Лянкова: Васілеўская належна і прыгожа з усім справілася

© Sputnik / Виктор ТолочкоАнастасія Лянкова
Анастасія Лянкова - Sputnik Беларусь, 1920, 11.04.2024
Падпісацца
Некалькі дзён пасля палёту ў Марына Васілеўская праходзіла пасляпалётную рэабілітацыю і медыцынскія абследаванні ў Зорным гарадку, зараз беларуска вярнулася ў Мінск.
МІНСК, 11 кра – Sputnik. Дублёр першай беларускай жанчыны-касманаўта Анастасія Лянкова вельмі рада вяртанню Марыны Васілеўскай, сваімі ўражаннямі яна падзялілася з карэспандэнтам Sputnik.

"Вельмі радасна, нарэшце праект завяршыўся. Марына (Васілеўская - Sputnik) – вялікая малайчына, з усім справілася належна, прыгожа. І мы ўсе вельмі шчаслівы бачыць яе сёння ў нас у краіне, у Беларусі", - сказала Лянкова.

Гаворачы аб сваіх планах на будучыню, дублёр адзначыла, што пакуль яшчэ не ведае, чым зоймецца ў далейшым.
"Мае планы яшчэ не ведаю, будзем думаць. Я вельмі хацела б прымяніць свае атрыманыя навыкі, вопыт і веды ў далейшых касмічных праграмах, будзем спадзяецца, што яны будуць прадоўжаны. Таксама планую займацца навуковай дзейнасцю. Ну, і час пакажа", - падкрэсліла яна.

Першы касманаўт ад Беларусі

Марына Васілеўская – першая грамадзянка Беларусі, якая адправілася ў космас. Стартаваў карабель "Союз МС-25" 23 сакавіка, на борце таксама знаходзіліся Алег Навіцкі і астранаўт NASA Трэйсі Дайсан.
Палёт заняў двое сутак, стыкоўка з МКС адбылася ў 18:03 мск (супадае з мінскім часам) 25 сакавіка. Яшчэ праз пару гадзін пасля выраўноўвання ціску экіпаж адчыніў люкі і перайшоў на станцыю.
У праграму знаходжання Васілеўскай на МКС уваходзіў шэраг навуковых эксперыментаў.
Васілеўская, а таксама яе дублёр Анастасія Лянкова, паводле нядаўна прынятага ўказу прэзідэнта Беларусі, афіцыйна лічацца беларускімі касманаўтамі.
Раней кіраўнік беларускай дзяржавы заяўляў, што хацеў бы, каб на арбіту злятала і дублёр Васілеўскай – Лянкова.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Сустрэча Марыны Васілеўскай у аэрапорце Мінска - Sputnik Беларусь, 1920, 11.04.2024
Марыну Васілеўскую сустрэлі ў Мінску
Стужка навiн
0