https://bel.sputnik.by/20240415/rasya--belarus-padpshuts-pagadnenne-ab-sumesnay-vytvorchasts-lgkaga-samalta-1085494125.html
Расія і Беларусь падпішуць пагадненне аб сумеснай вытворчасці лёгкага самалёта
Расія і Беларусь падпішуць пагадненне аб сумеснай вытворчасці лёгкага самалёта
Sputnik Беларусь
Масква і Мінск яшчэ ў мінулым годзе заяўлялі аб планах разам вырабляць лёгкі грамадзянскі самалёт на авіярамонтным заводзе ў Баранавічах. 15.04.2024, Sputnik Беларусь
2024-04-15T15:12+0300
2024-04-15T15:12+0300
2024-04-15T15:13+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
саюзная дзяржава
у беларусі
беларусь
расія
самалёт
вытворчасць
прамысловасць
эканоміка
транспарт
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103912/15/1039121531_0:0:3001:1688_1920x0_80_0_0_ff8fad3806bffd14977e4bcf10d1bf8e.jpg
МІНСК, 15 кра – Sputnik. Расійска-беларускі лёгкі шматмэтавы самалёт будзе называцца "Освей", паведаміў прэм’ер-міністр Расіі Міхаіл Мішусцін на перагаворах з беларускім калегам Раманам Галоўчанкам.Паводле слоў Мішусціна, дзве краіны пачынаюць глыбокую кааперацыю ў авіябудаванні "на аснове ўзаемнай выгады і раўнапраўнага выкарыстання" тэхналогій і агульных вытворчых магутнасцей.Таксама ён адзначыў беспрэцэдэнтны ўзровень кааперацыі Беларусі і Расіі ў сферы высокіх тэхналогій.У жніўні мінулага года пасол Беларусі ў РФ Дзмітрый Крутой заяўляў, што заканчэнне доследных праектных работ па беларуска-расійскім грамадзянскім самалёце чакалася да канца 2023-га.Таксама ў чэрвені 2023 года статс-сакратар – намеснік міністра прамысловасці і гандлю Расіі Віктар Яўтухоў казаў, што на 558-м авіяцыйным рамонтным заводзе ў Баранавічах плануецца пачаць выпуск 19-мясцовага турбавінтавога самалёта.Судзячы па заяўленых характарыстыках, гэта будзе замена L-410, якія раней выпускаліся ў Чэхаславакіі, а затым на Уральскім заводзе грамадзянскай авіяцыі ў Екацярынбургу.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20230829/rasysk-mpartazameshchany-samalt-sj-100-zdzeysn-pershy-palt-1078932569.html
беларусь
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103912/15/1039121531_0:0:2663:1997_1920x0_80_0_0_f4136cf348e058173794545b430936b7.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
саюзная дзяржава, у беларусі, беларусь, расія, самалёт, вытворчасць, прамысловасць, эканоміка, транспарт, навіны , міхаіл мішусцін, раман галоўчанка
саюзная дзяржава, у беларусі, беларусь, расія, самалёт, вытворчасць, прамысловасць, эканоміка, транспарт, навіны , міхаіл мішусцін, раман галоўчанка
Расія і Беларусь падпішуць пагадненне аб сумеснай вытворчасці лёгкага самалёта
15:12 15.04.2024 (абноўлена: 15:13 15.04.2024) Масква і Мінск яшчэ ў мінулым годзе заяўлялі аб планах разам вырабляць лёгкі грамадзянскі самалёт на авіярамонтным заводзе ў Баранавічах.
МІНСК, 15 кра – Sputnik. Расійска-беларускі лёгкі шматмэтавы самалёт будзе называцца "Освей", паведаміў прэм’ер-міністр Расіі Міхаіл Мішусцін на перагаворах з беларускім калегам Раманам Галоўчанкам.
"Дакумент, які сёння будзе падпісаны, – міжурадавае пагадненне аб сумеснай вытворчасці лёгкага шматмэтавага самалёта "Освей", - сказаў расійскі прэм’ер.
Паводле слоў Мішусціна, дзве краіны пачынаюць глыбокую кааперацыю ў авіябудаванні "на аснове ўзаемнай выгады і раўнапраўнага выкарыстання" тэхналогій і агульных вытворчых магутнасцей.
Таксама ён адзначыў беспрэцэдэнтны ўзровень кааперацыі Беларусі і Расіі ў сферы высокіх тэхналогій.
У жніўні мінулага года пасол Беларусі ў РФ Дзмітрый Крутой заяўляў, што заканчэнне доследных праектных работ па беларуска-расійскім грамадзянскім самалёце чакалася да канца 2023-га.
Таксама ў чэрвені 2023 года статс-сакратар – намеснік міністра прамысловасці і гандлю Расіі Віктар Яўтухоў казаў, што на 558-м авіяцыйным рамонтным заводзе ў Баранавічах плануецца пачаць выпуск 19-мясцовага турбавінтавога самалёта.
Судзячы па заяўленых характарыстыках, гэта будзе замена L-410, якія раней выпускаліся ў Чэхаславакіі, а затым на Уральскім заводзе грамадзянскай авіяцыі ў Екацярынбургу.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"