https://bel.sputnik.by/20240418/sabalenka-vyyshla--18-fnalu-turnru-wta-500-u-shtutgartse-1085573807.html
Сабаленка выйшла ў 1/8 фіналу турніру WTA-500 у Штутгарце
Сабаленка выйшла ў 1/8 фіналу турніру WTA-500 у Штутгарце
Sputnik Беларусь
Беларуская тэнісістка Сабаленка даходзіла да фіналу ў трох папярэдніх турнірах WTA-500, але тройчы прайгравала. 18.04.2024, Sputnik Беларусь
2024-04-18T10:21+0300
2024-04-18T10:21+0300
2024-04-18T10:21+0300
спорт
арына сабаленка
навіны
у свеце
германія
штутгарт
тэніс
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/03/0a/1084336637_0:0:3072:1728_1920x0_80_0_0_cb95e5745bdbc035afdb18f5c491c08d.jpg
МІНСК, 18 кра – Sputnik. Другая ракетка свету, беларуска Арына Сабаленка выйшла ў 1/8 фіналу тэніснага турніру катэгорыі WTA-500, які праходзіць у нямецкім горадзе Штутгарт, паведамляе Sputnik.У паядынку другога раунда беларуска сустракалася са сваёй сяброўкай – тэнісісткай з Іспаніі Паулай Бадосай, якая цяпер займае 93-ы радок сусветнага рэйтынгу.Першую партыю на тайм-брэйку з лікам 7:6 (7:4) выйграла Сабаленка, а ў другім сэце ўступіла – 4:6. Аднак у вырашальнай партыі пры ліку 3:3 іспанская спартсменка не змагла прадоўжыць гульню з-за траўмы.Наступнай саперніцай беларускі будзе або прадстаўніца Чэхіі Маркета Вандроўшава (8), або расіянка Анастасія Патапава (36) – у залежнасці ад таго, як яны згуляюць паміж сабой.Нагадаем, што Сабаленка даходзіла да фіналу ў трох папярэдніх турнірах, але тройчы прайгравала.Цяперашнія спаборніцтвы, якія праходзяць на кортах у Штутгарце, завершацца 21 красавіка. Прызавы фонд турніру складае 922 тыс долараў.Найстарэйшы турнірТурнір WTA-500 Porsche Tennis Grand Prix – найстарэйшыя ў Еўропе спаборніцтвы па тэнісе сярод жанчын, якія праходзяць на крытых грунтавых кортах. У асноўнай сетцы спаборніцтваў бяруць удзел ігракі, якія ўваходзяць у топ-20 сусветнага рэйтынгу.На чэмпіянат таксама заявіліся першая ракетка свету Іга Свёнтак з Польшчы, амерыканкі Коры Гауф, Джэсіка Пегула і Эма Навара, прадстаўніца Казахстана Алена Рыбакіна, расіянкі Людміла Самсонава, Вераніка Кудэрметава і Кацярына Аляксандрава, кітаянка Чжэн Цыньвэнь, немка Анжаліка Кербер і іншыя.Акрамя Сабаленкі, у асноўную сетку спаборніцтваў у Штутгарце прабілася яшчэ адна беларуская тэнісістка – Аляксандра Сасновіч. Аднак у першым жа матчы яна прайграла амерыканцы Сачыі Вікеры.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240405/dzhabara-prapanava-stvaryts-alternatyvu-mak-na-baze-brks-1085227751.html
германія
штутгарт
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/03/0a/1084336637_97:0:2828:2048_1920x0_80_0_0_c55b1b1b1552c0644a789fdeb4ee5677.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спорт, арына сабаленка, навіны , у свеце, германія, штутгарт, тэніс
спорт, арына сабаленка, навіны , у свеце, германія, штутгарт, тэніс
Сабаленка выйшла ў 1/8 фіналу турніру WTA-500 у Штутгарце
Беларуская тэнісістка Сабаленка даходзіла да фіналу ў трох папярэдніх турнірах WTA-500, але тройчы прайгравала.
МІНСК, 18 кра – Sputnik. Другая ракетка свету, беларуска Арына Сабаленка выйшла ў 1/8 фіналу тэніснага турніру катэгорыі WTA-500, які праходзіць у нямецкім горадзе Штутгарт, паведамляе Sputnik.
У паядынку другога раунда беларуска сустракалася са сваёй сяброўкай – тэнісісткай з Іспаніі Паулай Бадосай, якая цяпер займае 93-ы радок сусветнага рэйтынгу.
Першую партыю на тайм-брэйку з лікам 7:6 (7:4) выйграла Сабаленка, а ў другім сэце ўступіла – 4:6. Аднак у вырашальнай партыі пры ліку 3:3 іспанская спартсменка не змагла прадоўжыць гульню з-за траўмы.
Наступнай саперніцай беларускі будзе або прадстаўніца Чэхіі Маркета Вандроўшава (8), або расіянка Анастасія Патапава (36) – у залежнасці ад таго, як яны згуляюць паміж сабой.
Нагадаем, што Сабаленка даходзіла да фіналу ў трох папярэдніх турнірах, але тройчы прайгравала.
Цяперашнія спаборніцтвы, якія праходзяць на кортах у Штутгарце, завершацца 21 красавіка. Прызавы фонд турніру складае 922 тыс долараў.
Турнір WTA-500 Porsche Tennis Grand Prix – найстарэйшыя ў Еўропе спаборніцтвы па тэнісе сярод жанчын, якія праходзяць на крытых грунтавых кортах. У асноўнай сетцы спаборніцтваў бяруць удзел ігракі, якія ўваходзяць у топ-20 сусветнага рэйтынгу.
На чэмпіянат таксама заявіліся першая ракетка свету Іга Свёнтак з Польшчы, амерыканкі Коры Гауф, Джэсіка Пегула і Эма Навара, прадстаўніца Казахстана Алена Рыбакіна, расіянкі Людміла Самсонава, Вераніка Кудэрметава і Кацярына Аляксандрава, кітаянка Чжэн Цыньвэнь, немка Анжаліка Кербер і іншыя.
Акрамя Сабаленкі, у асноўную сетку спаборніцтваў у Штутгарце прабілася яшчэ адна беларуская тэнісістка – Аляксандра Сасновіч. Аднак у першым жа матчы яна прайграла амерыканцы Сачыі Вікеры.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"