https://bel.sputnik.by/20240502/spsk-dazvolenykh-vda-bznesu-dlya-p-abyatsayuts-apublkavats-15-maya-1085896667.html
Спіскі дазволеных відаў бізнесу для ІП абяцаюць апублікаваць 15 мая
Спіскі дазволеных відаў бізнесу для ІП абяцаюць апублікаваць 15 мая
Sputnik Беларусь
Улады Беларусі растлумачылі некаторыя нюансы новага закона аб прадпрымальніцкай дзейнасці, многія нормы якога запрацуюць ужо сёлета. 02.05.2024, Sputnik Беларусь
2024-05-02T17:38+0300
2024-05-02T17:38+0300
2024-05-02T17:38+0300
іп
бізнес
у беларусі
беларусь
грамадства
эканоміка
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/0a/1e/1068528822_0:58:1200:733_1920x0_80_0_0_7e3dc4d0981b57a2a15baab1ee456b62.jpg
МІНСК, 2 мая – Sputnik. Дзяржорганы накіруюць свае прапановы па дазволеных відах бізнесу для ІП 8 мая, паведаміў журналістам намеснік міністра эканомікі Беларусі Уладзімір Навумовіч.Потым органы ўлады абмяркуюць, якія віды дзейнасці трэба пакінуць.Навумовіч нагадаў, што ўрад павінен канчаткова зацвердзіць спісак відаў дзейнасці для ІП да 1 ліпеня 2024 года."На думку Мінэканомікі, пытанне рэгулявання закране каля 40 тыс індывідуальных прадпрымальнікаў", - дадаў прадстаўнік ведамства.Па разліках міністэрства, тыя, хто застануцца ў статусе ІП, будуць штогод прыносіць у бюджэт прыблізна 150 млн рублёў."Калі аналагічныя гэтыя віды дзейнасці (ІП - Sputnik) трансфармуюцца на сённяшні дзень у форму юрыдычнай асобы, то такі ж суб’ектны склад у форме юрыдычных асоб на сённяшні дзень выплачвае каля 440 мільёнаў рублёў", - дадаў Уладзімір Навумовіч.Намеснік міністра нагадаў, што частку ІП хочуць перавесці ў юрыдычныя асобы таму, што ў пэўных відах бізнесу яны канкурыруюць з кампаніямі, але выдаткі ў іх меншыя. Таму ІП у некаторых сектарах і вырашана было перавесці ў кампаніі.Пераход будзе льготным, у тым ліку не патрэбен будзе новы юрадрас. Зарэгістравацца дазволяць і па месцы жыхарства. З-за гэтага суму ў жыроўцы не павялічаць, нягледзячы на тое, што па гэтым адрасе будзе лічыцца юрыдычная асоба.Раней паведамлялася, што аб трансфармацыі часткі ІП у юрыдычныя асобы ўлады паведамлялі яшчэ ў мінулым годзе. Праект закона аб гэтым быў прыняты ў першым чытанні 31 мая 2023 года. Другое чытанне прайшло ў ніжняй палаце парламента 21 сакавіка 2024-га, а 10 красавіка законапраект ухваліў Савет Рэспублікі.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240430/lukashenka-ab-pradprymalnkakh-use-stal-p-a-pratsavats-nyama-kamu-1085826562.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/0a/1e/1068528822_69:0:1149:810_1920x0_80_0_0_fc6af1177f374f30256059acca8bc5de.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
іп, бізнес, у беларусі, беларусь, грамадства, эканоміка, навіны
іп, бізнес, у беларусі, беларусь, грамадства, эканоміка, навіны
Спіскі дазволеных відаў бізнесу для ІП абяцаюць апублікаваць 15 мая
Улады Беларусі растлумачылі некаторыя нюансы новага закона аб прадпрымальніцкай дзейнасці, многія нормы якога запрацуюць ужо сёлета.
МІНСК, 2 мая – Sputnik. Дзяржорганы накіруюць свае прапановы па дазволеных відах бізнесу для ІП 8 мая, паведаміў журналістам намеснік міністра эканомікі Беларусі Уладзімір Навумовіч.
Потым органы ўлады абмяркуюць, якія віды дзейнасці трэба пакінуць.
"15 мая гэтыя пералікі будуць размешчаны на прававым партале pravo.by для грамадскага абмеркавання і для фарміравання канчатковага аб’ёму даных пералікаў", - сказаў намеснік міністра.
Навумовіч нагадаў, што ўрад павінен канчаткова зацвердзіць спісак відаў дзейнасці для ІП да 1 ліпеня 2024 года.
"На думку Мінэканомікі, пытанне рэгулявання закране каля 40 тыс індывідуальных прадпрымальнікаў", - дадаў прадстаўнік ведамства.
Па разліках міністэрства, тыя, хто застануцца ў статусе ІП, будуць штогод прыносіць у бюджэт прыблізна 150 млн рублёў.
"Калі аналагічныя гэтыя віды дзейнасці (ІП - Sputnik) трансфармуюцца на сённяшні дзень у форму юрыдычнай асобы, то такі ж суб’ектны склад у форме юрыдычных асоб на сённяшні дзень выплачвае каля 440 мільёнаў рублёў", - дадаў Уладзімір Навумовіч.
Намеснік міністра нагадаў, што частку ІП хочуць перавесці ў юрыдычныя асобы таму, што ў пэўных відах бізнесу яны канкурыруюць з кампаніямі, але выдаткі ў іх меншыя. Таму ІП у некаторых сектарах і вырашана было перавесці ў кампаніі.
Пераход будзе льготным, у тым ліку не патрэбен будзе новы юрадрас. Зарэгістравацца дазволяць і па месцы жыхарства. З-за гэтага суму ў жыроўцы не павялічаць, нягледзячы на тое, што па гэтым адрасе будзе лічыцца юрыдычная асоба.
Раней паведамлялася, што аб трансфармацыі часткі ІП у юрыдычныя асобы ўлады паведамлялі яшчэ ў мінулым годзе. Праект закона аб гэтым быў прыняты ў першым чытанні 31 мая 2023 года. Другое чытанне прайшло ў ніжняй палаце парламента 21 сакавіка 2024-га, а 10 красавіка законапраект ухваліў Савет Рэспублікі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"