Флаги России и Беларуси - Sputnik Беларусь, 1920
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Як сёння развіваецца Саюзная дзяржава? Якія рашэнні прымаюцца для паляпшэння жыцця грамадзян Беларусі і Расіі? Апошнія навіны аб супрацоўніцтве Мінска і Масквы чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Студэнты з Расіі пройдуць стажыроўку на "БелАЗе" і "Беларуськаліі"

© Photo : Telegram / БЕЛАЗ. Официальный каналГазатурбінны кар'ерны самазвал БЕЛАЗ-75588 з электрамеханічнай трансмісіяй
Газатурбінны кар'ерны самазвал БЕЛАЗ-75588 з электрамеханічнай трансмісіяй - Sputnik Беларусь, 1920, 18.04.2024
Падпісацца
Беларускі пасол у РФ Дзмітрый Крутой наведаў Санкт-Пецярбургскі горны ўніверсітэт і запрасіў рэктара ВНУ Уладзіміра Літвіненка на Форум рэгіёнаў.
МІНСК, 18 кра – Sputnik. Пытанні супрацоўніцтва ў навукова-адукацыйнай сферы былі абмеркаваны падчас візіту пасла Беларусі ў РФ Дзмітрыя Крутога ў Санкт-Пецярбург, паведамілі ў пасольстве.
Беларускі дыпламат правёў перагаворы з рэктарам Санкт-Пецярбургскага горнага ўніверсітэта доктарам тэхнічных навук, прафесарам Уладзімірам Літвіненкам.
"У ходзе сустрэчы былі абмеркаваны пытанні супрацоўніцтва гэтай унікальнай для сістэмы расійскай адукацыі ВНУ з беларускімі калегамі", - сказана ў паведамленні ў Telegram-канале дыпмісіі.
Там гаворыцца, што на наступнае лета запланавана праходжанне практыкі студэнтамі Горнага ўніверсітэта на "БелАЗе" і "Беларуськаліі", а таксама ў Полацкім дзяржуніверсітэце. Усяго ў Беларусь прыедуць тры такія групы – каля пяцісот першакурснікаў.
Дзмітрый Крутой таксама запрасіў рэктара ВНУ прыняць удзел у Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі ў Віцебску, у рамках спецыялізаванай секцыі.
Як паведамлялася, у Санкт-Пецярбургскім горным універсітэце ў сакавіку 2022 года адкрылі Цэнтр кампетэнцый "БелАЗа".
Тады ў цырымоніі адкрыцця Цэнтра прынялі ўдзел прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка і губернатар Санкт-Пецярбурга Аляксандр Бяглоў.
Нагадаем, Беларусь і Расія пашыраюць інтэграцыю ў сферы адукацыі ў мэтах падрыхтоўкі кадраў, якія будуць працаваць у розных сферах Саюзнай дзяржавы.
Таксама аб маштабных планах супрацоўніцтва з Беларуссю па лініі адукацыі, абмену студэнтамі і маладымі спецыялістамі расказваў у інтэрв’ю Sputnik губернатар Ленінградскай вобласці Аляксандр Драздзенка.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Студэнты на лекцыі - Sputnik Беларусь, 1920, 10.04.2024
Абітурыент – 2024
Для расіян, якія паступаюць у ВНУ Беларусі па АДЭ, установяць парог балаў
Стужка навiн
0