https://bel.sputnik.by/20240418/lukashenka-daruchy-aformts-mnsk-da-uns-bez-peraboru-1085580299.html
Лукашэнка даручыў аформіць Мінск да УНС "без перабору"
Лукашэнка даручыў аформіць Мінск да УНС "без перабору"
Sputnik Беларусь
Беларускі прэзідэнт папрасіў чыноўнікаў добра арганізаваць працу Усебеларускага народнага сходу, не марнуючы лішніх грошай. 18.04.2024, Sputnik Беларусь
2024-04-18T12:55+0300
2024-04-18T12:55+0300
2024-04-18T12:55+0300
аляксандр лукашэнка
унс
навіны
грамадства
палітыка
у беларусі
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/06/16/1063958460_0:0:3073:1728_1920x0_80_0_0_07a90a4df6fd81bb393cd755433fc457.jpg
МІНСК, 18 кра – Sputnik. Беларускую сталіцу трэба аформіць да Усебеларускага народнага сходу (УНС) "без усялякага перабору", заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на пасяджэнні аргкамітэта УНС.Таксама Лукашэнка падкрэсліў, што трэба забяспечыць нармальны і кіруемы працэс працы УНС. Ёсць і шэраг іншых пытанняў, якія яшчэ не вырашаны. Яны датычацца пастаяннага прэзідыума, выбрання намеснікаў старшыні."Трэба было б параіцца, якім чынам прапаноўваць Усебеларускаму народнаму сходу фарміраваць іх (органы УНС - Sputnik)", - адзначыў прэзідэнт.Раней ЦВК Беларусі зарэгістравала 750 дэлегатаў УНС. Гэта 350 прадстаўнікоў ад мясцовых саветаў і 400 – ад грамадзянскай супольнасці (буйных грамадскіх арганізацый). Максімальны лік дэлегатаў – 1 200.Зацверджаны і даты правядзення пасяджэння УНС – 24-25 красавіка. Месца правядзення – Мінск.Раней у сталіцы ўжо неаднаразова праводзіліся УНС, але тады гэтыя сходы не мелі статусу канстытуцыйнага органа.Па новай рэдакцыі Канстытуцыі, якая была прынята ў 2022 годзе, УНС атрымаў шэраг сур’ёзных паўнамоцтваў.Напрыклад, гэта права зацвярджаць асноўныя кірункі ўнутранай і знешняй палітыкі, ваенную дактрыну, канцэпцыю нацыянальнай бяспекі. УНС можа ўводзіць надзвычайнае або ваеннае становішча, разглядаць пытанне аб легітымнасці выбараў і гэтак далей. Рашэнні УНС будуць абавязковымі для выканання і могуць адмяняць прававыя акты, іншыя рашэнні дзяржорганаў і службовых асоб, якія супярэчаць інтарэсам нацыянальнай бяспекі. Выключэнне – рашэнні судоў.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240402/danlovch-uns-zastseragae-belarus-ad-radykalnykh-uzrushennya-1085115336.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/06/16/1063958460_166:0:2897:2048_1920x0_80_0_0_41647b6d3135c852438003608b3ce69f.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аляксандр лукашэнка, унс, навіны , грамадства, палітыка, у беларусі, беларусь
аляксандр лукашэнка, унс, навіны , грамадства, палітыка, у беларусі, беларусь
Лукашэнка даручыў аформіць Мінск да УНС "без перабору"
Беларускі прэзідэнт папрасіў чыноўнікаў добра арганізаваць працу Усебеларускага народнага сходу, не марнуючы лішніх грошай.
МІНСК, 18 кра – Sputnik. Беларускую сталіцу трэба аформіць да Усебеларускага народнага сходу (УНС) "без усялякага перабору", заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на пасяджэнні аргкамітэта УНС.
"...Каб мы не трацілі лішнія грошы на пустату... Яшчэ раз хачу папрасіць, каб былі ўважлівыя адносіны да дэлегатаў УНС, пачынаючы ад забеспячэння іх харчавання і пражывання, і заканчваючы забеспячэннем неабходных матэрыялаў для работы", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
Таксама Лукашэнка падкрэсліў, што трэба забяспечыць нармальны і кіруемы працэс працы УНС. Ёсць і шэраг іншых пытанняў, якія яшчэ не вырашаны. Яны датычацца пастаяннага прэзідыума, выбрання намеснікаў старшыні.
"Трэба было б параіцца, якім чынам прапаноўваць Усебеларускаму народнаму сходу фарміраваць іх (органы УНС - Sputnik)", - адзначыў прэзідэнт.
Раней ЦВК Беларусі зарэгістравала 750 дэлегатаў УНС. Гэта 350 прадстаўнікоў ад мясцовых саветаў і 400 – ад грамадзянскай супольнасці (буйных грамадскіх арганізацый). Максімальны лік дэлегатаў – 1 200.
Зацверджаны і даты правядзення пасяджэння УНС – 24-25 красавіка. Месца правядзення – Мінск.
Раней у сталіцы ўжо неаднаразова праводзіліся УНС, але тады гэтыя сходы не мелі статусу канстытуцыйнага органа.
Па новай рэдакцыі Канстытуцыі, якая была прынята ў 2022 годзе, УНС атрымаў шэраг сур’ёзных паўнамоцтваў.
Напрыклад, гэта права зацвярджаць асноўныя кірункі ўнутранай і знешняй палітыкі, ваенную дактрыну, канцэпцыю нацыянальнай бяспекі. УНС можа ўводзіць надзвычайнае або ваеннае становішча, разглядаць пытанне аб легітымнасці выбараў і гэтак далей. Рашэнні УНС будуць абавязковымі для выканання і могуць адмяняць прававыя акты, іншыя рашэнні дзяржорганаў і службовых асоб, якія супярэчаць інтарэсам нацыянальнай бяспекі. Выключэнне – рашэнні судоў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"