https://bel.sputnik.by/20240414/sezon-atraktsyna-pachnetstsa--mnsku-26-krasavka-1085329782.html
Сезон атракцыёнаў пачнецца ў Мінску 26 красавіка
Сезон атракцыёнаў пачнецца ў Мінску 26 красавіка
Sputnik Беларусь
У мінулым годзе атракцыёны пачалі працаваць у парках Мінска 21 красавіка, сёлета – амаль на тыдзень пазней. 14.04.2024, Sputnik Беларусь
2024-04-14T14:57+0300
2024-04-14T14:57+0300
2024-04-14T14:57+0300
атракцыёны
дзеці
бацькі і дзеці
грамадства
навіны
мінск
у беларусі
беларусь
адпачынак
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104083/24/1040832454_0:156:3071:1883_1920x0_80_0_0_dce65e64f1e2d9c34cfbca1447b5b4aa.jpg
МІНСК, 14 кра – Sputnik. Атракцыёны ў сталічных парках плануюць запусціць 26 красавіка, паведаміў намеснік кіраўніка – галоўны інжынер "Мінскзелянбуда" Руслан Касевіч.Касевіч праінфармаваў, што на балансе прадпрыемства знаходзіцца 50 атракцыёнаў. Яны размешчаны ў трох асноўных парках Мінска – Горкага, Чалюскінцаў і імя 900-годдзя Мінска.Намеснік генеральнага дырэктара таксама паведаміў, што для абслугоўвання атракцыёнаў на прадпрыемстве створана служба па рамонце і эксплуатацыі атракцыёнаў.Пасля перыяду кансервацыі ўсе атракцыёны прайшлі міжсезоннае тэхабслугоўванне, а канструкцыі, якім больш за 10 гадоў (каля 70% ад агульнай колькасці), – яшчэ і тэхнічную дыягностыку. Пасля станоўчага праходжання дыягнаставання таксама трэба будзе ажыццявіць тэхнічны агляд атракцыёнаў.Што да цэн на білеты, Касевіч запэўніў, што яны застануцца на ўзроўні мінулага года.У мінулым годзе атракцыёны пачалі працаваць у гарадскіх парках сталіцы 21 красавіка. Спачатку яны запрацавалі ў парках імя Горкага і Чалюскінцаў. У парку імя 900-годдзя Мінска сезон пачаўся крыху пазней – 28 красавіка.Сталічныя атракцыёныУ трох сталічных парках – імя Горкага, Чалюскінцаў і 900-годдзя Мінска – увогуле ўстаноўлена каля 70 забаўляльных канструкцый.Акрамя таго, хутка ў беларускай сталіцы з’явіцца яшчэ адзін парк з аналагічнымі актыўнасцямі. Гэта парк Уга Чавеса, будаўніцтва якога працягваецца ў жылым раёне Каменная Горка. Адкрыць новую частку парка плануюць да 1 ліпеня.Там можна будзе пракаціцца на такіх атракцыёнах, як "Аўтадром", "Вальс", "Ружовы слон" і "Лятаючая талерка". Акрамя таго, можна будзе паблукаць у "Лабірынце" і паскакаць на батутным комплексе.У парку Чалюскінцаў таксама з’явіцца новы атракцыён – у зоне адпачынку ў гэтым сезоне пачне працаваць "Мікс".Колькі каштуе пракаціцца?Згодна з прэйскурантам на паслугі паркавых атракцыёнаў у Мінску, якія дзейнічаюць з красавіка 2023-га, адны з самых папулярных лакацый у парку Горкага – "Вальс", "Дзікі цягнік", "Кола агляду" і "Аўтадром" – каштуюць 4 руб 50 кап. Атракцыён "Калабок" каштуе 2 руб, "Лятаючая талерка" і "Каліпса" – 2,50, "Задыяк" – 3, батут "Трамплін-1" – 1,50.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20190802/Znaysts-belarusku--fantane-Druzhba-naroda-na-VDNG-stala-prosta-1042277113.html
мінск
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104083/24/1040832454_170:0:2901:2048_1920x0_80_0_0_13ccd37ab3805b71f0de8bbc9e21cc41.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
атракцыёны, дзеці, бацькі і дзеці, грамадства, навіны , мінск, у беларусі, беларусь, адпачынак
атракцыёны, дзеці, бацькі і дзеці, грамадства, навіны , мінск, у беларусі, беларусь, адпачынак
Сезон атракцыёнаў пачнецца ў Мінску 26 красавіка
У мінулым годзе атракцыёны пачалі працаваць у парках Мінска 21 красавіка, сёлета – амаль на тыдзень пазней.
