https://bel.sputnik.by/20240418/lukashenka-spadzyaetstsa-na-khutkuyu-sustrechu-z-mnangagvay-1085570666.html
Лукашэнка спадзяецца на хуткую сустрэчу з Мнангагвай
Лукашэнка спадзяецца на хуткую сустрэчу з Мнангагвай
Sputnik Беларусь
У мінулым годзе Зімбабвэ і Беларусь актыўна абменьваліся візітамі: у афрыканскую краіну прыязджаў Аляксандр Лукашэнка, а ў рэспубліку – жонка Эмерсана... 18.04.2024, Sputnik Беларусь
2024-04-18T09:23+0300
2024-04-18T09:23+0300
2024-04-18T09:23+0300
аляксандр лукашэнка
беларусь
навіны
палітыка
зімбабвэ
у свеце
віншаванне
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/08/18/1055898579_0:0:2798:1574_1920x0_80_0_0_027b2fea4c6603c6cf1dc37ebb7bf8a4.jpg
МІНСК, 18 кра – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў свайго зімбабвійскага калегу Эмерсана Мнангагву і дружалюбны народ гэтай краіны з Днём Незалежнасці.Віншаванне апублікавала прэс-служба беларускага лідара.Як адзначаецца ў тэксце, Зімбабвэ скінула каланіяльныя аковы 44 гады таму. Дзяржава атрымала магчымасць правядзення самастойнай знешняй і ўнутранай палітыки, накіраванай на забеспячэнне ўстойлівага развіцця краіны і павышэнне якасці жыцця грамадзян.Таксама прэзідэнт Беларусі мяркуе, што вялікую ролю адыгрывае абмен візітамі на вышэйшым узроўні, якія ўмацоўваюць двухбаковыя кантакты. Ён таксама выказаў надзею на хуткую сустрэчу з Эмерсанам Мнангагвай, якая павінна прайсці на тэрыторыі Беларусі."Перакананы, практычная рэалізацыя дасягнутых раней дамоўленасцей і вынікі Вашага будучага візіту ў Беларусь пасадзейнічаюць нашаму стратэгічнаму партнёрству і плённаму ўзаемадзеянню, арыентаванаму на доўгатэрміновую перспектыву", - падкрэсліў Лукашэнка.Ён таксама пажадаў Мнангагве моцнага здароўя і поспехаў, а жыхарам Зімбабвэ – шчасця і дабрабыту.Важныя сустрэчы і візітыУ лютым Замбабвэ наведаў кіраўнік беларускага МЗС Сяргей Алейнік. Ён перадаў зімбабвійскаму лідару пасланне прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, прысвечанае падрыхтоўцы зваротнага візіту Мнангагвы ў рэспубліку.Прэзідэнт Зімбабвэ пацвердзіў, што мае намер наведаць Беларусь.Акрамя таго, Алейнік перадаў запрашэнне першай лэдзі Зімбабвэ Аксіліі Мнангагва наведаць Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску".Нагадаем, што з 30 студзеня да 1 лютага мінулага года прэзідэнт Беларусі знаходзіўся з дзяржаўным візітам у Зімбабвэ, дзе правёў перагаворы з лідарам краіны.Бакі абмеркавалі шэраг актуальных пытанняў, у прыватнасці, аб пашырэнні гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, кааперацыйных сувязей. Беларуская дэлегацыя падпісала шэраг важных двухбаковых дагавораў і пагадненняў.Пазней у сакавіку ў Мінск прыбыў з афицыйным візітам міністр замежных спраў і міжнароднага гандлю Рэспублікі Зімбабвэ Фрэдэрык Шава.У красавіку беларускую сталіцу наведала і жонка зімбабвійскага лідара Аксілія Мнангагва. Першая лэдзі Зімбабвэ сустрэлася з беларускім прэзідэнтам і кіраўніком МЗС.У верасні, віншуючы Мнангагву з днём нараджэння, Лукашэнка прызнаўся, што не толькі высока шануе сяброўскія адносіны з прэзідэнтам Зімбабвэ, але і разлічвае на новую сустрэчу, каб "працягнуць адкрыты і канструктыўны дыялог".>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20230929/belarus-budze-zaklyuchats-z-afrykay-darozhnyya-karty-1079858654.html
беларусь
зімбабвэ
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/08/18/1055898579_67:0:2798:2048_1920x0_80_0_0_5bb8281fb04f48a8165104a2551dd084.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аляксандр лукашэнка, беларусь, навіны , палітыка, зімбабвэ, у свеце, віншаванне
аляксандр лукашэнка, беларусь, навіны , палітыка, зімбабвэ, у свеце, віншаванне
Лукашэнка спадзяецца на хуткую сустрэчу з Мнангагвай
У мінулым годзе Зімбабвэ і Беларусь актыўна абменьваліся візітамі: у афрыканскую краіну прыязджаў Аляксандр Лукашэнка, а ў рэспубліку – жонка Эмерсана Мнангагвы.
