Археолагі знайшлі артэфакты, якім амаль паўмільёна гадоў
© Photo : из личного архива Александра ВашановаАляксандр Вашанаў на раскопе ў Агова
© Photo : из личного архива Александра Вашанова
Падпісацца
Эксклюзіў
Тэрыторыя Беларусі ў старажытнасці шмат разоў пакрывалася ледніком, які то адступаў на поўнач, то вяртаўся. Чаму новыя знаходкі прымусяць перапісаць школьныя падручнікі, разбіраўся Sputnik.
Цяпер школьнікі могуць прачытаць у падручніках па гісторыі Беларусі, што самыя старажытныя стаянкі першабытных людзей у нашай краіне былі ў Бердыжы і Юравічах. Людзі жылі там больш за 20 тыс гадоў таму, і, здавалася, нічога старажытнейшага ўжо не знайсці.
Справа ў тым, што, калі на тэрыторыі нашай краіны і былі стаянкі больш старажытныя, іх знішчыў ледавік, які праходзіў, нібы тарка, змяняючы ўсё на сваім шляху. Таму цікавасць для даследчыкаў можа ўяўляць толькі самы поўдзень краіны, які лёд не пакрываў.
Навукоўцы і раней меркавалі, што старажытныя людзі маглі асвойваць мясцовую тэрыторыю, але не было дакладных з пункту гледжання навукі знаходак. Мала знайсці каменны артэфакт, трэба, каб ён быў у кантэксце, гэта значыць каб ён быў знойдзены вучоным і зафіксаваны ў культурным пласце або пародах, якія змогуць датаваць геолагі.
Пясчаны кар’ер для чалавека
Удача прыйшла да археолагаў адкуль не чакалі, а дакладней, дзе ўжо капалі і капалі сур’ёзна, але не вучоныя. У Іванаўскім раёне шмат гадоў здабывалі пясок – вывезлі тысячы тон. Рабочыя капалі і не ведалі, што дапамагаюць будучым даследаванням, бо самастойна гісторыкі ніколі б не прайшлі дзесяткі метраў у глыбіню.
© Photo : из личного архива Александра ВашановаРасчышчаны ўчастак, дзе выразна бачыцца культуразмяшчальны гарызонт
Расчышчаны ўчастак, дзе выразна бачыцца культуразмяшчальны гарызонт
© Photo : из личного архива Александра Вашанова
Першапачаткова кавалкі крэменю, падобныя на прылады, знайшоў мясцовы краязнавец Юрый Селязнёў, які скрупулёзна абыходзіў кар’ер і збіраў уласную калекцыю артэфактаў. Па яго навядзенні ў далейшым і прыступілі да працы археолагі з Інстытута гісторыі на чале з навуковым супрацоўнікам Аляксандрам Вашанавым.
Нашы далёкія продкі дзесяткі і сотні тысяч гадоў таму ў якасці інструментаў выкарыстоўвалі каменныя прылады працы. Праз стагоддзі толькі спецыяліст можа вызначыць, ці быў камень апрацаваны чалавекам ці ён мае натуральныя сколы.
У пясчаным кар’еры падчас раскопак быў знойдзены культурны слой з артэфактамі. Для дакладнай інтэрпрэтацыі знаходак беларускім вучоным спатрэбілася дапамога расійскіх калег. У разрэзах былі адабраны пробы для літолага-геахімічнага аналізу, а таксама ўзоры для OSL.
© Photo : из личного архива Александра ВашановаДругі ўчастак зачысткі, дзе таксама бачыцца культуразмяшчальны гарызонт
Другі ўчастак зачысткі, дзе таксама бачыцца культуразмяшчальны гарызонт
© Photo : из личного архива Александра Вашанова
Незразумелая лацінская абрэвіятура хавае за сабой фізічны метад датавання, бо ў выніку аналізу вучоныя вызначаюць, калі на мінерал апошні раз уздзейнічалі сонечныя прамяні.
Расійскія геолагі вызначылі, што ўзоры з культурнага пласта ў Агова не маладзейшыя за 400 тысяч гадоў і могуць быць больш старажытнымі. Атрымліваецца, што ў міжледніковы перыяд паўмільёна гадоў таму на тэрыторыі Беларусі жылі і палявалі старажытныя людзі, верагодна, гэта былі неандэртальцы ці гейдэльбергскі чалавек.
Археолагі круглага стала
Любое адкрыццё патрабуе, каб яго ўвялі ў навуковы абыходак. Таму ў Інстытуце гісторыі правялі міжнародны круглы стол, на якім даследчыкі абмеркавалі знаходкі, зробленыя беларускімі вучонымі.
"Месцазнаходжанне Агова набыло вялікую папулярнасць у абмеркаваннях не толькі ў Рэспубліцы Беларусь, але і суседняй Расіі", - заявіў доктар геаграфічных навук член-карэспандэнт РАН Андрэй Панін.
