https://bel.sputnik.by/20240417/poshlny-pa-novykh-pravlakh-yak-rastamozhyts-pasylk-1085550482.html
Пошліны па новых правілах: як растаможыць пасылкі
Пошліны па новых правілах: як растаможыць пасылкі
Sputnik Беларусь
Яшчэ нядаўна можна было атрымаць пасылку з-за меж ЕАЭС без выплаты пошліны, калі кошт тавару ў ёй менш за тысячу еўра. З 1 красавіка парог паніжаны да 200 еўра... 17.04.2024, Sputnik Беларусь
2024-04-17T13:26+0300
2024-04-17T13:26+0300
2024-04-17T13:26+0300
інфаграфіка
інфаграфіка
еаэс
у беларусі
беларусь
пошліна
тавар
грамадства
эканоміка
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/04/10/1085528402_0:0:3640:2048_1920x0_80_0_0_9f83067cdc8efcc92a49f24ec196a192.png
Ліміт па вазе пасылкі (ці тавару, які вам дастаўляе перавозчык) застаўся ранейшым – 31 кг. Калі перавышэнне па кошце, то пошліна будзе 15% ад цаны тавару, але не менш як 2 еўра за 1 кг вагі "ў частцы перавышэння вагавой нормы". Але ёсць і іншыя нормы па таварах для асабістага карыстання, якія ўвозяцца з трэціх краін (якія не ўваходзяць у ЕАЭС).Па-першае, норма для авіяпасажыраў не змянілася. Яны, як і раней, могуць увозіць праз аэрапорт тавары коштам не больш за 10 000 еўра і вагой не цяжэй за 50 кг. Калі ліміт перавышаны, трэба аплаціць 30% ад кошту ў частцы перавышэння вартаснай нормы, але не менш за 4 еўра за 1 кг вагі звыш вагавога парога. Па такой жа формуле вылічваецца пошліна, калі ўвозяцца тавары для асабістага карыстання не на самалёце, а любым іншым відам транспарту.У выпадку перавозкі тавараў не авіятранспартам парог з 1 красавіка паніжаны, як і для пасылак: было не больш за 1 тысячу еўра і 31 кг, а цяпер – не больш за 500 еўра і 25 кг.Асобныя правілы дзейнічаюць па алкаголі. Дазваляецца завезці да 5 літраў этылавага спірту ў багажы, які не суправаджаецца, але тады трэба заплаціць 22 еўра за літр. Калі з трэціх краін у багажы (які суправаджаецца, або не) завозяцца алкагольныя напоі з доляй спірту звыш 0,5% аб’ёмам больш за 3 літры (але не больш за 5 літраў), трэба заплаціць 10 еўра за кожны літр звыш нормы. Таксама дазваляецца, каб для фізічнай асобы перавозчык дастаўляў да 5 л спіртных напіткаў мацункам больш як 0,5%. У такім выпадку трэба аплаціць па 10 еўра за літр.Па тытунёвых і іншых падобных вырабах абмежаванні засталіся без змен. Для асабістага карыстання ў ЕАЭС можна ўвозіць 200 цыгарэт, або 50 цыгар (цыгарыл), 200 вырабаў з тытунём ("стыкаў"), якія награваюцца, або 250 г тытуню, або вырабаў у асартыменце агульнай вагой не больш за 250 г.Ёсць асаблівыя выпадкі, калі ліміты не дзейнічаюць. Напрыклад, можна ўвозіць без выплаты пошлін труны з рэшткамі, або ўрны з прахам. Тое ж самае дзейнічае для спортінвентару, які ўвозяць фізічныя асобы для ўдзелу ў афіцыйных спаборніцтвах у краінах ЕАЭС. Аналагічная льгота працуе пры ўвозе фота- і відэаабсталявання.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/04/10/1085528402_455:0:3186:2048_1920x0_80_0_0_069814644c8de9f01d80f0323b728aac.pngSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
інфаграфіка, еаэс, у беларусі, беларусь, пошліна, тавар, грамадства, эканоміка, инфографика
інфаграфіка, еаэс, у беларусі, беларусь, пошліна, тавар, грамадства, эканоміка, инфографика
Пошліны па новых правілах: як растаможыць пасылкі
Яшчэ нядаўна можна было атрымаць пасылку з-за меж ЕАЭС без выплаты пошліны, калі кошт тавару ў ёй менш за тысячу еўра. З 1 красавіка парог паніжаны да 200 еўра як у Беларусі, гэтак і ў іншых краінах ЕАЭС. Правілы растаможкі – у інфаграфіцы Sputnik.
Ліміт па вазе пасылкі (ці тавару, які вам дастаўляе перавозчык) застаўся ранейшым – 31 кг. Калі перавышэнне па кошце, то пошліна будзе 15% ад цаны тавару, але не менш як 2 еўра за 1 кг вагі "ў частцы перавышэння вагавой нормы". Але ёсць і іншыя нормы па таварах для асабістага карыстання, якія ўвозяцца з трэціх краін (якія не ўваходзяць у ЕАЭС).
Па-першае, норма для авіяпасажыраў не змянілася. Яны, як і раней, могуць увозіць праз аэрапорт тавары коштам не больш за 10 000 еўра і вагой не цяжэй за 50 кг. Калі ліміт перавышаны, трэба аплаціць 30% ад кошту ў частцы перавышэння вартаснай нормы, але не менш за 4 еўра за 1 кг вагі звыш вагавога парога. Па такой жа формуле вылічваецца пошліна, калі ўвозяцца тавары для асабістага карыстання не на самалёце, а любым іншым відам транспарту.
У выпадку перавозкі тавараў не авіятранспартам парог з 1 красавіка паніжаны, як і для пасылак: было не больш за 1 тысячу еўра і 31 кг, а цяпер – не больш за 500 еўра і 25 кг.
Асобныя правілы дзейнічаюць па алкаголі. Дазваляецца завезці да 5 літраў этылавага спірту ў багажы, які не суправаджаецца, але тады трэба заплаціць 22 еўра за літр. Калі з трэціх краін у багажы (які суправаджаецца, або не) завозяцца алкагольныя напоі з доляй спірту звыш 0,5% аб’ёмам больш за 3 літры (але не больш за 5 літраў), трэба заплаціць 10 еўра за кожны літр звыш нормы. Таксама дазваляецца, каб для фізічнай асобы перавозчык дастаўляў да 5 л спіртных напіткаў мацункам больш як 0,5%. У такім выпадку трэба аплаціць па 10 еўра за літр.
Па тытунёвых і іншых падобных вырабах абмежаванні засталіся без змен. Для асабістага карыстання ў ЕАЭС можна ўвозіць 200 цыгарэт, або 50 цыгар (цыгарыл), 200 вырабаў з тытунём ("стыкаў"), якія награваюцца, або 250 г тытуню, або вырабаў у асартыменце агульнай вагой не больш за 250 г.
Ёсць асаблівыя выпадкі, калі ліміты не дзейнічаюць. Напрыклад, можна ўвозіць без выплаты пошлін труны з рэшткамі, або ўрны з прахам. Тое ж самае дзейнічае для спортінвентару, які ўвозяць фізічныя асобы для ўдзелу ў афіцыйных спаборніцтвах у краінах ЕАЭС. Аналагічная льгота працуе пры ўвозе фота- і відэаабсталявання.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"