Права на нашэнне крапавага берэта заслужылі 62 спецназаўцы

© Sputnik / Виктор ТолочкоСпецназ Унутраных войск МУС праходзіць выпрабаванні на права нашэння крапавых берэтаў - 2024
Спецназ Унутраных войск МУС праходзіць выпрабаванні на права нашэння крапавых берэтаў - 2024 - Sputnik Беларусь, 1920, 19.04.2024
Падпісацца
Байцы ўнутраных войск, каб стаць часткай эліты спецназа Беларусі, праходзяць праз складаныя выпрабаванні. Як гэта выглядае ўжывую, глядзіце ў рэпартажы Sputnik.
Выпрабаванні на права нашэння крапавага берэта праходзяць у некалькі дзён з мноствам асобных этапаў, і гэта не лічачы папярэдняга адбору кандыдатаў.
Сёлета ў навучальным цэнтры ўнутраных войск у Валоўшчыне для ўдзелу ў кваліфікацыйных іспытах быў адабраны 81 баец.
Першы дзень іспытаў поўнасцю прысвечаны праверцы агульнай фізічнай падрыхтоўкі ваеннаслужачых. У бягучым годзе на гэтым этапе адсеялася 8 чалавек.
На наступны дзень у калоне на марш-кідок выстраіліся 73 байцы. У камбінаванае выпрабаванне ўваходзіць сам марш, пераадоленне перашкод, а таксама выкананне нарматываў.
© Sputnik / Виктор Толочко

  - Sputnik Беларусь
1/3

© Sputnik / Виктор Толочко

  - Sputnik Беларусь
2/3

© Sputnik / Виктор Толочко

  - Sputnik Беларусь
3/3

1/3

2/3

3/3

Напрыклад, кожны спецназавец павінен не толькі фізічна быць гатоў выцягнуць свайго баявога таварыша з-пад абстрэлу, але і правільна налажыць жгут, калі той атрымаў раненне. Няхай на этапе яно ўмоўнае і здарылася па камандзе інструктара, але ўсё павінна быць зроблена, як трэба, інакш – дыскваліфікацыя.
© Sputnik / Виктор Толочко

  - Sputnik Беларусь
1/3

© Sputnik / Виктор Толочко

  - Sputnik Беларусь
2/3

© Sputnik / Виктор Толочко

  - Sputnik Беларусь
3/3

1/3

2/3

3/3

Просты прыклад: часам калегі хочуць дапамагчы сваім сябрам і спрабуюць даць панюхаць нашатыр ці лімон, каб прывесці ў пачуцці і ўзбадзёрыць. Гэта строга спыняецца аж да зняцця з дыстанцыі, таму што задача кіраўніка іспытаў не проста праверыць на трываласць байцоў, але і захаваць ім здароўе, а значыць недамаганні нельга маскіраваць хітрасцямі. Інакш спецназавец падвядзе не толькі сваіх таварышаў, але і сабе зробіць горш.
© Sputnik / Виктор Толочко

  - Sputnik Беларусь
1/4

© Sputnik / Виктор Толочко

  - Sputnik Беларусь
2/4

© Sputnik / Виктор Толочко

  - Sputnik Беларусь
3/4

© Sputnik / Виктор Толочко

  - Sputnik Беларусь
4/4

1/4

2/4

3/4

4/4

Самым эфектным этапам выглядае паласа перашкод. Тут вам і турнікі, і падпаленыя пакрышкі, і "любімая" каманда "Газы!".
Пасля шэрага перашкод і заданняў кандыдаты выходзяць на агнявы рубеж. Праўда, спачатку інструктар правярае, ці захаваў баец сваю зброю прыдатнай для стральбы. Усе перад рубяжом робяць адзіночны стрэл і ўжо потым ідуць на пункт боезабеспячэння за патронамі.
© Sputnik / Виктор Толочко

  - Sputnik Беларусь
1/3

© Sputnik / Виктор Толочко

  - Sputnik Беларусь
2/3

© Sputnik / Виктор Толочко

  - Sputnik Беларусь
3/3

1/3

2/3

3/3

На агнявым рубяжы вайскоўцам трэба адстраляцца з пісталета, аўтамата і кулямёта. Гэта не бязладная стральба з усіх сіл і зброі, а выкананне строгага нарматыву на час і дакладнасць. Не важна, як стаміўся спецназавец, найперш ён павінен якасна выканаць пастаўленую перад ім баявую задачу ў любых умовах.
© Sputnik / Виктор Толочко

  - Sputnik Беларусь
1/2

© Sputnik / Виктор Толочко

  - Sputnik Беларусь
2/2

1/2

2/2

У фінале 62 байцы, якія пераадолелі ўсе этапы, павінны былі прайсці праз спарынг. У вайсковай часці 3214 для гэтага абсталявалі 8 спецыяльных кругоў, дзе адначасова праводзяцца баі. Кожны баец павінен выстаяць у паядынку супраць чацвярых вайскоўцаў, якія змяняюць адзін аднаго праз тры хвіліны. Тут ніхто нікому не дае патурання, таму да атрымання запаветнага берэта даходзяць лепшыя з лепшых.
© Sputnik / Виктор Толочко

  - Sputnik Беларусь
1/3

© Sputnik / Виктор Толочко

  - Sputnik Беларусь
2/3

© Sputnik / Виктор Толочко

  - Sputnik Беларусь
3/3

1/3

2/3

3/3

Сёння эліту беларускага спецназа ўнутраных войскаў папоўнілі ўсе 62 байцы, якім пашчасціла дайсці да спарынгу.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Рытуал уручэння Баявога Сцяга вайсковай часці 5528 - Sputnik Беларусь, 1920, 26.03.2024
Атрад спецназа "Беркут" пераўтвораны ў воінскую часць і атрымаў сцяг
Стужка навiн
0