https://bel.sputnik.by/20240501/belstat-zhanchyn-u-belarus-na-700-tysyach-bolsh-chym-muzhchyn-1085837588.html
Белстат: жанчын у Беларусі на 700 тысяч больш, чым мужчын
Белстат: жанчын у Беларусі на 700 тысяч больш, чым мужчын
Sputnik Беларусь
Сярэдні ўзрост беларускіх жанчын складае 43,9 года, а сярод мужчынскага насельніцтва сярэдні ўзрост крыху меншы – 38,7 года. 01.05.2024, Sputnik Беларусь
2024-05-01T12:48+0300
2024-05-01T12:48+0300
2024-05-01T12:48+0300
грамадства
у беларусі
беларусь
белстат
навіны
беларусы
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/04/10/1085506659_0:0:3112:1751_1920x0_80_0_0_a21598b338ab18d961e356cf5a2d2dca.jpg
МІНСК, 1 мая – Sputnik. У пачатку бягучага года беларускае насельніцтва складала 9 155 978 чалавек, паведамілі ў афіцыйным Telegram-канале Нацыянальнага статыстычнага камітэта.З агульнай колькасці жыхароў краіны жанчыны займаюць 53,8%, на пачатак студзеня 2024-га іх налічвалася 4 929 249. Мужчын менш – 4 226 729 або 46,2%. Гэта значыць, жанчын у Беларусі на 702 520 больш.Такім чынам, на адну тысячу жыхарак Беларусі прыпадала 857 мужчын, а на адну тысячу мужчын – 1 166 жанчын. Сярэдні ўзрост жыхара краіны на пачатак 2024-га быў роўны 41,5 года, пры гэтым сярод жанчын – 43,9 года, а сярод мужчынскага насельніцтва сярэдні ўзрост складаў крыху менш – 38,7 года.Статыстыка па абласцяхУ беларускай сталіцы пражывала 1 992 862 чалавекі, або 21,8% ад агульнай колькасці насельніцтва краіны.Лідарам па колькасці насельніцтва з’яўляецца Мінская вобласць, дзе пражывае 1 460 289 чалавек або амаль 16%. На другім месцы Гомельская вобласць з 1 338 617 жыхарамі (14,6%), "бронза" ў Брэсцкай вобласці – 1 308 569 (14,3%).Насельніцтва Віцебскай вобласці налічвае 1 081 911 чалавек, што складае 11,8% ад агульнай колькасці насельніцтва краіны, а ў Гродзенскай – 992 556 або 10,8%. У Магілёўскай вобласці пражывае 981 174 чалавек (10,7%).Паводле статыстыкі, у гарадской мясцовасці пражывала 7 198 285 чалавек, або 78,6% ад усяго насельніцтва краіны, у сельскай жыхароў у разы менш – 1 957 693 (21,4%).>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240102/satsyyalny-aptymzm-u-belarus-2024-god-abyaleny-godam-yakasts-1082494647.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/04/10/1085506659_5:0:2736:2048_1920x0_80_0_0_fd00f3c29292a28cf0e1c56ff5810908.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
грамадства, у беларусі, беларусь, белстат, навіны , беларусы
грамадства, у беларусі, беларусь, белстат, навіны , беларусы
Белстат: жанчын у Беларусі на 700 тысяч больш, чым мужчын
Сярэдні ўзрост беларускіх жанчын складае 43,9 года, а сярод мужчынскага насельніцтва сярэдні ўзрост крыху меншы – 38,7 года.
МІНСК, 1 мая – Sputnik. У пачатку бягучага года беларускае насельніцтва складала 9 155 978 чалавек, паведамілі ў афіцыйным Telegram-канале Нацыянальнага статыстычнага камітэта.
З агульнай колькасці жыхароў краіны жанчыны займаюць 53,8%, на пачатак студзеня 2024-га іх налічвалася 4 929 249. Мужчын менш – 4 226 729 або 46,2%. Гэта значыць, жанчын у Беларусі на 702 520 больш.
Такім чынам, на адну тысячу жыхарак Беларусі прыпадала 857 мужчын, а на адну тысячу мужчын – 1 166 жанчын. Сярэдні ўзрост жыхара краіны на пачатак 2024-га быў роўны 41,5 года, пры гэтым сярод жанчын – 43,9 года, а сярод мужчынскага насельніцтва сярэдні ўзрост складаў крыху менш – 38,7 года.
У беларускай сталіцы пражывала 1 992 862 чалавекі, або 21,8% ад агульнай колькасці насельніцтва краіны.
Лідарам па колькасці насельніцтва з’яўляецца Мінская вобласць, дзе пражывае 1 460 289 чалавек або амаль 16%. На другім месцы Гомельская вобласць з 1 338 617 жыхарамі (14,6%), "бронза" ў Брэсцкай вобласці – 1 308 569 (14,3%).
Насельніцтва Віцебскай вобласці налічвае 1 081 911 чалавек, што складае 11,8% ад агульнай колькасці насельніцтва краіны, а ў Гродзенскай – 992 556 або 10,8%. У Магілёўскай вобласці пражывае 981 174 чалавек (10,7%).
Паводле статыстыкі, у гарадской мясцовасці пражывала 7 198 285 чалавек, або 78,6% ад усяго насельніцтва краіны, у сельскай жыхароў у разы менш – 1 957 693 (21,4%).
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"