Военнослужащие реактивной артиллерийской батареи РСЗО БМ-21 Град  - Sputnik Беларусь, 1920
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін аб’явіў аб правядзенні ваеннай спецаперацыі ў Данбасе. Ён выступіў са зваротам да расіян, у якім паведаміў, што ДНР і ЛНР папрасілі Расію аб дапамозе. Падрабязнасці аб спецаперацыі РФ чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Расійская СПА за суткі збіла 22 украінскія дроны

© Sputnik / Константин Михальчевский / Перайсці ў медыябанкРазлік зенітнай устаноўкі ЗУ-23-2
Разлік зенітнай устаноўкі ЗУ-23-2 - Sputnik Беларусь, 1920, 29.04.2024
Падпісацца
Баявыя дзеянні вяліся па ўсім фронце, расійскія вайскоўцы занялі населены пункт Сямёнаўка ў ДНР.
МІНСК, 29 кра – Sputnik. Расійскія сістэмы супрацьпаветранай абароны за мінулыя суткі збілі 22 украінскіх БПЛА, кіраваную авіябомбу JDAM і снарад РСЗА "Ураган", паведаміла прэс-служба Міністэрства абароны РФ.
"Сродкамі супрацьпаветранай абароны збіты 22 украінскія беспілотныя лятальныя апараты, рэактыўны снарад сістэмы залпавага агню "Ураган" і кіраваная авіяцыйная бомба JDAM вытворчасці ЗША", - адзначаецца ў паведамленні.
Усяго з пачатку СВА было знішчана 270 украінскіх верталётаў, 593 самалёты, звыш 23,6 тыс беспілотнікаў.
Паводле звестак ведамства, расійская групоўка "Днепр" за суткі ліквідавала больш як 40 ваеннаслужачых УСУ са 118-й механізаванай брыгады і 3-й брыгады нацгвардыі ў раёнах населеных пунктаў Прэабражэнка і Сцепнагорск (Запарожская вобласць).
Падраздзяленні групоўкі "Усход" за 24 занялі больш выгадныя рубяжы і знішчылі да 125 украінскіх ваенных каля Старамаёрскага і Вадзянага (ДНР). Былі адбіты таксама дзве контратакі штурмавых груп 58-й мотапяхотнай брыгады УСУ каля Ураджайнага. У выніку баёў знішчаны тры пікапы, 155-мм гаўбіца М777 вытворчасці ЗША, дзве 152-мм гаўбіцы "Мста-Б".
Групоўка "Захад" адбіла тры атакі УСУ, праціўнік страціў да 40 салдат. Баявыя дзеянні вяліся ў раёнах населеных пунктаў Грыгароўка (ДНР), Сінькоўка (Харкаўская вобласць) і Чырвоная Дзіброва (ЛНР). Былі знішчаны дзве ўкраінскія баявыя браніраваныя машыны і тры аўто.
Расійскія войскі групоўкі "Цэнтр" узялі пад кантроль населены пункт Сямёнаўка (ДНР). Былі адбіты 10 атак УСУ, страты Украіны – да 370 вайскоўцаў, амерыканская 155-мм гаўбіца М777, 152-мм гармата Д-20, 152-мм гаўбіца "Мста-Б", дзве 122-мм гаўбіцы Д-30, лёгкая гаўбіца М102 вытворчасці ЗША, а таксама 100-мм супрацьтанкавая гармата МТ-12 "Рапіра".
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Боевая подготовка подразделений ВДВ на полигоне в зоне СВО - Sputnik Беларусь, 1920, 23.04.2024
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Шайгу: страты УСУ з пачатку спецаперацыі склалі амаль 500 тысяч чалавек
Стужка навiн
0