https://bel.sputnik.by/20240426/mnsk-bachyts-pagrozu--yadzernay-zbro--susednkh-nedruzhalyubnykh-kranakh-1085754272.html
Мінск бачыць пагрозу ў ядзернай зброі ў суседніх недружалюбных краінах
Мінск бачыць пагрозу ў ядзернай зброі ў суседніх недружалюбных краінах
Sputnik Беларусь
Гэты пасыл змяшчаецца ў абноўленай Ваеннай дактрыне Беларусі, якая была 25 красавіка прыняла на Усебеларускім народным сходзе. 26.04.2024, Sputnik Беларусь
2024-04-26T10:07+0300
2024-04-26T10:07+0300
2024-04-26T10:07+0300
беларусь
бяспека
ядзерная зброя
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/04/1a/1085752735_0:0:1578:889_1920x0_80_0_0_656fa92834be4c604226a3d405abac22.jpg
МІНСК, 26 кра - Sputnik. Беларусь расцэньвае як ваенную пагрозу размяшчэнне ядзернай і біялагічнай зброі на тэрыторыі суседніх краін, якія недружалюбна настроены адносна Мінска, аб гэтым гаворыцца ў Ваеннай дактрыне.Гэты дакумент, які быў напярэдадні прыняты Усебеларускім народным сходам, сёння апублікаваны на Нацыянальным прававым партале.Акрамя гэтага, у Ваеннай дактрыне да пагроз аднесена пранікненне на тэрыторыю краіны ўзброеных фарміраванняў, якія складаюцца ў асноўным з этнічных беларусаў.Таксама Беларусь расцэньвае як ваенную пагрозу разгортванне паблізу сваёй мяжы воінскіх фарміраванняў іншых краін са складу сіл высокай баявой гатоўнасці - калі гэта ідзе ў парушэнне міжнародных дагавораў.Да ваеннай пагрозы аднесена і эскалацыя ўнутранага ўзброенага канфлікту на тэрыторыях дзяржаў-саюзнікаў Беларусі, а таксама сумежных краін.Акрамя таго, у дактрыну ўключана пагроза агрэсіі мабілізацыю ў суседняй краіне ў мэтах нападу на Беларусь, а таксама іншая дзейнасць іншай дзяржавы, якая ўказвае на падрыхтоўку да нападу.У ваеннай дактрыне таксама змяшчаецца норма аб тым, што менавіта Беларусь расцэньвае як непасрэдную пагрозу агрэсіі.Першым пунктам ідзе аб'ява вайны, канцэнтрацыя ўзброеных сіл паблізу дзяржмяжы - калі гэта ўказвае на рэальныя намеры прымяніць ваенную сілу супраць незалежнасці, тэрытарыяльнай цэласнасці, суверэнітэту і канстытуцыйнага ладу рэспублікі.Нагадаем, што 25 красавіка ВНС, якое ўпершыню сабралася ў канстытуцыйным статусе, зацвердзіла два дакументы - абноўленую Ваенную дактрыну і Канцэпцыю нацбяспекі.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/04/1a/1085752735_141:0:1488:1010_1920x0_80_0_0_c62d872e678f1dc42b350cbc8f2d4f4e.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
беларусь, бяспека, ядзерная зброя
беларусь, бяспека, ядзерная зброя
Мінск бачыць пагрозу ў ядзернай зброі ў суседніх недружалюбных краінах
Гэты пасыл змяшчаецца ў абноўленай Ваеннай дактрыне Беларусі, якая была 25 красавіка прыняла на Усебеларускім народным сходзе.
МІНСК, 26 кра - Sputnik. Беларусь расцэньвае як ваенную пагрозу размяшчэнне ядзернай і біялагічнай зброі на тэрыторыі суседніх краін, якія недружалюбна настроены адносна Мінска, аб гэтым гаворыцца ў Ваеннай дактрыне.
Гэты дакумент, які быў напярэдадні прыняты Усебеларускім народным сходам, сёння апублікаваны на Нацыянальным прававым партале.
"Асноўнымі (…) знешнімі ваеннымі небяспекамі для Беларусі на ўзроўні ваеннай пагрозы прызнаюцца (…) размяшчэнне (…) ядзернай, біялагічнай і іншых відаў зброі масавага знішчэння (…) на тэрыторыях дзяржаў, сумежных з Рэспублікай Беларусь, кіраўніцтва якіх праводзіць недружалюбную ёй палітыку") , - Сказана ў дактрыне.
Акрамя гэтага, у Ваеннай дактрыне да пагроз аднесена пранікненне на тэрыторыю краіны ўзброеных фарміраванняў, якія складаюцца ў асноўным з этнічных беларусаў.
Таксама Беларусь расцэньвае як ваенную пагрозу разгортванне паблізу сваёй мяжы воінскіх фарміраванняў іншых краін са складу сіл высокай баявой гатоўнасці - калі гэта ідзе ў парушэнне міжнародных дагавораў.
Да ваеннай пагрозы аднесена і эскалацыя ўнутранага ўзброенага канфлікту на тэрыторыях дзяржаў-саюзнікаў Беларусі, а таксама сумежных краін.
Акрамя таго, у дактрыну ўключана пагроза агрэсіі мабілізацыю ў суседняй краіне ў мэтах нападу на Беларусь, а таксама іншая дзейнасць іншай дзяржавы, якая ўказвае на падрыхтоўку да нападу.
У ваеннай дактрыне таксама змяшчаецца норма аб тым, што менавіта Беларусь расцэньвае як непасрэдную пагрозу агрэсіі.
Першым пунктам ідзе аб'ява вайны, канцэнтрацыя ўзброеных сіл паблізу дзяржмяжы - калі гэта ўказвае на рэальныя намеры прымяніць ваенную сілу супраць незалежнасці, тэрытарыяльнай цэласнасці, суверэнітэту і канстытуцыйнага ладу рэспублікі.
Нагадаем, што 25 красавіка ВНС, якое ўпершыню сабралася ў канстытуцыйным статусе, зацвердзіла два дакументы - абноўленую Ваенную дактрыну і Канцэпцыю нацбяспекі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"