Боевая работа расчетов РСЗО Торнадо-Г 1-й гвардейской танковой армии ЗВО  - Sputnik Беларусь, 1920
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін аб’явіў аб правядзенні ваеннай спецаперацыі ў Данбасе. Ён выступіў са зваротам да расіян, у якім паведаміў, што ДНР і ЛНР папрасілі Расію аб дапамозе. Падрабязнасці аб спецаперацыі РФ чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Небензя: у баявых дзеяннях ва Украіне адбываецца карэнны пералом

© Sputnik / Нэнси Сисель / Перайсці ў медыябанкПастаянны прадстаўнік Расійскай Федэрацыі пры Арганізацыі Аб'яднаных Нацый Васіль Небензя
Пастаянны прадстаўнік Расійскай Федэрацыі пры Арганізацыі Аб'яднаных Нацый Васіль Небензя - Sputnik Беларусь, 1920, 11.04.2024
Падпісацца
Пастаянны прадстаўнік РФ пры ААН адзначыў, што ў хуткім часе адзінай тэмай міжнародных сустрэч па Украіне будзе капітуляцыя Кіева.
МІНСК, 11 кра – Sputnik. У баявых дзеяннях ва Украіне адбываецца карэнны пералом, заявіў на пасяджэнні Савета бяспекі ААН пастаянны прадстаўнік РФ пры арганізацыі Васіль Небензя.
Ён звярнуў увагу на тое, што расійская армія перайшла ў наступленне практычна на ўсіх напрамках, знішчаючы ўмацаваныя раёны праціўніка, якія ствараліся на працягу многіх гадоў.
"У ваенных дзеяннях на нашых вачах адбываецца карэнны пералом, і змяніць гэтую тэндэнцыю не змогуць ні новыя пакеты заходняй дапамогі, ні новыя так званыя "мясныя штурмы" і контратакі кіеўскага рэжыму", - падкрэсліў Васіль Небензя.
Па словах дыпламата, у хуткай будучыні адзінай тэмай міжнародных сустрэч, прысвечаных канфлікту ва Украіне, стане безумоўная капітуляцыя Кіева.
"Раю ўсім вам загадзя да гэтага падрыхтавацца", - звярнуўся пастаянны прадстаўнік РФ пры ААН да прысутных на пасяджэнні.
Ён таксама адзначыў, што спробы Уладзіміра Зяленскага прасоўваць сваю "формулу міру" і склікаць саміты ў падтрымку кіеўскага рэжыму сёння выклікаюць толькі неўразуменне.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў - Sputnik Беларусь, 1920, 11.04.2024
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Пяскоў: новыя пагрозы Кіева даказваюць правільнасць рашэння аб пачатку СВА
Стужка навiн
0