© Sputnik / Станислав АндросикАрхеалагічныя знаходкі з Агова
Археалагічныя знаходкі з Агова
© Sputnik / Станислав Андросик
Паводле яго слоў, геолагі з Санкт-Пецярбурга і Масквы збіраліся некалькі разоў, каб абмеркаваць матэрыялы з месцазнаходжання. Цяпер ёсць пэўны скептыцызм у навуковай супольнасці: археалогія гэта ці геалогія.
Андрэй Панін нагадаў, што шмат дыскусій выклікала праца археолага Юрыя Мачанава, які датаваў свае знаходкі ў Якуціі 2 млн гадоў да нашай эры і лічыў, што Якуція – гэта прарадзіма чалавецтва.
© Sputnik / Станислав АндросикАрхеалагічныя знаходкі з Агова
Археалагічныя знаходкі з Агова
© Sputnik / Станислав Андросик
"Да апошняга часу было шмат скептыкаў, што гэта не археалогія, не ранні палеаліт, а геалагічныя ўтварэнні. Апошнім часам былі праведзены маштабныя работы па аблічбоўцы і сартаванні калекцыі. Цяпер навуковая супольнасць ад скептыцызму схіляецца да прызнання", - адзначыў доктар геаграфічных навук, член-карэспандэнт РАН.
На яго думку, такі лёс чакае і месцазнаходжанне Агова і іншыя вучоныя прызнаюць, што знаходкі, зробленыя там, адносяцца да ніжняга палеаліту.
Брушка і спінка
"Гэтыя артэфакты былі выяўлены ў дакладна вядомых умовах. На сёння ў калекцыі 1,5 тыс вырабаў. Толькі невялікая іх частка была паднята з культуразмяшчальных адкладаў, якія былі выяўлены ў выніку геалагічных расчыстак", - распавёў кандыдат гістарычных навук Інстытута гісторыі матэрыяльнай культуры РАН Аляксандр Ачарадны.
© Photo : из личного архива Светланы ВелентАляксандр Ачарадны на расчышчаным участку
Аляксандр Ачарадны на расчышчаным участку
© Photo : из личного архива Светланы Велент
Паводле яго слоў, усе зробленыя падчас расчыстак знаходкі залягалі на вялікай глыбіні і не маюць ніякага дачынення да сучаснай дзённай паверхні.
"Ва ўсіх вырабах эпохі каменнага веку ёсць дзве паверхні: брушка і спінка. Гэта асноўная прыкмета для выдзялення штучных рэчаў. Таксама ў каменя часта ёсць ударная пляцоўка", - сказаў расійскі гісторык.
Пры гэтым ён адзначыў, што ў знаходак з Агова ёсць сляды папярэдняга сколвання, што гаворыць аб першаснай апрацоўцы. Усе гэтыя прыкметы, разам узятыя, гавораць аб тым, што гэтая рэч штучнага, а не натуральнага паходжання.
© Sputnik / Станислав АндросикАрхеалагічныя знаходкі з Агова
Археалагічныя знаходкі з Агова
© Sputnik / Станислав Андросик
Аляксандр Ачарадны на прыкладзе адной са знаходак з Агова звярнуў увагу, што ў пліткі з крэменю ёсць лязовы беражок, які зроблены шматсеткавай шматрадковай рэтушшу аднаго вугла нахілу. Рэгулярны рэтушаваны лязовы беражок кажа аб тым, што гэта штучны выраб.
Гісторык адзначыў, што першы культуразмяшчальны гарызонт знаходзіцца на глыбіні 8 метраў ад сучаснай дзённай паверхні. На якой глыбіні ён знаходзіўся да пачатку працы на кар’еры, ніхто не ведае.
"Гэта дакладна глыбокае заляганне, ніякай сувязі з сучаснай дзённай паверхняй няма і быць не можа", - падкрэсліў расійскі вучоны.
Палявы сезон
У бліжэйшы час у археолагаў пачнецца новы палявы сезон і раскопкі працягнуцца. Верагодна, беларускія гісторыкі знойдуць яшчэ новыя артэфакты каля Агова.
Трэба разумець, што гэта не стаянка старажытнага чалавека, а менавіта месцазнаходжанне. Справа ў тым, што, на думку геолагаў, гэтая мясцовасць знаходзілася пад непасрэдным уздзеяннем ледніка, а дакладней яго расталых вод, якія і прынеслі гэтыя знаходкі.
Усё гэта сведчыць аб тым, што ў Брэсцкай вобласці могуць быць і іншыя такія месцазнаходжанні. Ужо цяпер знаходкі з Агова дазваляюць у 20 разоў зрабіць больш старажатнейшай нашу гісторыю ў параўнанні з Бердыжам і Юравічамі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"