СМІ: адбіванне атакі Ірана абышлося Ізраілю ў мільярд долараў

© AP / Tomer NeubergІзраільская сістэма супрацьпаветранай абароны "Жалезны купал" запускаецца для перахопу ракет, выпушчаных з Ірана
Ізраільская сістэма супрацьпаветранай абароны Жалезны купал запускаецца для перахопу ракет, выпушчаных з Ірана - Sputnik Беларусь, 1920, 17.04.2024
Падпісацца
У ноч на 14 красавіка іранскія вайскоўцы атакавалі тэрыторыю Ізраіля мноствам ракет і беспілотных лятальных апаратаў.
МІНСК, 17 кра – Sputnik. Адбіванне атакі Ірана абыйшлося Ізраілю ў больш за адзін мільярд долараў у выглядзе выдаткаваных матэрыялаў, такія даныя прывяло выданне FT са спасылкай на былога ізраільскага ваеннага чыноўніка.
"Былы ізраільскі ваенны чыноўнік ацаніў кошт суботняй абароны больш чым у адзін мільярд долараў у выглядзе выдаткаваных матэрыялаў, не лічачы таго, у што абышлася ЗША, Францыі і Вялікабрытаніі адпраўка самалётаў", - гаворыцца ў публікацыі.

Атака Ірана

У ноч на 14 красавіка іранская армія правяла паветраную атаку дронамі і ракетам па ізраільскай тэрыторыі. Па паведамленнях СМІ, для гэтага выкарыстоўваліся беспілотнікі-камікадзэ Shahed, гіпергукавыя ракеты "Фатах" і "Фатах-2".
У ізраільскай арміі заявілі, што іранскі бок запусціў звыш 300 боепрыпасаў, у тым ліку каля 170 беспілотнікаў. Ізраіль запэўніў, што толькі некалькі ракет даляцелі да яго тэрыторыі і прычынілі "нязначную шкоду".
Тэгеран назваў аперацыю "Праўдзівае абяцанне" і паведаміў, што яна была адказам на атакі з боку Ізраіля, у тым ліку – ударам па консульстве Ірана ў Дамаску, з-за якога загінулі два генералы іранскай арміі.
У нядзелю Тэгеран заявіў, што аперацыя супраць Ізраіля завершана.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін і прэзідэнт Ірана Эбрахім Раісі, архіўнае фота - Sputnik Беларусь, 1920, 16.04.2024
Палесціна-ізраільскі канфлікт
Пуцін і Раісі падрабязна абмеркавалі абвастрэнне сітуацыі на Блізкім Усходзе
Стужка навiн
0