Які сёння дзень: 14 красавіка 2024 года

© Sputnik / Альфред МикусЯкі сёння дзень: 14 красавіка 2024 года
Які сёння дзень: 14 красавіка 2024 года - Sputnik Беларусь, 1920, 14.04.2024
Падпісацца
Гэты дзень з'яўляецца сто пятым па грыгарыянскім календары, да канца года застаўся 261 дзень.
Якія падзеі адбыліся 14 красавіка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 14 красавіка

У 1432 годзе пачалося праўленне Жыгімонта Кейстутавіча, вялікага князя літоўскага.
У 1923 годзе ў Вільні скончыўся з’езд педагогаў беларускіх гімназій.

Хто нарадзіўся 14 красавіка

1853 год: Уладзімір Завітневіч, беларускі археолаг і гісторык.
1910 год: Алесь Пруднікаў, беларускі паэт.
Таксама сёння нарадзіліся рускі пісьменнік Дзянiс Фанвізін і літоўскі кінарэжысёр Вітаўтас Жалакявічус.

14 красавіка ў народным календары

У гэты дзень праваслаўная Царква шануе памяць святога цудатвораца Еўфімія Суздальскага, святога Аўрамія Балгарскага, Уладзімірскага цудатворца, а таксама святую Марыю Егіпецкую. Сонца ў гэты дзень на ўсю моц пачынае свяціць і гуляць блікамі на снезе, калі ён яшчэ застаўся, і ў ручаях.
Па гэтым дні можна даведацца, якое надвор'е будзе летам. Так, калі 14 красавіка сонечна, лета таксама будзе цёплае, а калі пахмурна і хмары нізка плывуць – вясна працягнецца доўга, а лета будзе кароткае.
Стужка навiн
0