https://bel.sputnik.by/20240430/vystava-da-85-goddzya-mastaka-vaslya-sharangovcha-prakhodzts-u-mnsku--vdea-1085830634.html
Выстава да 85-годдзя мастака Васіля Шаранговіча праходзіць у Мінску – відэа
Выстава да 85-годдзя мастака Васіля Шаранговіча праходзіць у Мінску – відэа
Sputnik Беларусь
У Нацыянальным мастацкім музеі ў Мінску праходзіць выстава, прысвечаная 85-годдзю з дня нараджэння народнага мастака Беларусі прафесара Васіля Шаранговіча, ён... 30.04.2024, Sputnik Беларусь
2024-04-30T15:22+0300
2024-04-30T15:22+0300
2024-05-06T16:44+0300
відэа
васіль шаранговіч
наталля шаранговіч
мастацтва
культура
нацыянальны мастацкі музей рэспублікі беларусь
грамадства
гісторыя
вялікая айчынная вайна
у беларусі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/04/1e/1085829530_0:0:1164:654_1920x0_80_0_0_745a6d6634d2ceefbfb73e0f556a4b07.jpg
Як расказала карэспандэнту Sputnik дачка Васіля Шаранговіча, мастацтвазнавец, першы намеснік старшыні Беларускага саюза мастакоў Наталля Шаранговіч, выстаўка складаецца з дзвюх раўнацэнных частак – работ Васіля Шаранговіча і работ яго вучняў.На выставе прадстаўлена адна з самых вядомых серый станковых работ Шаранговіча – палотны, прысвечаныя Хатыні.Другая частка выставы прадстаўляе творы вучняў прафесара. Васіль Шаранговіч лічыцца адным з заснавальнікаў беларускай школы графікі.На выставе прадстаўлены творы найбольш вядомых вучняў Васіля Шаранговіча: Анатоля Аляксандровіча, Канстанціна Вашчанкі, Васіля Баранава, Валерыя Слаука, Ларысы Журавовіч, Леаніда Марчанкі, Мікалая Селешчука, Віктара Мікіты, Валянціны Шобы і іншых вядомых творцаў.Куратарам выставы з’яўляецца Аляксей Мацюшонак, загадчык выставачнага аддзела Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/04/1e/1085829530_0:0:1034:775_1920x0_80_0_0_e3f7ae4f96f6e4b8186cef40a6c7e007.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
відэа, васіль шаранговіч, наталля шаранговіч, мастацтва, культура, нацыянальны мастацкі музей рэспублікі беларусь, грамадства, гісторыя, вялікая айчынная вайна, у беларусі, беларусь, асоба, юбілей, видео
відэа, васіль шаранговіч, наталля шаранговіч, мастацтва, культура, нацыянальны мастацкі музей рэспублікі беларусь, грамадства, гісторыя, вялікая айчынная вайна, у беларусі, беларусь, асоба, юбілей, видео
Выстава да 85-годдзя мастака Васіля Шаранговіча праходзіць у Мінску – відэа
15:22 30.04.2024 (абноўлена: 16:44 06.05.2024) Эксклюзіў
У Нацыянальным мастацкім музеі ў Мінску праходзіць выстава, прысвечаная 85-годдзю з дня нараджэння народнага мастака Беларусі прафесара Васіля Шаранговіча, ён увайшоў у гісторыю беларускага мастацтва ХХ стагоддзя як выдатны майстар станковай і кніжнай графікі.
Як расказала карэспандэнту Sputnik дачка Васіля Шаранговіча, мастацтвазнавец, першы намеснік старшыні Беларускага саюза мастакоў Наталля Шаранговіч, выстаўка складаецца з дзвюх раўнацэнных частак – работ Васіля Шаранговіча і работ яго вучняў.
На выставе прадстаўлена адна з самых вядомых серый станковых работ Шаранговіча – палотны, прысвечаныя Хатыні.
"Самы страшны ўспамін ад вайны, які захаваўся на ўсё жыццё і даў штуршок гэтай серыі, гэта ўспамін аб тым, як пасля блакады ён яшчэ маленькім хлопчыкам разам з маці ехаў у вёску, на радзіму маці. 18 кіламетраў – здавалася б не так шмат. Але шлях ляжаў праз спаленыя вёскі. Ён бачыў трубы печаў, якія засталіся пасля пажарышчаў, чорную зямлю. І гаркава-салодкі пах – ад спаленых дамоў, цел. Ён яго часта ўспамінаў", - распавяла Наталля Шаранговіч.
Другая частка выставы прадстаўляе творы вучняў прафесара. Васіль Шаранговіч лічыцца адным з заснавальнікаў беларускай школы графікі.
На выставе прадстаўлены творы найбольш вядомых вучняў Васіля Шаранговіча: Анатоля Аляксандровіча, Канстанціна Вашчанкі, Васіля Баранава, Валерыя Слаука, Ларысы Журавовіч, Леаніда Марчанкі, Мікалая Селешчука, Віктара Мікіты, Валянціны Шобы і іншых вядомых творцаў.
Куратарам выставы з’яўляецца Аляксей Мацюшонак, загадчык выставачнага аддзела Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"