Дети на белорусско-польской границе - Sputnik Беларусь, 1920
Калючая загарода Еўрасаюза
Літва абвінавачвае Беларусь у патоку мігрантаў. Латвія прыпыніла працу аднаго з пунктаў пропуску. Польшча збівае мігрантаў і пакідае іх за плотам на сваёй мяжы. Навіны аб стане спраў на мяжы Беларусі і ЕС чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Амаль 3 тысячы фур стаяць у чэргах на межах Беларусі з ЕС

© Sputnik / Виктор ТолочкоПункт пропуску
Пункт пропуску - Sputnik Беларусь, 1920, 29.04.2024
Падпісацца
Вялікія чэргі з грузавых аўтамабіляў адзначаюцца па ўсіх напрамках, пры гэтым зусім няшмат легкавых аўтамашын.
МІНСК, 29 кра – Sputnik. Больш за 2 710 вялікагрузаў стаяць у чэргах на межах Беларусі з сумежнымі краінамі Еўрасаюза, пра гэта сведчаць звесткі Пагранкамітэта.
Паводле даных на 8:00, самая вялікая чарга з фур зараз на мяжы Беларусі з Польшчай, дзе ў пункце пропуску "Брэст" знаходзяцца 800 машын.
Разам з гэтым літоўскі кірунак па-ранейшаму застаецца самым загружаным, бо ў двух дзеючых пунктах пропуску сумарна знаходзіцца 1 230 машын. З іх у пункце пропуску "Каменны Лог" зараз стаіць 740 фур, 490 – у пагранпераходзе "Беняконі".
На мяжы Беларусі і Латвіі таксама фіксуецца вялікая чарга – у пагранпераходзе "Грыгароўшчына" знаходзіцца 680 велікагрузаў.
Што датычыцца чэрг з легкавушак, то іх цяпер няма ні ў адным пункце пропуску на мяжы Беларусі з сумежнымі краінамі Еўрасаюза.
Аднак утварылася невялікая чарга з 12 рэйсавых аўтобусаў у пункце пропуску "Брэст" на беларуска-польскай мяжы.

Закрыццё КПП на беларуска-літоўскай мяжы

Літоўскія ўлады прынялі рашэнне з 1 сакавіка закрыць яшчэ два пункты пропуску – "Лаварышкес" і "Райгардас" ("Катлоўка" і "Прывалка" з беларускага боку).
Такім чынам, на мяжы Беларусі з Літвой засталіся толькі два дзеючыя КПП – "Мядзінінкай" ("Каменны Лог" у Беларусі), які з’яўляецца самым вялікім і тэхнічна аснашчаным, і "Шальчынінкай" ("Беняконі").
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Знак у пункце пропуску Мядзінінкай - Sputnik Беларусь, 1920, 18.04.2024
Калючая загарода Еўрасаюза
Пажар адбыўся ў ПП "Мядзінінкай" на літоўска-беларускай мяжы
Стужка навiн
0