https://bel.sputnik.by/20240501/natsbank-nflyatsyynyya-chakann-belarusa-znzlsya-1085838436.html
Нацбанк: інфляцыйныя чаканні беларусаў знізіліся
Нацбанк: інфляцыйныя чаканні беларусаў знізіліся
Sputnik Беларусь
Спажывецкія цэны ў рэспубліцы, як вынікае з афіцыйнай статыстыкі, выраслі з пачатку бягучага года больш як на 2%. 01.05.2024, Sputnik Беларусь
2024-05-01T14:44+0300
2024-05-01T14:44+0300
2024-05-01T14:44+0300
статыстыка
інфляцыя
грамадства
эканоміка
нацбанк рб
навіны
у беларусі
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/04/05/1074037676_0:168:3045:1881_1920x0_80_0_0_2b28a49f35a292ec24e54590430c7059.jpg
МІНСК, 1 мая – Sputnik. Інфляцыйныя чаканні насельніцтва ў сакавіку 2024 года крыху палепшыліся ў параўнанні са снежнем 2023-га, паведамілі ў Нацыянальным банку Беларусі.Згодна з вынікамі апытання беларусаў, ацэнка інфляцыі, якая адчуваецца імі, за апошнія тры месяцы знізілася з 11,7 да 11,4%. Чаканы рост спажывецкіх цэн у бліжэйшай перспектыве пры гэтым складае 11%.У рэгулятары звярнулі ўвагу, што ў першым квартале мінулага года адчувальная інфляцыя была нашмат вышэй – 14,3%, а чаканая – 12,4%. Рэгулятар таксама паведаміў, што паказчыкі інфляцыйных чаканняў наблізіліся да мінімальных з пачатку 2020 года.У першым квартале 2024-га гадавыя тэмпы росту інфляцыі замарудзіліся з-за зніжэння інтэнсіўнасці павелічэння цэн на сезонную садавіну і агародніну, а таксама рэгуляваных цэн і тарыфаў.Нагадаем, у сакавіку цэны ў Беларусі выраслі на 0,5% у параўнанні з лютым. Пры гэтым, як вынікае з афіцыйных звестак, з пачатку 2024 года яны павялічыліся на 2,2%. У гадавым вымярэнні інфляцыя ў сакавіку склала 5,6%. Планавы паказчык на гэты год уладамі вызначаны каля 6%.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240413/eksperty-eabr-rastlumachyl-rost-zolatavalyutnykh-rezerva-belarus-1085313674.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/04/05/1074037676_157:0:2888:2048_1920x0_80_0_0_24bfa0dad5cf0e807b5b2472347b52a8.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
статыстыка, інфляцыя, грамадства, эканоміка, нацбанк рб, навіны , у беларусі, беларусь
статыстыка, інфляцыя, грамадства, эканоміка, нацбанк рб, навіны , у беларусі, беларусь
Нацбанк: інфляцыйныя чаканні беларусаў знізіліся
Спажывецкія цэны ў рэспубліцы, як вынікае з афіцыйнай статыстыкі, выраслі з пачатку бягучага года больш як на 2%.
МІНСК, 1 мая – Sputnik. Інфляцыйныя чаканні насельніцтва ў сакавіку 2024 года крыху палепшыліся ў параўнанні са снежнем 2023-га, паведамілі ў Нацыянальным банку Беларусі.
Згодна з вынікамі апытання беларусаў, ацэнка інфляцыі, якая адчуваецца імі, за апошнія тры месяцы знізілася з 11,7 да 11,4%. Чаканы рост спажывецкіх цэн у бліжэйшай перспектыве пры гэтым складае 11%.
У рэгулятары звярнулі ўвагу, што ў першым квартале мінулага года адчувальная інфляцыя была нашмат вышэй – 14,3%, а чаканая – 12,4%. Рэгулятар таксама паведаміў, што паказчыкі інфляцыйных чаканняў наблізіліся да мінімальных з пачатку 2020 года.
У першым квартале 2024-га гадавыя тэмпы росту інфляцыі замарудзіліся з-за зніжэння інтэнсіўнасці павелічэння цэн на сезонную садавіну і агародніну, а таксама рэгуляваных цэн і тарыфаў.
Нагадаем, у сакавіку цэны ў Беларусі выраслі на 0,5% у параўнанні з лютым. Пры гэтым, як вынікае з афіцыйных звестак, з пачатку 2024 года яны павялічыліся на 2,2%. У гадавым вымярэнні інфляцыя ў сакавіку склала 5,6%. Планавы паказчык на гэты год уладамі вызначаны каля 6%.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"