https://bel.sputnik.by/20240424/syaredn-zarobak-u-belarus-vyras-na-1354-rublya-1085703583.html
Сярэдні заробак у Беларусі вырас на 135,4 рубля
Сярэдні заробак у Беларусі вырас на 135,4 рубля
Sputnik Беларусь
Традыцыйна самыя высокія даходы рэгіструюцца ў сталіцы, а самыя нізкія - у Магілёўскай вобласці. 24.04.2024, Sputnik Беларусь
2024-04-24T12:51+0300
2024-04-24T12:51+0300
2024-04-29T17:56+0300
грамадства
беларусь
навіны
зарплата
белстат
у беларусі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/04/05/1074036869_0:156:3086:1892_1920x0_80_0_0_579dbdb7b4453fa383934d0321651732.jpg
МІНСК, 24 кра - Sputnik. Намінальная налічаная сярэдняя заработная плата работнікаў у Беларусі ў сакавіку 2024 года склала 2161,1 рубля, паведамілі ў прэс-службе Белстата.Месяцам раней статыстычнае ведамства адчыталася аб тым, што сярэдні заробак у рэспубліцы складаў 2025,7 рубля. Такім чынам, усяго за месяц гэты паказчык вырас на 135,4 рубля.У рэгіянальным разрэзе даходы беларусаў выглядаюць наступным чынам:Самыя вялікія даходы ў беларусаў, якія заняты ў сферы інфармацыйных тэхналогій і інфармацыйнага абслугоўвання, - 7935,2 рубля.Следам з вялікім адставаннем ідуць работнікі са сферы пасажырскага паветранага транспарту, якім налічылі ў сярэднім 4676,3 рубля.У самым нізе зарплатнага рэйтынгу таксама адзначыліся традыцыйныя кірункі: работнікі бібліятэк, архіваў і музеяў (1242,7 рубля) і супрацоўнікі цырульняў і салонаў прыгажосці (1171,2 рубля).>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/04/05/1074036869_178:0:2909:2048_1920x0_80_0_0_b686f81a42a55a04ce3ee3206cf26b9d.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
грамадства, беларусь, навіны , зарплата, белстат, у беларусі
грамадства, беларусь, навіны , зарплата, белстат, у беларусі
Сярэдні заробак у Беларусі вырас на 135,4 рубля
12:51 24.04.2024 (абноўлена: 17:56 29.04.2024) Традыцыйна самыя высокія даходы рэгіструюцца ў сталіцы, а самыя нізкія - у Магілёўскай вобласці.
МІНСК, 24 кра - Sputnik. Намінальная налічаная сярэдняя заработная плата работнікаў у Беларусі ў сакавіку 2024 года склала 2161,1 рубля, паведамілі ў прэс-службе Белстата.
Месяцам раней статыстычнае ведамства адчыталася аб тым, што сярэдні заробак у рэспубліцы складаў 2025,7 рубля. Такім чынам, усяго за месяц гэты паказчык вырас на 135,4 рубля.
У рэгіянальным разрэзе даходы беларусаў выглядаюць наступным чынам:
Мінская вобласць - 2160,8 рубля;
Гомельская вобласць - 1938,9 - рубля;
Гродзенская вобласць - 1905,7 рубля;
Брэсцкая вобласць - 1877,5 рубля;
Віцебская вобласць - 1782,8 рубля;
Магілёўская вобласць - 1774,3 рубля.
Самыя вялікія даходы ў беларусаў, якія заняты ў сферы інфармацыйных тэхналогій і інфармацыйнага абслугоўвання, - 7935,2 рубля.
Следам з вялікім адставаннем ідуць работнікі са сферы пасажырскага паветранага транспарту, якім налічылі ў сярэднім 4676,3 рубля.
У самым нізе зарплатнага рэйтынгу таксама адзначыліся традыцыйныя кірункі: работнікі бібліятэк, архіваў і музеяў (1242,7 рубля) і супрацоўнікі цырульняў і салонаў прыгажосці (1171,2 рубля).
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"