https://bel.sputnik.by/20240430/galochanka-naveda-novuyu-staltsu-egpta-1085839323.html
Галоўчанка наведаў новую сталіцу Егіпта
Галоўчанка наведаў новую сталіцу Егіпта
Sputnik Беларусь
Беларускаму прэм’еру паказалі самы высокі ў краіне хмарачос – 80 паверхаў і 400 метраў у вышыню, які ўзвялі ў будучым мегаполісе за 40 км ад Каіра. 30.04.2024, Sputnik Беларусь
2024-04-30T17:26+0300
2024-04-30T17:26+0300
2024-04-30T17:26+0300
навіны
егіпет
беларусь
у свеце
раман галоўчанка
палітыка
эканоміка
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/04/1e/1085836036_0:0:3072:1728_1920x0_80_0_0_ec0f5bcd9e9f48993e412b75862e9622.jpg
МІНСК, 30 кра – Spuitnik. Егіпет з’яўляецца адным з ключавых палітычных і эканамічных партнёраў Беларусі на Блізкім Усходзе і ў Афрыцы, заявіў прэм’ер-міністр рэспублікі Раман Галоўчанка на сустрэчы са сваім егіпецкім калегам Мустафой Мадбулі ў Каіры ў аўторак.Ён расказаў, што апошнія некалькі гадоў адносіны паміж краінамі прыкметна актывізаваліся, падтрымліваюцца кантакты на вышэйшым узроўні.Галоўчанка нагадаў, што прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка наведваў Егіпет у лютым 2020 года. Зараз егіпецкага лідара чакаюць з візітам у Мінску.Гандлёвыя сувязіГаворачы аб гандлёва-эканамічных сувязях Беларусі і Егіпта, беларускі прэм’ер адзначыў, што на іх спрабуюць аказваць націск заходнія краіны."Але мы не павінны спасылацца на гэтыя цяжкасці, і ўрадам нашых краін неабходна прыкласці максімум намаганняў, каб замацаваць станоўчыя тэндэнцыі ў знешнім гандлі", - падкрэсліў Галоўчанка, відэа ў Telegram-канале апублікавала прэс-служба Саўміна.Паводле яго слоў, за першыя два месяцы 2024 года тавараабарот паміж Беларуссю і Егіптам вырас у два разы ў параўнанні з аналагічным перыядам 2023 года.Прамысловасць і прадукты харчаванняГалоўчанка заявіў, што Беларусь зацікаўлена ў развіцці праектаў з Егіптам па сумеснай вытворчасці пасажырскай, грузавой, сельскагаспадарчай і камунальнай тэхнікі.Акрамя таго, рэспубліка гатова ўнесці свой уклад у забеспячэнне харчовай бяспекі Егіпта. Беларускі бок можа павялічыць аб’ёмы паставак харчовай прадукцыі, у прыватнасці сметанковага масла, сыру, сухога малака і іншай "малочкі".Новая сталіца ЕгіптаПадчас афіцыйнага візіту ў Егіпет Раман Галоўчанка таксама наведаў новую адміністрацыйную сталіцу, якая будуецца за 40 км ад Каіра. Беларускаму прэм’еру паказалі самы высокі ў краіне хмарачос – 80 паверхаў і 400 метраў у вышыню, а таксама найбуйнейшы ў свеце праваслаўны храм – сабор Нараджэння Хрыстова, і другую па велічыні ў Егіпце мячэць – Аль-Фатах Аль-Алім.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20231025/mnstr-transpartu-raskaza-kal-patanneyuts-blety--turtsyyu--egpet-1080601387.html
егіпет
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/04/1e/1085836036_108:0:2839:2048_1920x0_80_0_0_7d036a06e3f1f6172684f478a3fe2f8b.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
навіны , егіпет, беларусь, у свеце, раман галоўчанка, палітыка, эканоміка
навіны , егіпет, беларусь, у свеце, раман галоўчанка, палітыка, эканоміка
Галоўчанка наведаў новую сталіцу Егіпта
Беларускаму прэм’еру паказалі самы высокі ў краіне хмарачос – 80 паверхаў і 400 метраў у вышыню, які ўзвялі ў будучым мегаполісе за 40 км ад Каіра.
МІНСК, 30 кра – Spuitnik. Егіпет з’яўляецца адным з ключавых палітычных і эканамічных партнёраў Беларусі на Блізкім Усходзе і ў Афрыцы, заявіў прэм’ер-міністр рэспублікі Раман Галоўчанка на сустрэчы са сваім егіпецкім калегам Мустафой Мадбулі ў Каіры ў аўторак.
Ён расказаў, што апошнія некалькі гадоў адносіны паміж краінамі прыкметна актывізаваліся, падтрымліваюцца кантакты на вышэйшым узроўні.
Галоўчанка нагадаў, што прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка наведваў Егіпет у лютым 2020 года. Зараз егіпецкага лідара чакаюць з візітам у Мінску.
Гаворачы аб гандлёва-эканамічных сувязях Беларусі і Егіпта, беларускі прэм’ер адзначыў, што на іх спрабуюць аказваць націск заходнія краіны.
"Але мы не павінны спасылацца на гэтыя цяжкасці, і ўрадам нашых краін неабходна прыкласці максімум намаганняў, каб замацаваць станоўчыя тэндэнцыі ў знешнім гандлі", - падкрэсліў Галоўчанка, відэа ў Telegram-канале апублікавала прэс-служба Саўміна.
Паводле яго слоў, за першыя два месяцы 2024 года тавараабарот паміж Беларуссю і Егіптам вырас у два разы ў параўнанні з аналагічным перыядам 2023 года.
Прамысловасць і прадукты харчавання
Галоўчанка заявіў, што Беларусь зацікаўлена ў развіцці праектаў з Егіптам па сумеснай вытворчасці пасажырскай, грузавой, сельскагаспадарчай і камунальнай тэхнікі.
Акрамя таго, рэспубліка гатова ўнесці свой уклад у забеспячэнне харчовай бяспекі Егіпта. Беларускі бок можа павялічыць аб’ёмы паставак харчовай прадукцыі, у прыватнасці сметанковага масла, сыру, сухога малака і іншай "малочкі".
Падчас афіцыйнага візіту ў Егіпет Раман Галоўчанка таксама наведаў новую адміністрацыйную сталіцу, якая будуецца за 40 км ад Каіра. Беларускаму прэм’еру паказалі самы высокі ў краіне хмарачос – 80 паверхаў і 400 метраў у вышыню, а таксама найбуйнейшы ў свеце праваслаўны храм – сабор Нараджэння Хрыстова, і другую па велічыні ў Егіпце мячэць – Аль-Фатах Аль-Алім.
"Пакуль тут пустэльна, што для густанаселенага Егіпта нонсэнс. У бліжэйшы час многія найбуйнейшыя банкі і прадпрыемствы плануюць перанесці свае офісы з Каіра ў новую сталіцу", - паведаміла прэс-служба ўрада Беларусі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте" 25 кастрычніка 2023, 14:26