https://bel.sputnik.by/20240411/vasleskaya-dzelnchala-na-mks-u-rasyskm-eksperymentse-4d-byadruku-1085406092.html
Васілеўская ўдзельнічала на МКС у расійскім эксперыменце 4D-біядруку
Васілеўская ўдзельнічала на МКС у расійскім эксперыменце 4D-біядруку
Sputnik Беларусь
Эксперымент, праведзены на арбіце Зямлі, адкрывае дарогу да сінтэзавання трубчастых органаў: напрыклад, сасудаў і ўрэтры. 11.04.2024, Sputnik Беларусь
2024-04-11T18:19+0300
2024-04-11T18:19+0300
2024-04-11T18:19+0300
інтэграцыя беларусі і расіі: 25 гадоў саюзнай дзяржаве
саюзная дзяржава
расія
беларусь
мкс
космас
даследаванне космаса
навіны
навука
навука і тэхналогіі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/04/0b/1085403725_0:0:1280:721_1920x0_80_0_0_ce173b99bfbf11097f849e457a526473.jpg
МІНСК, 11 кра – Sputnik. Марына Васілеўская прыняла ўдзел у расійскім эксперыменце біялагічнага 4D-друку, паведаміла дзяржкарпарацыя "Роскосмос".Эксперыментам займаліся касманаўты Алег Навіцкі (Расія), Марына Васілеўская (Беларусь) і Алег Кананенка (Расія). Як растлумачылі ў карпарацыі, у біяпрынтар былі змешчаны спецыяльныя кюветы з сінтэтычнай пласцінай, якая валодае эфектам памяці формы. Пласціна была пакрыта клеткавым матэрыялам.Біяпрынтэр "Орган.Авт" знаходзіцца на Міжнароднай касмічнай станцыі з 2018 года, а матэрыял для праведзенага эксперымента быў дастаўлены на караблі "Союз МС-25". Менавіта на ім на станцыю прыляталі Алег Навіцкі і Марына Васілеўская. Назад на ім паляціць Алег Кананенка.Раней на гэтым жа прынтары ўпершыню ўдалося паспяхова вырасціць храстковую тканку чалавека і шчытападобную залозу мышы. Таксама былі сінтэзаваны ўзоры мяса з клетак каровы, труса і рыбы.Марына Васілеўская не толькі стала беларускай, якая ўпершыню ўдзельнічала ў падобных эксперыментах у космасе, але і ўвогуле стала першай грамадзянкай Беларусі, якая здзейсніла касмічны палёт. Ён працягваўся з 23 сакавіка па 6 красавіка. У Мінск першая касманаўтка Беларусі вярнулася 11 красавіка, дзе беларускі прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка ўручыў ёй зорку Героя Беларусі, а таксама пасведчанне касманаўта.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240411/lukashenka-znagarodz-kranka-roskosmosa--abyav-padzyaku-navtskamu-1085402782.html
расія
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/04/0b/1085403725_34:0:1171:853_1920x0_80_0_0_71ea1f7fcc56c08df0c9a6da3a0b5628.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
саюзная дзяржава, расія, беларусь, мкс, космас, даследаванне космаса, навіны , навука, навука і тэхналогіі, грамадства, у свеце, марына васілеўская, "роскосмос"
саюзная дзяржава, расія, беларусь, мкс, космас, даследаванне космаса, навіны , навука, навука і тэхналогіі, грамадства, у свеце, марына васілеўская, "роскосмос"
Васілеўская ўдзельнічала на МКС у расійскім эксперыменце 4D-біядруку
Эксперымент, праведзены на арбіце Зямлі, адкрывае дарогу да сінтэзавання трубчастых органаў: напрыклад, сасудаў і ўрэтры.
МІНСК, 11 кра – Sputnik. Марына Васілеўская прыняла ўдзел у расійскім эксперыменце біялагічнага 4D-друку, паведаміла дзяржкарпарацыя "Роскосмос".
Эксперыментам займаліся касманаўты Алег Навіцкі (Расія), Марына Васілеўская (Беларусь) і Алег Кананенка (Расія). Як растлумачылі ў карпарацыі, у біяпрынтар былі змешчаны спецыяльныя кюветы з сінтэтычнай пласцінай, якая валодае эфектам памяці формы. Пласціна была пакрыта клеткавым матэрыялам.
"У перспектыве падобная чатырохмерная біяфабрыкацыя дазволіць атрымліваць эквіваленты трубчастых органаў, такіх як сасуды, мачаточнікі, урэтра", - адзначаецца ў паведамленні ў Telegram-канале "Роскосмоса".
Біяпрынтэр "Орган.Авт" знаходзіцца на Міжнароднай касмічнай станцыі з 2018 года, а матэрыял для праведзенага эксперымента быў дастаўлены на караблі "Союз МС-25". Менавіта на ім на станцыю прыляталі Алег Навіцкі і Марына Васілеўская. Назад на ім паляціць Алег Кананенка.
Раней на гэтым жа прынтары ўпершыню ўдалося паспяхова вырасціць храстковую тканку чалавека і шчытападобную залозу мышы. Таксама былі сінтэзаваны ўзоры мяса з клетак каровы, труса і рыбы.
Марына Васілеўская не толькі стала беларускай, якая ўпершыню ўдзельнічала ў падобных эксперыментах у космасе, але і ўвогуле стала першай грамадзянкай Беларусі, якая здзейсніла касмічны палёт. Ён працягваўся з 23 сакавіка па 6 красавіка. У Мінск першая касманаўтка Беларусі вярнулася 11 красавіка, дзе беларускі прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка ўручыў ёй зорку Героя Беларусі, а таксама пасведчанне касманаўта.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"