МІНСК, 14 кра – Sputnik. Атракцыёны ў сталічных парках плануюць запусціць 26 красавіка, паведаміў намеснік кіраўніка – галоўны інжынер "Мінскзелянбуда" Руслан Касевіч.
Касевіч праінфармаваў, што на балансе прадпрыемства знаходзіцца 50 атракцыёнаў. Яны размешчаны ў трох асноўных парках Мінска – Горкага, Чалюскінцаў і імя 900-годдзя Мінска.
"У гэтым годзе плануецца адкрыць яшчэ адзін парк – парк Уга Чавеса, хутчэй за ўсё да сярэдзіны лета ён будзе адкрыты. Там таксама з’явяцца атракцыёны", - дадаў Касевіч.
Намеснік генеральнага дырэктара таксама паведаміў, што для абслугоўвання атракцыёнаў на прадпрыемстве створана служба па рамонце і эксплуатацыі атракцыёнаў.
Пасля перыяду кансервацыі ўсе атракцыёны прайшлі міжсезоннае тэхабслугоўванне, а канструкцыі, якім больш за 10 гадоў (каля 70% ад агульнай колькасці), – яшчэ і тэхнічную дыягностыку. Пасля станоўчага праходжання дыягнаставання таксама трэба будзе ажыццявіць тэхнічны агляд атракцыёнаў.
Што да цэн на білеты, Касевіч запэўніў, што яны застануцца на ўзроўні мінулага года.
У мінулым годзе атракцыёны пачалі працаваць у гарадскіх парках сталіцы 21 красавіка. Спачатку яны запрацавалі ў парках імя Горкага і Чалюскінцаў. У парку імя 900-годдзя Мінска сезон пачаўся крыху пазней – 28 красавіка.
У трох сталічных парках – імя Горкага, Чалюскінцаў і 900-годдзя Мінска – увогуле ўстаноўлена каля 70 забаўляльных канструкцый.
Акрамя таго, хутка ў беларускай сталіцы з’явіцца яшчэ адзін парк з аналагічнымі актыўнасцямі. Гэта парк Уга Чавеса, будаўніцтва якога працягваецца ў жылым раёне Каменная Горка. Адкрыць новую частку парка плануюць да 1 ліпеня.
Там можна будзе пракаціцца на такіх атракцыёнах, як "Аўтадром", "Вальс", "Ружовы слон" і "Лятаючая талерка". Акрамя таго, можна будзе паблукаць у "Лабірынце" і паскакаць на батутным комплексе.
У парку Чалюскінцаў таксама з’явіцца новы атракцыён – у зоне адпачынку ў гэтым сезоне пачне працаваць "Мікс".
Колькі каштуе пракаціцца?
Згодна з прэйскурантам на паслугі паркавых атракцыёнаў у Мінску, якія дзейнічаюць з красавіка 2023-га, адны з самых папулярных лакацый у парку Горкага – "Вальс", "Дзікі цягнік", "Кола агляду" і "Аўтадром" – каштуюць 4 руб 50 кап. Атракцыён "Калабок" каштуе 2 руб, "Лятаючая талерка" і "Каліпса" – 2,50, "Задыяк" – 3, батут "Трамплін-1" – 1,50.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"