https://bel.sputnik.by/20240417/gryzlo-rasya-pradstavts-na-vystave-krmashy-adpachynak-2024-27-regna-1085566513.html
Грызлоў: Расія прадставіць на выставе-кірмашы "Адпачынак 2024" 27 рэгіёнаў
Грызлоў: Расія прадставіць на выставе-кірмашы "Адпачынак 2024" 27 рэгіёнаў
Sputnik Беларусь
Турпатокі паміж Расіяй і Беларуссю за апошнія два-тры гады штогод прырастаюць на 50%. 17.04.2024, Sputnik Беларусь
2024-04-17T19:17+0300
2024-04-17T19:17+0300
2024-04-17T19:29+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
саюзная дзяржава
навіны
барыс грызлоў
пасол
палітыка
грамадства
турызм
расія
у беларусі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/02/01/1083299324_0:196:2946:1853_1920x0_80_0_0_51224324f861d7d774d0b8f73615c3d4.jpg
МІНСК, 17 кра – Sputnik. Расія на міжнароднай выставе-кірмашы турыстычных паслуг "Адпачынак 2024" будзе прадстаўлена 27 рэгіёнамі, гэта ў тры разы больш, чым у мінулым годзе, заявіў пасол Расіі ў Беларусі Барыс Грызлоў.Расійскі дыпламат адзначыў, што паміж Беларуссю і Расіяй існуе вялікі патэнцыял у сферы турызму. Гэта абумоўлена шматлікімі фактарамі – адсутнасцю моўных і пагранічных бар’ераў, наяўнасцю зручнай транспартнай інфраструктуры, а таксама даступнасцю турыстычных паслуг для шырокіх пластоў насельніцтва.На думку дыпламата, гэта асабліва актуальна ва ўмовах пастаяннага росту цэн на турпуцёўкі ў далёкае замежжа, а таксама аб’ектыўнага ўскладнення і падаражэння лагістыкі падарожжаў на фоне нелегітымных заходніх санкцый.Паводле слоў пасла, турпатокі паміж Расіяй і Беларуссю за апошнія два-тры гады штогод прырастаюць на 50%. Згодна са звесткамі статыстыкі, у 2023 годзе 176 тыс расійскіх гасцей наведалі беларускія санаторна-курортныя, аздараўленчыя і іншыя профільныя ўстановы.Таксама 15 тыс чалавек адпачыла ў мясцовых аграсядзібах. У сваю чаргу беларускія турысты зрабілі 247 тыс арганізаваных паездак у Расію."Зразумела, гэтыя лічбы не ўлічваюць тых грамадзян, якія вырашылі адпачыць, што называецца, "дзікуном" і самі паклапаціліся аб трансферы, браніраванні гасцініц і г.д. А гэта – больш за 5 млн расіян і звыш 400 тыс беларусаў", - падкрэсліў Грызлоў.Саюзныя праграмы ў сферы турызмуПасол таксама адзначыў, што на развіццё турысцкай дзейнасці дзвюх краін станоўча ўплываюць саюзныя праграмы. Так, у канцы 2023 года паспяхова рэалізавана саюзная праграма па ўніфікацыі заканадаўства ў сферы турыстычнай дзейнасці, заключаны пагадненне аб супрацоўніцтве і "дарожная карта".Акрамя таго, у пачатку 2024 года прайшлі парламенцкія слуханні з удзелам прадстаўнікоў дзяржаўных органаў і экспертнай супольнасці дзвюх краін, па выніках якіх прынята рашэнне аб стварэнні ў Смаленску першага турыстычнага інфармацыйнага цэнтра Саюзнай дзяржавы. Па словах дыпламата, сёння абмяркоўваецца пытанне пашырэння сеткі такіх цэнтраў, у тым ліку ў Беларусі."3 красавіка ў Маскве прайшло першае пасяджэнне Расійска-Беларускай рабочай групы па развіцці турызму, на якой разглядаліся нашы далейшыя сумесныя крокі, у прыватнасці, па прасоўванні трансгранічных турыстычных маршрутаў, закліканых стымуляваць рост як турбізнесу, так і спадарожных сфер транспартных, гасцінічных, гастранамічных і экскурсійных паслуг", - адзначыў Грызлоў.Ён таксама расказаў, што сёння ў парадку дня знаходзіцца пытанне аб пашырэнні геаграфіі рэгулярных авіязносін паміж буйнымі гарадамі Расіі і Беларусі, а таксама развіццё прамых аўтобусных і чыгуначных міжрэгіянальных зносін.Паводле слоў дыпламата, сёння 36 суб’ектаў Расійскай Федэрацыі выказалі зацікаўленасць ва ўстанаўленні або павелічэнні ўжо існуючых авіязносін з Беларуссю. Яшчэ 13 бачаць мэтазгодным пашырыць аўтобусныя і чыгуначныя маршруты.Адпачынак 2024У Мінску 18 красавіка адбудзецца адкрыццё 26-й Міжнароднай выставы-кірмашу турысцкіх паслуг "Адпачынак-2024". У гэтым годзе беларуская сталіца збярэ рэкордную колькасць удзельнікаў з 12 краін. Выстава будзе працаваць да 20 красавіка.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240417/mnsportu-neabkhodna-pavyalchvats-avyamarshruty--rasyu--zapuskats-turtsyagnk-1085547199.html
расія
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/02/01/1083299324_108:0:2839:2048_1920x0_80_0_0_6231d1fa1b32c8033aa1ea9d0f4aaaa9.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
саюзная дзяржава, навіны , барыс грызлоў, пасол, палітыка, грамадства, турызм, расія, у беларусі, беларусь
саюзная дзяржава, навіны , барыс грызлоў, пасол, палітыка, грамадства, турызм, расія, у беларусі, беларусь
Грызлоў: Расія прадставіць на выставе-кірмашы "Адпачынак 2024" 27 рэгіёнаў
19:17 17.04.2024 (абноўлена: 19:29 17.04.2024) Турпатокі паміж Расіяй і Беларуссю за апошнія два-тры гады штогод прырастаюць на 50%.
