серыі мае яшчэ адзін філасофскі сэнс – гэта колькасць людзей, якія загінулі ў канцлагерах.
"Гэтую серыю карцін мастак стварае праз 30 гадоў пасля заканчэння вайны. Яму спатрэбіўся такі працяглы час – некалькі дзесяцігоддзяў, каб унутры сябе ўсё перажыць – тыя жахі, што ён бачыў сам", - расказвае загадчыца культурна-адукацыйнага аддзела Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі ВАВ Кацярына Катлоўская.
Кожная з назваў карцін серыі "Лічбы на сэрцы" напоўнена філасофскім сэнсам і ў нашы дні набывае новае гучанне – "Мадонна Біркенау", "Адбор", "Танец з факеламі", "Канада", "Наглядчык", "Летні тэатр", "Праклён".
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"