https://bel.sputnik.by/20250414/Yak-snnya-dzen-14-krasavka-1040723783.html
Які сёння дзень: 14 красавіка 2025 года
Які сёння дзень: 14 красавіка 2025 года
Sputnik Беларусь
Гэты дзень з'яўляецца сто чацвёртым па грыгарыянскім календары, да канца года застаўся 261 дзень. 14.04.2025, Sputnik Беларусь
2025-04-14T05:56+0300
2025-04-14T05:56+0300
2025-04-14T12:44+0300
які сёння дзень: каляндар знакавых падзей
падзеі і даты
народны каляндар
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104070/33/1040703335_0:84:1601:984_1920x0_80_0_0_5419d411462c45a778d75b6210645620.jpg
Якія падзеі адбыліся 14 красавіка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.Гістарычныя падзеі 14 красавікаХто нарадзіўся 14 красавікаТаксама сёння нарадзіліся рускі пісьменнік Дзянiс Фанвізін і літоўскі кінарэжысёр Вітаўтас Жалакявічус.14 красавіка ў народным календарыСёння пачаўся Перадвелікодны Тыдзень, які папярэднічае Вялікадню. Кожны дзень гэтага тыдня прысвечаны асобнай падзеі апошніх дзён зямнога жыцця Хрыста. У Вялікі панядзелак царква ўспамінае старазапаветныя падзеі, звязаныя з усушаннем Госпадам пакрытай багатай лістотай, але бясплоднай смакоўніцы. Гэта вобраз крывадушнасці кніжнікаў і фарысэяў, якія не пакаяліся. Акрамя таго, у гэты ж дзень пачынаюць рыхтавацца да варэння міра, якое будуць асвячаць у чацвер. Чын міраварэння адбываецца толькі раз у годзе і толькі на Перадвелікоднай Сядміцы.Таксама сёння праваслаўная Царква шануе памяць святога цудатвораца Еўфімія Суздальскага, святога Аўрамія Балгарскага, Уладзімірскага цудатворца, а таксама святую Марыю Егіпецкую. Сонца ў гэты дзень на ўсю моц пачынае свяціць і гуляць блікамі на снезе, калі ён яшчэ застаўся, і ў ручаях.Па гэтым дні можна даведацца, якое надвор'е будзе летам. Так, калі 14 красавіка сонечна, лета таксама будзе цёплае, а калі пахмурна і хмары нізка плывуць – вясна працягнецца доўга, а лета будзе кароткае.
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2025
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104070/33/1040703335_88:0:1511:1067_1920x0_80_0_0_4ced7b283083febad9609e986d8b43dc.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
які сёння дзень: каляндар знакавых падзей, падзеі і даты, народны каляндар, беларусь
які сёння дзень: каляндар знакавых падзей, падзеі і даты, народны каляндар, беларусь
Які сёння дзень: 14 красавіка 2025 года
05:56 14.04.2025 (абноўлена: 12:44 14.04.2025) Гэты дзень з'яўляецца сто чацвёртым па грыгарыянскім календары, да канца года застаўся 261 дзень.
Якія падзеі адбыліся 14 красавіка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.
Гістарычныя падзеі 14 красавіка
У 1432 годзе пачалося праўленне Жыгімонта Кейстутавіча, вялікага князя літоўскага.
У 1923 годзе ў Вільні скончыўся з’езд педагогаў беларускіх гімназій.
Хто нарадзіўся 14 красавіка
1853 год: Уладзімір Завітневіч, беларускі археолаг і гісторык.
1910 год: Алесь Пруднікаў, беларускі паэт.
Таксама сёння нарадзіліся рускі пісьменнік Дзянiс Фанвізін і літоўскі кінарэжысёр Вітаўтас Жалакявічус.
14 красавіка ў народным календары
Сёння пачаўся Перадвелікодны Тыдзень, які папярэднічае Вялікадню. Кожны дзень гэтага тыдня прысвечаны асобнай падзеі апошніх дзён зямнога жыцця Хрыста. У Вялікі панядзелак царква ўспамінае старазапаветныя падзеі, звязаныя з усушаннем Госпадам пакрытай багатай лістотай, але бясплоднай смакоўніцы. Гэта вобраз крывадушнасці кніжнікаў і фарысэяў, якія не пакаяліся. Акрамя таго, у гэты ж дзень пачынаюць рыхтавацца да варэння міра, якое будуць асвячаць у чацвер. Чын міраварэння адбываецца толькі раз у годзе і толькі на Перадвелікоднай Сядміцы.
Таксама сёння праваслаўная Царква шануе памяць святога цудатвораца Еўфімія Суздальскага, святога Аўрамія Балгарскага, Уладзімірскага цудатворца, а таксама святую Марыю Егіпецкую. Сонца ў гэты дзень на ўсю моц пачынае свяціць і гуляць блікамі на снезе, калі ён яшчэ застаўся, і ў ручаях.
Па гэтым дні можна даведацца, якое надвор'е будзе летам. Так, калі 14 красавіка сонечна, лета таксама будзе цёплае, а калі пахмурна і хмары нізка плывуць – вясна працягнецца доўга, а лета будзе кароткае.