МІНСК, 17 кра – Sputnik. Расія на міжнароднай выставе-кірмашы турыстычных паслуг "Адпачынак 2024" будзе прадстаўлена 27 рэгіёнамі, гэта ў тры разы больш, чым у мінулым годзе, заявіў пасол Расіі ў Беларусі Барыс Грызлоў.
Расійскі дыпламат адзначыў, што паміж Беларуссю і Расіяй існуе вялікі патэнцыял у сферы турызму. Гэта абумоўлена шматлікімі фактарамі – адсутнасцю моўных і пагранічных бар’ераў, наяўнасцю зручнай транспартнай інфраструктуры, а таксама даступнасцю турыстычных паслуг для шырокіх пластоў насельніцтва.
"Кожны, пры жаданні, можа знайсці для сябе прыдатны па бюджэце і інтарэсам варыянт адпачынку на расійскіх курортах або, напрыклад, у здраўніцах або аграсядзібах рэспублікі", - сказаў Грызлоў.
На думку дыпламата, гэта асабліва актуальна ва ўмовах пастаяннага росту цэн на турпуцёўкі ў далёкае замежжа, а таксама аб’ектыўнага ўскладнення і падаражэння лагістыкі падарожжаў на фоне нелегітымных заходніх санкцый.
Паводле слоў пасла, турпатокі паміж Расіяй і Беларуссю за апошнія два-тры гады штогод прырастаюць на 50%. Згодна са звесткамі статыстыкі, у 2023 годзе 176 тыс расійскіх гасцей наведалі беларускія санаторна-курортныя, аздараўленчыя і іншыя профільныя ўстановы.
Таксама 15 тыс чалавек адпачыла ў мясцовых аграсядзібах. У сваю чаргу беларускія турысты зрабілі 247 тыс арганізаваных паездак у Расію.
"Зразумела, гэтыя лічбы не ўлічваюць тых грамадзян, якія вырашылі адпачыць, што называецца, "дзікуном" і самі паклапаціліся аб трансферы, браніраванні гасцініц і г.д. А гэта – больш за 5 млн расіян і звыш 400 тыс беларусаў", - падкрэсліў Грызлоў.
Саюзныя праграмы ў сферы турызму
Пасол таксама адзначыў, што на развіццё турысцкай дзейнасці дзвюх краін станоўча ўплываюць саюзныя праграмы. Так, у канцы 2023 года паспяхова рэалізавана саюзная праграма па ўніфікацыі заканадаўства ў сферы турыстычнай дзейнасці, заключаны пагадненне аб супрацоўніцтве і "дарожная карта".
Акрамя таго, у пачатку 2024 года прайшлі парламенцкія слуханні з удзелам прадстаўнікоў дзяржаўных органаў і экспертнай супольнасці дзвюх краін, па выніках якіх прынята рашэнне аб стварэнні ў Смаленску першага турыстычнага інфармацыйнага цэнтра Саюзнай дзяржавы. Па словах дыпламата, сёння абмяркоўваецца пытанне пашырэння сеткі такіх цэнтраў, у тым ліку ў Беларусі.
"3 красавіка ў Маскве прайшло першае пасяджэнне Расійска-Беларускай рабочай групы па развіцці турызму, на якой разглядаліся нашы далейшыя сумесныя крокі, у прыватнасці, па прасоўванні трансгранічных турыстычных маршрутаў, закліканых стымуляваць рост як турбізнесу, так і спадарожных сфер транспартных, гасцінічных, гастранамічных і экскурсійных паслуг", - адзначыў Грызлоў.
Ён таксама расказаў, што сёння ў парадку дня знаходзіцца пытанне аб пашырэнні геаграфіі рэгулярных авіязносін паміж буйнымі гарадамі Расіі і Беларусі, а таксама развіццё прамых аўтобусных і чыгуначных міжрэгіянальных зносін.
Паводле слоў дыпламата, сёння 36 суб’ектаў Расійскай Федэрацыі выказалі зацікаўленасць ва ўстанаўленні або павелічэнні ўжо існуючых авіязносін з Беларуссю. Яшчэ 13 бачаць мэтазгодным пашырыць аўтобусныя і чыгуначныя маршруты.
У Мінску 18 красавіка адбудзецца адкрыццё 26-й Міжнароднай выставы-кірмашу турысцкіх паслуг "Адпачынак-2024". У гэтым годзе беларуская сталіца збярэ рэкордную колькасць удзельнікаў з 12 краін. Выстава будзе працаваць да 20 красавіка.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"