https://bel.sputnik.by/20240412/sola-vyygrala-sprynt-u-fnale-kubka-sadruzhnasts-pa-byatlone-1085422676.html
Сола выйграла спрынт у фінале Кубка Садружнасці па біятлоне
Сола выйграла спрынт у фінале Кубка Садружнасці па біятлоне
Sputnik Беларусь
Беларускай спартсменцы ўдалося апярэдзіць канкурэнтку з Расіі на сем секунд, гэта перамога стала для Солы другой у бягучым сезоне. 12.04.2024, Sputnik Беларусь
2024-04-12T12:52+0300
2024-04-12T12:52+0300
2024-04-12T12:52+0300
ганна сола
біятлон
спорт
расія
снд
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/03/1f/1085043040_0:0:2301:1294_1920x0_80_0_0_e4d205b6205d29d0c29ed6f45fa5465a.jpg
МІНСК, 12 кра – Sputnik. Спартсменка з Беларусі Ганна Сола выйграла спрынт у заключным этапе розыгрышу Кубка Садружнасці па біятлоне, які праходзіць у Мурманску, перадае Sputnik.Па выніках стартавага агнявога рубяжа ў Солы быў другі графік – яна ўступала расіянцы Ірыне Казакевіч адну дзесятую секунды. Выконваючы стральбу на стойцы, абедзве спартсменкі дапусцілі па адным промаху, але на заключны круг беларуска заступала з пяцісекунднай перавагай.Адрэзак дыстанцыі беларускай біятланістцы, які застаўся, таксама ўдалолся прайсці хутчэй за расійскую спартсменку – выніковы адрыў Солы ад Казакевіч склаў сем секунд.Перамога ў фінальным спрынце Кубка садружнасці па біятлоне стала для Солы другой у бягучым розыгрышы. Раней, у студзені бягучага года, Сола стала пераможцай мас-старту.Удзельніцамі спрынту сталі 27 расійскіх біятланістак і дзве беларускія спартсменкі – Ганна Сола і Дар’я Кудаева. Апошняя змагла абысціся без памылак у стральбе, але па выніках спаборніцтва заняла толькі 19-ю пазіцыю.Дзяўчыны ў спрынтарскай гонцы стартавалі першымі, наперадзе спаборніцтвы чакаюць мужчын – старт запланаваны на 14:00. Перад фіналам генеральную класіфікацыю розыгрышу ўзначальвае беларус Антон Смольскі. Следам за ім, адстаючы на 25 ачкоў, ідзе Эдуард Латыпаў.Заўтра на спаборніцтвах у Мурманску разыграюць медалі ў адзіночнай і класічнай змешаных эстафетах, а ў нядзелю, 14 красавіка, адбудуцца масавыя старты.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240405/dzhabara-prapanava-stvaryts-alternatyvu-mak-na-baze-brks-1085227751.html
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/03/1f/1085043040_164:0:2177:1510_1920x0_80_0_0_f61f4fd1dcfc959f1984e50bb095a660.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
ганна сола, біятлон, спорт, расія, снд, навіны
ганна сола, біятлон, спорт, расія, снд, навіны
Сола выйграла спрынт у фінале Кубка Садружнасці па біятлоне
Беларускай спартсменцы ўдалося апярэдзіць канкурэнтку з Расіі на сем секунд, гэта перамога стала для Солы другой у бягучым сезоне.
МІНСК, 12 кра – Sputnik. Спартсменка з Беларусі Ганна Сола выйграла спрынт у заключным этапе розыгрышу Кубка Садружнасці па біятлоне, які праходзіць у Мурманску, перадае Sputnik.
Па выніках стартавага агнявога рубяжа ў Солы быў другі графік – яна ўступала расіянцы Ірыне Казакевіч адну дзесятую секунды. Выконваючы стральбу на стойцы, абедзве спартсменкі дапусцілі па адным промаху, але на заключны круг беларуска заступала з пяцісекунднай перавагай.
Адрэзак дыстанцыі беларускай біятланістцы, які застаўся, таксама ўдалолся прайсці хутчэй за расійскую спартсменку – выніковы адрыў Солы ад Казакевіч склаў сем секунд.
Перамога ў фінальным спрынце Кубка садружнасці па біятлоне стала для Солы другой у бягучым розыгрышы. Раней, у студзені бягучага года, Сола стала пераможцай мас-старту.
Удзельніцамі спрынту сталі 27 расійскіх біятланістак і дзве беларускія спартсменкі – Ганна Сола і Дар’я Кудаева. Апошняя змагла абысціся без памылак у стральбе, але па выніках спаборніцтва заняла толькі 19-ю пазіцыю.
Дзяўчыны ў спрынтарскай гонцы стартавалі першымі, наперадзе спаборніцтвы чакаюць мужчын – старт запланаваны на 14:00. Перад фіналам генеральную класіфікацыю розыгрышу ўзначальвае беларус Антон Смольскі. Следам за ім, адстаючы на 25 ачкоў, ідзе Эдуард Латыпаў.
Заўтра на спаборніцтвах у Мурманску разыграюць медалі ў адзіночнай і класічнай змешаных эстафетах, а ў нядзелю, 14 красавіка, адбудуцца масавыя старты.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"