https://bel.sputnik.by/20240417/ltva-adnavla-zakupk-zbozhzha-z-ras-1085553738.html
Літва аднавіла закупкі збожжа з Расіі
Літва аднавіла закупкі збожжа з Расіі
Sputnik Беларусь
У лютым гэтага года літоўскі бок набыў у Расіі 12,2 тыс тон збожжа амаль на два мільёны еўра. 17.04.2024, Sputnik Беларусь
2024-04-17T16:17+0300
2024-04-17T16:17+0300
2024-04-17T16:17+0300
літва
расія
збожжа
эканоміка
навіны
у свеце
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/09/1c/1079814892_0:0:3311:1862_1920x0_80_0_0_a12609d334bfac37eabeacea3b10534e.jpg
МІНСК, 17 кра – Sputnik. Літва ў лютым зноў пачала закупляць расійскае зерне пасля паўгадавога перапынку, гэта вынікае з аналізу звестак еўрапейскай статыстычнай службы, праведзенага агенцтвам РІА Навіны.Літоўскі бок прыпыніў закупку збожжа з Расіі ў маі мінулага года, а ў ліпені гэтага ж года была апошняя пастаўка гэтай прадукцыі.Аднавіліся пастаўкі ў лютым бягучага года. У прыватнасці, Літва імпартавала 12,2 тыс тон збожжа амаль на 2 млн еўра.Акрамя таго, адзначаецца рост імпарту і на латвійскі рынак: у канцы зімы Латвія набыла ў расійскіх пастаўшчыкоў 58,8 тыс тон збожжа на 10 млн еўра, у той час як месяцам раней у Расіі было закуплена 52,6 тыс тон на 8,7 млн еўра.Пры гэтым у сакавіку латвійскія ўлады ўвялі забарону на імпарт гэтай расійскай прадукцыі, а ЕС у сваю чаргу прапаноўваў нават увесці загараджальныя пошліны на зерне з Расіі.Усяго краіны Еўрапейскага саюза закупілі ў лютым у Расіі 92,6 тыс тон на агульную суму амаль 17 млн еўра.Узмоцнены кантрольУ канцы лютага гэтага года ўлады Літвы вырашылі зрабіць больш жорсткім кантроль за збожжам з Беларусі і Расіі, якое ўвозіцца ў краіну, а таксама транспартуецца транзітам праз порт Клайпеды.Як растлумачылі ў літоўскім Мінсельгасе, такім чынам яны рэагуюць на сітуацыю ў рэгіёне. У прыватнасці, яны ўзмоцняць кантроль за імпартам збожжа з Расіі і "іншых краін павышанай рызыкі".У Мінсельгасе ўдакладнілі, што меры датычацца і збожжавых культур, і вырабаў з іх, у прыватнасці, круп, мукі, вотруб'я з Расіі, Беларусі, Прыднястроўя, Абхазіі і Паўднёвай Асеціі.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240322/zakharava-mery-suprats-zbozhzha-z-ras--belarus-pagorshats-stuatsyyu--svetse-1084754406.html
літва
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/09/1c/1079814892_362:0:3093:2048_1920x0_80_0_0_0531a90974628dc3ef1160f26b2a347e.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
літва, расія, збожжа, эканоміка, навіны , у свеце
літва, расія, збожжа, эканоміка, навіны , у свеце
Літва аднавіла закупкі збожжа з Расіі
У лютым гэтага года літоўскі бок набыў у Расіі 12,2 тыс тон збожжа амаль на два мільёны еўра.
МІНСК, 17 кра – Sputnik. Літва ў лютым зноў пачала закупляць расійскае зерне пасля паўгадавога перапынку, гэта вынікае з аналізу звестак еўрапейскай статыстычнай службы, праведзенага агенцтвам
РІА Навіны.
Літоўскі бок прыпыніў закупку збожжа з Расіі ў маі мінулага года, а ў ліпені гэтага ж года была апошняя пастаўка гэтай прадукцыі.
Аднавіліся пастаўкі ў лютым бягучага года. У прыватнасці, Літва імпартавала 12,2 тыс тон збожжа амаль на 2 млн еўра.
Акрамя таго, адзначаецца рост імпарту і на латвійскі рынак: у канцы зімы Латвія набыла ў расійскіх пастаўшчыкоў 58,8 тыс тон збожжа на 10 млн еўра, у той час як месяцам раней у Расіі было закуплена 52,6 тыс тон на 8,7 млн еўра.
Пры гэтым у сакавіку латвійскія ўлады ўвялі забарону на імпарт гэтай расійскай прадукцыі, а ЕС у сваю чаргу прапаноўваў нават увесці загараджальныя пошліны на зерне з Расіі.
Усяго краіны Еўрапейскага саюза закупілі ў лютым у Расіі 92,6 тыс тон на агульную суму амаль 17 млн еўра.
У канцы лютага гэтага года ўлады Літвы вырашылі зрабіць больш жорсткім кантроль за збожжам з Беларусі і Расіі, якое ўвозіцца ў краіну, а таксама транспартуецца транзітам праз порт Клайпеды.
Як растлумачылі ў літоўскім Мінсельгасе, такім чынам яны рэагуюць на сітуацыю ў рэгіёне. У прыватнасці, яны ўзмоцняць кантроль за імпартам збожжа з Расіі і "іншых краін павышанай рызыкі".
У Мінсельгасе ўдакладнілі, што меры датычацца і збожжавых культур, і вырабаў з іх, у прыватнасці, круп, мукі, вотруб'я з Расіі, Беларусі, Прыднястроўя, Абхазіі і Паўднёвай Асеціі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"