https://bel.sputnik.by/20240412/putsn-uznagarodz-belaruskuyu-zhanchynu-kasmanata-vasleskuyu-ordenam-gagaryna-1085416446.html
Пуцін узнагародзіў беларускую жанчыну-касманаўта Васілеўскую ордэнам Гагарына
Пуцін узнагародзіў беларускую жанчыну-касманаўта Васілеўскую ордэнам Гагарына
Sputnik Беларусь
Раней беларуска атрымала на радзіме званне Героя Беларусі, залатая зорка была ёй уручана ў Палацы Рэспублікі. 12.04.2024, Sputnik Беларусь
2024-04-12T10:07+0300
2024-04-12T10:07+0300
2024-04-12T10:07+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
саюзная дзяржава
марына васілеўская
уладзімір пуцін
узнагарода
расія
навіны
грамадства
космас
даследаванне космаса
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/0a/06/1080021633_0:0:3001:1688_1920x0_80_0_0_2ed64879100bd3a29d1d63fca80f9de7.jpg
МІНСК, 12 кра – Sputnik. Расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін узнагародзіў першую ў суверэннай гісторыі Беларусі жанчыну-касманаўта Марыну Васілеўскую ордэнам Гагарына, адпаведны ўказ быў апублікаваны ў пятніцу.Там таксама адзначаецца, што аналагічную ўзнагароду атрымаў ураджэнец рэспублікі – Алег Навіцкі, які лятаў на МКС разам з Васілеўскай.Першы касманаўт ад БеларусіВасілеўская – першая грамадзянка Беларусі, якая адправілася ў космас. Стартаваў карабель "Союз МС-25" 23 сакавіка, на борце таксама знаходзіліся Алег Навіцкі і астранаўт NASA Трэйсі Дайсан. Палёт заняў двое сутак, стыкоўка з МКС адбылася ў 18:03 мск (супадае з мінскім часам) 25 сакавіка. У праграму знаходжання яе на МКС уваходзіў шэраг навуковых эксперыментаў.Васілеўская, а таксама яе дублёр Анастасія Лянкова, паводле нядаўна прынятага ўказу прэзідэнта Беларусі, афіцыйна лічацца беларускімі касманаўтамі.У чацвер, 11 красавіка, першай беларускай жанчыне-касманаўту было прысвоена званне Героя Беларусі – залатую зорку ёй уручыў прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка ў Палацы Незалежнасці.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240411/maryne-vasleskay-prysvoena-zvanne-geroya-belarus-1085381239.html
расія
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/0a/06/1080021633_144:0:2811:2000_1920x0_80_0_0_3ca4a8e07f9f3ce52d1915489e1810bf.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
саюзная дзяржава, марына васілеўская, уладзімір пуцін, узнагарода, расія, навіны , грамадства, космас, даследаванне космаса, беларусь, ордэн
саюзная дзяржава, марына васілеўская, уладзімір пуцін, узнагарода, расія, навіны , грамадства, космас, даследаванне космаса, беларусь, ордэн
Пуцін узнагародзіў беларускую жанчыну-касманаўта Васілеўскую ордэнам Гагарына
Раней беларуска атрымала на радзіме званне Героя Беларусі, залатая зорка была ёй уручана ў Палацы Рэспублікі.
МІНСК, 12 кра – Sputnik. Расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін узнагародзіў першую ў суверэннай гісторыі Беларусі жанчыну-касманаўта Марыну Васілеўскую ордэнам Гагарына, адпаведны ўказ быў апублікаваны ў пятніцу.
"За вялікі ўклад у развіццё пілатуемай касманаўтыкі і мужнасць, праяўленую пры ажыццяўленні працяглага касмічнага палёту на Міжнароднай касмічнай станцыі, узнагародзіць ордэнам Гагарына Васілеўскую Марыну Вітальеўну – члена экіпажа Міжнароднай касмічнай станцыі, грамадзянку Беларусі", - гаворыцца ў тэксце дакумента.
Там таксама адзначаецца, што аналагічную ўзнагароду атрымаў ураджэнец рэспублікі – Алег Навіцкі, які лятаў на МКС разам з Васілеўскай.
Першы касманаўт ад Беларусі
Васілеўская – першая грамадзянка Беларусі, якая адправілася ў космас. Стартаваў карабель "Союз МС-25" 23 сакавіка, на борце таксама знаходзіліся Алег Навіцкі і астранаўт NASA Трэйсі Дайсан. Палёт заняў двое сутак, стыкоўка з МКС адбылася ў 18:03 мск (супадае з мінскім часам) 25 сакавіка. У праграму знаходжання яе на МКС уваходзіў шэраг навуковых эксперыментаў.
Васілеўская, а таксама яе дублёр Анастасія Лянкова, паводле нядаўна прынятага ўказу прэзідэнта Беларусі, афіцыйна лічацца беларускімі касманаўтамі.
У чацвер, 11 красавіка, першай беларускай жанчыне-касманаўту было прысвоена званне Героя Беларусі – залатую зорку ёй уручыў прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка ў Палацы Незалежнасці.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"