МІНСК, 18 кра – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў свайго зімбабвійскага калегу Эмерсана Мнангагву і дружалюбны народ гэтай краіны з Днём Незалежнасці.
Віншаванне апублікавала прэс-служба беларускага лідара.
Як адзначаецца ў тэксце, Зімбабвэ скінула каланіяльныя аковы 44 гады таму. Дзяржава атрымала магчымасць правядзення самастойнай знешняй і ўнутранай палітыки, накіраванай на забеспячэнне ўстойлівага развіцця краіны і павышэнне якасці жыцця грамадзян.
"Беларусь з задавальненнем назірае за паспяховымі дынамічнымі зменамі ў розных галінах эканомікі Зімбабвэ", - удакладніў Лукашэнка.
Таксама прэзідэнт Беларусі мяркуе, што вялікую ролю адыгрывае абмен візітамі на вышэйшым узроўні, якія ўмацоўваюць двухбаковыя кантакты. Ён таксама выказаў надзею на хуткую сустрэчу з Эмерсанам Мнангагвай, якая павінна прайсці на тэрыторыі Беларусі.
"Перакананы, практычная рэалізацыя дасягнутых раней дамоўленасцей і вынікі Вашага будучага візіту ў Беларусь пасадзейнічаюць нашаму стратэгічнаму партнёрству і плённаму ўзаемадзеянню, арыентаванаму на доўгатэрміновую перспектыву", - падкрэсліў Лукашэнка.
Ён таксама пажадаў Мнангагве моцнага здароўя і поспехаў, а жыхарам Зімбабвэ – шчасця і дабрабыту.
У лютым Замбабвэ наведаў кіраўнік беларускага МЗС Сяргей Алейнік. Ён перадаў зімбабвійскаму лідару пасланне прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, прысвечанае падрыхтоўцы зваротнага візіту Мнангагвы ў рэспубліку.
Прэзідэнт Зімбабвэ пацвердзіў, што мае намер наведаць Беларусь.
Акрамя таго, Алейнік перадаў запрашэнне першай лэдзі Зімбабвэ Аксіліі Мнангагва наведаць Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску".
Нагадаем, што з 30 студзеня да 1 лютага мінулага года прэзідэнт Беларусі знаходзіўся з дзяржаўным візітам у Зімбабвэ, дзе правёў перагаворы з лідарам краіны.
Бакі абмеркавалі шэраг актуальных пытанняў, у прыватнасці, аб пашырэнні гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, кааперацыйных сувязей. Беларуская дэлегацыя падпісала шэраг важных двухбаковых дагавораў і пагадненняў.
Пазней у сакавіку ў Мінск прыбыў з афицыйным візітам міністр замежных спраў і міжнароднага гандлю Рэспублікі Зімбабвэ Фрэдэрык Шава.
У красавіку беларускую сталіцу наведала і жонка зімбабвійскага лідара Аксілія Мнангагва. Першая лэдзі Зімбабвэ сустрэлася з беларускім прэзідэнтам і кіраўніком МЗС.
У верасні, віншуючы Мнангагву з днём нараджэння, Лукашэнка прызнаўся, што не толькі высока шануе сяброўскія адносіны з прэзідэнтам Зімбабвэ, але і разлічвае на новую сустрэчу, каб "працягнуць адкрыты і канструктыўны дыялог".
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"