https://bel.sputnik.by/20240412/adkb-splanavala-sumesnyya-vuchenn-na-2024-god-1085420510.html
АДКБ спланавала сумесныя вучэнні на 2024 год
АДКБ спланавала сумесныя вучэнні на 2024 год
Sputnik Беларусь
Манеўры, у якіх будуць задзейнічаны ў тым ліку беларускія вайскоўцы, правядуць на тэрыторыі трох краін. 12.04.2024, Sputnik Беларусь
2024-04-12T11:17+0300
2024-04-12T11:17+0300
2024-04-12T11:17+0300
адкб
ваенныя вучэнні
навіны
бяспека
у свеце
казахстан
кыргызстан
таджыкістан
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/0a/0c/1080198314_0:0:3000:1688_1920x0_80_0_0_15e6f72f1da3037e4ebb83f13c821db2.jpg
МІНСК, 12 кра – Sputnik. Прадстаўнікі краін АДКБ правялі штабныя перагаворы па арганізацыі і правядзенні сумесных вучэнняў з калектыўнымі сіламі ў 2024 годзе, паведамілі ў прэс-службе Арганізацыі.Манеўры пройдуць на тэрыторыі трох краін-удзельніц – у Казахстане, Кыргызстане і Таджыкістане.Серыя вучэнняў "Узаемадзеянне", "Пошук" і "Эшалон" адбудзецца ў Кыргызстане. Прымаць удзел у іх будуць сілы і сродкі разведкі калектыўных сіл, войскі матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння і іншыя.Буйное вучэнне "Непарушнае брацтва", у якім традыцыйна ўдзельнічае міратворчы кантынгент краін АДКБ, сёлета прыме Казахстан.На тэрыторыі Таджыкістана ў сваю чаргу адбудзецца аператыўны збор з камандаваннем калектыўных сіл хуткага рэагавання Цэнтральнаазіяцкага рэгіёна, а таксама вучэнне "Рубеж-2024".Мерапрыемствы правядуць у адпаведнасці з зацверджаным Саветам міністраў абароны і Камітэтам сакратароў саветаў бяспекі АДКБ планам.Нагадаем, у мінулым годзе Беларусь прыняла пяць вучэнняў у рамках Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы – "Узаемадзеянне", "Пошук", "Эшалон", "Бар’ер", "Скала". Яны праводзіліся з вайскоўцамі і падраздзяленнямі МНС.У АДКБ уваходзяць Арменія, Беларусь, Казахстан, Кыргызстан, Расія і Таджыкістан. У 2024 годзе ў Арганізацыі старшынствуе Казахстан.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240312/generalny-sakratar-adkb-padze--nastro--chasttsy-elt-armen-vyklkayuts-zaklapochanasts-1084394564.html
казахстан
кыргызстан
таджыкістан
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/0a/0c/1080198314_10:0:2679:2002_1920x0_80_0_0_f16ee3604b7e1d36e4568b8762bb6d14.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
адкб, ваенныя вучэнні, навіны , бяспека, у свеце, казахстан, кыргызстан, таджыкістан
адкб, ваенныя вучэнні, навіны , бяспека, у свеце, казахстан, кыргызстан, таджыкістан
АДКБ спланавала сумесныя вучэнні на 2024 год
Манеўры, у якіх будуць задзейнічаны ў тым ліку беларускія вайскоўцы, правядуць на тэрыторыі трох краін.
МІНСК, 12 кра – Sputnik. Прадстаўнікі краін АДКБ правялі штабныя перагаворы па арганізацыі і правядзенні сумесных вучэнняў з калектыўнымі сіламі ў 2024 годзе, паведамілі ў прэс-службе Арганізацыі.
Манеўры пройдуць на тэрыторыі трох краін-удзельніц – у Казахстане, Кыргызстане і Таджыкістане.
Серыя вучэнняў "Узаемадзеянне", "Пошук" і "Эшалон" адбудзецца ў Кыргызстане. Прымаць удзел у іх будуць сілы і сродкі разведкі калектыўных сіл, войскі матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння і іншыя.
Буйное вучэнне "Непарушнае брацтва", у якім традыцыйна ўдзельнічае міратворчы кантынгент краін АДКБ, сёлета прыме Казахстан.
На тэрыторыі Таджыкістана ў сваю чаргу адбудзецца аператыўны збор з камандаваннем калектыўных сіл хуткага рэагавання Цэнтральнаазіяцкага рэгіёна, а таксама вучэнне "Рубеж-2024".
Мерапрыемствы правядуць у адпаведнасці з зацверджаным Саветам міністраў абароны і Камітэтам сакратароў саветаў бяспекі АДКБ планам.
Нагадаем, у мінулым годзе Беларусь прыняла пяць вучэнняў у рамках Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы – "Узаемадзеянне", "Пошук", "Эшалон", "Бар’ер", "Скала". Яны праводзіліся з вайскоўцамі і падраздзяленнямі МНС.
У АДКБ уваходзяць Арменія, Беларусь, Казахстан, Кыргызстан, Расія і Таджыкістан. У 2024 годзе ў Арганізацыі старшынствуе Казахстан.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"