https://bel.sputnik.by/20240422/lukashenka-prapanava-arkhangelskay-voblasts-pratsavats-u-pytann-peravalk-gruza-1085661137.html
Лукашэнка прапанаваў Архангельскай вобласці працаваць у пытанні перавалкі грузаў
Лукашэнка прапанаваў Архангельскай вобласці працаваць у пытанні перавалкі грузаў
Sputnik Беларусь
Раней кіраўніцтва расейскага рэгіёна заяўляла, што ў Архангельску можа быць створаны тэрмінал для перавалкі беларускіх грузаў. 22.04.2024, Sputnik Беларусь
2024-04-22T12:50+0300
2024-04-22T12:50+0300
2024-04-29T17:50+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
у беларусі
расія
архангельск
палітыка
эканоміка
саюзная дзяржава
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/01/1a/1083110039_0:160:3072:1888_1920x0_80_0_0_b91c9860b3a4650666a95a6536102858.jpg
МІНСК, 22 кра - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены, што Беларусь і Архангельская вобласць могуць супрацоўнічаць у пытанні перавалкі экспартных грузаў, перадае карэспандэнт Sputnik.У рэспубліцы знаходзіцца дэлегацыя гэтага расійскага рэгіёна на чале з губернатарам Аляксандрам Цыбульскім."Стратэгічная задача для Беларусі - магчымасці для перавалкі экспартных грузаў", - заявіў прэзідэнт на сустрэчы з кіраўніком вобласці."Мы ведаем спецыфіку партовай інфраструктуры Архангельска. Яна не прызначана для нашага галоўнага экспартнага грузу - калійных удабрэнняў", - сказаў прэзідэнт.Паводле яго слоў, спецыялізацыя вобласці - кантэйнеры, і ў гэтым рэгіён можа быць цікавы для беларускіх вытворцаў леса- і металапрадукцыі."Але канкурэнцыя ў гэтым пытанні вострая, у тым ліку на паўночным захадзе. Эканоміка перавозкі на першым месцы. Таму мы гатовы працаваць разам", - адзначыў Лукашэнка.Архангельск, паводле слоў кіраўніка дзяржавы, традыцыйна з'яўляецца адным з апорных пунктаў для паўночнага завозу."Ваш рэгіён - вузел перавалкі грузаў, у прыватнасці будаўнічых матэрыялаў для буйных аб'ектаў па здабычы карысных выкапняў у Арктычнай зоне", - сказаў прэзідэнт, удакладніўшы, што ў бліжэйшых планах - і развіццё Архангельскага транспартнага вузла для больш актыўнага асваенне Паўночнага марскога шляху.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
расія
архангельск
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/01/1a/1083110039_171:0:2902:2048_1920x0_80_0_0_827e07a8d0b3db47985405829f761afb.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
у беларусі, расія, архангельск, палітыка, эканоміка, саюзная дзяржава
у беларусі, расія, архангельск, палітыка, эканоміка, саюзная дзяржава
Лукашэнка прапанаваў Архангельскай вобласці працаваць у пытанні перавалкі грузаў
12:50 22.04.2024 (абноўлена: 17:50 29.04.2024) Раней кіраўніцтва расейскага рэгіёна заяўляла, што ў Архангельску можа быць створаны тэрмінал для перавалкі беларускіх грузаў.
МІНСК, 22 кра - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены, што Беларусь і Архангельская вобласць могуць супрацоўнічаць у пытанні перавалкі экспартных грузаў, перадае карэспандэнт Sputnik.
У рэспубліцы знаходзіцца дэлегацыя гэтага расійскага рэгіёна на чале з губернатарам Аляксандрам Цыбульскім.
"Стратэгічная задача для Беларусі - магчымасці для перавалкі экспартных грузаў", - заявіў прэзідэнт на сустрэчы з кіраўніком вобласці.
"Мы ведаем спецыфіку партовай інфраструктуры Архангельска. Яна не прызначана для нашага галоўнага экспартнага грузу - калійных удабрэнняў", - сказаў прэзідэнт.
Паводле яго слоў, спецыялізацыя вобласці - кантэйнеры, і ў гэтым рэгіён можа быць цікавы для беларускіх вытворцаў леса- і металапрадукцыі.
"Але канкурэнцыя ў гэтым пытанні вострая, у тым ліку на паўночным захадзе. Эканоміка перавозкі на першым месцы. Таму мы гатовы працаваць разам", - адзначыў Лукашэнка.
Архангельск, паводле слоў кіраўніка дзяржавы, традыцыйна з'яўляецца адным з апорных пунктаў для паўночнага завозу.
"Ваш рэгіён - вузел перавалкі грузаў, у прыватнасці будаўнічых матэрыялаў для буйных аб'ектаў па здабычы карысных выкапняў у Арктычнай зоне", - сказаў прэзідэнт, удакладніўшы, што ў бліжэйшых планах - і развіццё Архангельскага транспартнага вузла для больш актыўнага асваенне Паўночнага марскога шляху.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"