https://bel.sputnik.by/20240420/mestsa-adkrytstsya-almpyady--paryzhy-moguts-peranests-1085561674.html
Месца адкрыцця Алімпіяды ў Парыжы могуць перанесці
Месца адкрыцця Алімпіяды ў Парыжы могуць перанесці
Sputnik Беларусь
Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, калі ўзнікнуць пытанні з бяспекай на цырымоніі адкрыцця, месца яе правядзення зменяць. 20.04.2024, Sputnik Беларусь
2024-04-20T14:58+0300
2024-04-20T14:58+0300
2024-04-20T14:58+0300
гульні
алімпійскія гульні
парыж
навіны
спорт
бяспека
у свеце
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/01/12/1082898021_0:117:3072:1845_1920x0_80_0_0_01f9fd7e51cb464f039c5d5263826d44.jpg
МІНСК, 20 кра – Sputnik. Цырымонію адкрыцця парыжскіх Алімпійскіх гульняў могуць перанесці з ракі Сены на стадыён Stade de France пры ўзнікненні тэрарыстычнай пагрозы, заявіў французскі прэзідэнт Эмануэль Макрон.Пры гэтым ён прызнаў, што ў плане гатоўнасці грамадскага транспарту да правядзення Алімпіяды сталіца Францыі знаходзіцца "не на вышыні". Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што метро Парыжа недастаткова даступна для людзей з абмежаванымі магчымасцямі, а вырашэнне гэтага пытання будзе каштаваць мільярды еўра.Раней кіраўнік МУС Францыі Жэральд Дарманен праінфармаваў, што цырымонію адкрыцця Алімпіяды змогуць убачыць 326 тыс чалавек, а не 600 тыс, як планавалася першапачаткова. Ён таксама нагадаў, што ўпершыню ў гісторыі Гульняў іх адкрыццё адбудзецца не на стадыёне, а на рацэ. Чакаецца, што ў парадзе прымуць удзел 180 суднаў, на якіх будуць знаходзіцца 10,5 тыс атлетаў. Пры гэтым падчас цырымоніі паветраную прастору над Парыжам закрыюць у радыусе 150 км, а для гарантавання бяспекі прыцягнуць 45 тыс паліцэйскіх.Летнія Алімпійскія гульні пройдуць у Парыжы з 26 ліпеня па 11 жніўня.На Алімпіядзе беларускія і расійскія спартсмены будуць выступаць у нейтральным статусе, для іх Выканкамам МАК зацверджаны флаг і гімн без слоў, таксама яны не будуць дапушчаны да ўдзелу ў парадзе на цырымоніі адкрыцця АГ.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240414/ekaaktyvsty-uzroven-zabrudzhvannya-seny-perad-almpyaday-znachna-peravyshae-normu-1085329211.html
парыж
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/01/12/1082898021_209:0:2940:2048_1920x0_80_0_0_677b418e849fd4a4a899119666950362.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
гульні, алімпійскія гульні, парыж, навіны , спорт, бяспека, у свеце
гульні, алімпійскія гульні, парыж, навіны , спорт, бяспека, у свеце
Месца адкрыцця Алімпіяды ў Парыжы могуць перанесці
Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, калі ўзнікнуць пытанні з бяспекай на цырымоніі адкрыцця, месца яе правядзення зменяць.
МІНСК, 20 кра – Sputnik. Цырымонію адкрыцця парыжскіх Алімпійскіх гульняў могуць перанесці з ракі Сены на стадыён Stade de France пры ўзнікненні тэрарыстычнай пагрозы, заявіў французскі прэзідэнт Эмануэль Макрон.
"У нас ёсць план Б і нават план В. Мы іх рыхтуем паралельна. Мы будзем аналізаваць сітуацыю ў рэальным часе. Цырымонія (на Сене - Sputnik) можа быць абмежавана набярэжнай Тракадэра, а можа быць перанесена на (стадыён - Sputnik) Stade de France", - сказаў ён у эфіры радыёстанцыі RMC.
Пры гэтым ён прызнаў, што ў плане гатоўнасці грамадскага транспарту да правядзення Алімпіяды сталіца Францыі знаходзіцца "не на вышыні". Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што метро Парыжа недастаткова даступна для людзей з абмежаванымі магчымасцямі, а вырашэнне гэтага пытання будзе каштаваць мільярды еўра.
Раней кіраўнік МУС Францыі Жэральд Дарманен праінфармаваў, што цырымонію адкрыцця Алімпіяды змогуць убачыць 326 тыс чалавек, а не 600 тыс, як планавалася першапачаткова. Ён таксама нагадаў, што ўпершыню ў гісторыі Гульняў іх адкрыццё адбудзецца не на стадыёне, а на рацэ. Чакаецца, што ў парадзе прымуць удзел 180 суднаў, на якіх будуць знаходзіцца 10,5 тыс атлетаў. Пры гэтым падчас цырымоніі паветраную прастору над Парыжам закрыюць у радыусе 150 км, а для гарантавання бяспекі прыцягнуць 45 тыс паліцэйскіх.
Летнія Алімпійскія гульні пройдуць у Парыжы з 26 ліпеня па 11 жніўня.
На Алімпіядзе беларускія і расійскія спартсмены будуць выступаць у нейтральным статусе, для іх Выканкамам МАК зацверджаны флаг і гімн без слоў, таксама яны не будуць дапушчаны да ўдзелу ў парадзе на цырымоніі адкрыцця АГ.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"