https://bel.sputnik.by/20240416/u-mnsku-adbysya-zakryty-pakaz-belaruskay-knakamedy-azs-1-1085510151.html
У Мінску адбыўся закрыты паказ беларускай кінакамедыі "АЗС №1"
У Мінску адбыўся закрыты паказ беларускай кінакамедыі "АЗС №1"
Sputnik Беларусь
Кінакамедыя поўнасцю знялі сіламі тэлеканала АНТ, практычна ўсе ролі ў ёй сыгралі беларускія акцёры. 16.04.2024, Sputnik Беларусь
2024-04-16T09:45+0300
2024-04-16T09:45+0300
2024-04-16T09:45+0300
культура
кіно
грамадства
фільм
у беларусі
беларусь
навіны
ант (тэлеканал)
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/04/0f/1085505432_0:145:1280:865_1920x0_80_0_0_17e2a89f7e591bfc907ad48826e4d2f2.jpg
МІНСК, 16 кра – Sputnik. У панядзелак у Мінску адбыўся закрыты паказ камедыйнага фільма "АЗС №1", які зняў тэлеканал АНТ. На яго былі запрошаны вышэйшыя службовыя асобы, кіраўнікі кінавідэапракату абласных арганізацый і Мінгарвыканкама, артысты беларускай эстрады, а таксама акцёры, якія прынялі ўдзел у здымках.Ён удакладніў, што сёння адбыўся закрыты паказ, "каб зразумець, што будзе далей".Таксама Маркаў адзначыў, што зараз вельмі не хапае такога нацыянальнага кантэнту, як кіно для беларусаў і з беларусамі ў галоўных ролях. Да гэтага пытання, упэўнен ён, "трэба падыходзіць сістэмна і на дзяржаўным узроўні".Да пачатку паказу перад гледачамі выступілі акцёры фільма. Вольга Няфёдава, якая адыграла ролю маёра міліцыі, звярнула ўвагу на тое, што раней усе галоўныя ролі даставаліся расійскім калегам."Знаходзячыся ўжо 32 гады ў прафесіі, заўсёды сутыкаешся з тым, што галоўныя ролі іграюць запрошаныя расійскія, маскоўскія акцёры. А цяпер мы атрымалі гэтую магчымасць", - сказала Няфёдава.Хто зняўся ў камедыі?Галоўныя ролі ў фільме "АЗС №1" выканалі Максім Сокал, Сяргей Навіцкі, Іна Савянкова, Юрый Зінчанка і малады акцёр, студэнт Акадэміі мастацтваў Назар Таманскі.Таксама ў кінакарціне былі задзейнічаны больш за 30 прафесійных беларускіх акцёраў.Ролю ў эпізодзе сыграў знакаміты Марат Башараў. Героямі камедыі таксама сталі ўдзельнікі папулярнай каманды вышэйшай лігі КВЗ "Барцы – Паўночны дэсант" Рухін Магерамаў і Юсіф Юсіфаў і фіналісткі конкурсу "Міс Беларусь".Пра што фільм?Увесь сюжэт фільма пабудаваны на працы заправачнай станцыі.Начальнік АЗС №1 Аркадзь Камароўскі хоча выйграць конкурс на званне лепшай запраўкі, аб’яўлены гендырэктарам, і ўсяляк імкнецца да гэтай мэты. Для гэтага ён выкарыстоўвае сваіх супрацоўнікаў. На шляху герояў сустракаецца мноства перашкод, але ўсе яны з гумарам імі пераадольваюцца.Па меркаванні карэспандэнта Sputnik, фільм атрымаўся лёгкім і жыццёвым, падыдзе для прагляду ўсёй сям’ёй.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240404/vugolnka-shukae-aktsra-z-belarus-na-rolyu-dyplamata-gramyk-1085205375.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/04/0f/1085505432_0:0:1280:960_1920x0_80_0_0_5560f682620626b4cf0bbaa7d7e4121a.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
культура, кіно, грамадства, фільм, у беларусі, беларусь, навіны , ант (тэлеканал)
культура, кіно, грамадства, фільм, у беларусі, беларусь, навіны , ант (тэлеканал)
У Мінску адбыўся закрыты паказ беларускай кінакамедыі "АЗС №1"
Кінакамедыя поўнасцю знялі сіламі тэлеканала АНТ, практычна ўсе ролі ў ёй сыгралі беларускія акцёры.
МІНСК, 16 кра – Sputnik. У панядзелак у Мінску адбыўся закрыты паказ камедыйнага фільма "АЗС №1", які зняў тэлеканал АНТ. На яго былі запрошаны вышэйшыя службовыя асобы, кіраўнікі кінавідэапракату абласных арганізацый і Мінгарвыканкама, артысты беларускай эстрады, а таксама акцёры, якія прынялі ўдзел у здымках.
"Мы спадзяемся, што фільм выкліча цікавасць у пракатчыкаў і тады мы прапусцім яго па кінатэатрах", - заявіў старшыня праўлення ЗАТ "Другі нацыянальны тэлеканал" Марат Маркаў, перадае карэспандэнт Sputnik.
Ён удакладніў, што сёння адбыўся закрыты паказ, "каб зразумець, што будзе далей".
Таксама Маркаў адзначыў, што зараз вельмі не хапае такога нацыянальнага кантэнту, як кіно для беларусаў і з беларусамі ў галоўных ролях. Да гэтага пытання, упэўнен ён, "трэба падыходзіць сістэмна і на дзяржаўным узроўні".
Да пачатку паказу перад гледачамі выступілі акцёры фільма. Вольга Няфёдава, якая адыграла ролю маёра міліцыі, звярнула ўвагу на тое, што раней усе галоўныя ролі даставаліся расійскім калегам.
"Знаходзячыся ўжо 32 гады ў прафесіі, заўсёды сутыкаешся з тым, што галоўныя ролі іграюць запрошаныя расійскія, маскоўскія акцёры. А цяпер мы атрымалі гэтую магчымасць", - сказала Няфёдава.
Галоўныя ролі ў фільме "АЗС №1" выканалі Максім Сокал, Сяргей Навіцкі, Іна Савянкова, Юрый Зінчанка і малады акцёр, студэнт Акадэміі мастацтваў Назар Таманскі.
Таксама ў кінакарціне былі задзейнічаны больш за 30 прафесійных беларускіх акцёраў.
Ролю ў эпізодзе сыграў знакаміты Марат Башараў. Героямі камедыі таксама сталі ўдзельнікі папулярнай каманды вышэйшай лігі КВЗ "Барцы – Паўночны дэсант" Рухін Магерамаў і Юсіф Юсіфаў і фіналісткі конкурсу "Міс Беларусь".
Увесь сюжэт фільма пабудаваны на працы заправачнай станцыі.
Начальнік АЗС №1 Аркадзь Камароўскі хоча выйграць конкурс на званне лепшай запраўкі, аб’яўлены гендырэктарам, і ўсяляк імкнецца да гэтай мэты. Для гэтага ён выкарыстоўвае сваіх супрацоўнікаў. На шляху герояў сустракаецца мноства перашкод, але ўсе яны з гумарам імі пераадольваюцца.
Па меркаванні карэспандэнта Sputnik, фільм атрымаўся лёгкім і жыццёвым, падыдзе для прагляду ўсёй сям’ёй.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"