https://bel.sputnik.by/20240503/bank-razvtstsya-belarus-planue-platsts-pa-erabondakh-u-abkhod-londana-1085915043.html
Банк развіцця Беларусі плануе плаціць па еўрабондах у абход Лондана
Банк развіцця Беларусі плануе плаціць па еўрабондах у абход Лондана
Sputnik Беларусь
Дзяржаўны інвестфонд пры пагашэнні валютных аблігацый сутыкнуўся ў Беларусі з той жа праблемай, што і Мінфін. 03.05.2024, Sputnik Беларусь
2024-05-03T11:15+0300
2024-05-03T11:15+0300
2024-05-03T11:15+0300
банк развіцця
навіны
эканоміка
у беларусі
беларусь
лондан
еўрабонд
фінансы
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101472/44/1014724429_0:0:3001:1688_1920x0_80_0_0_1d2b896b6322e5e84b4bf8af18992ba6.jpg
МІНСК, 3 мая – Sputnik. Банк развіцця ў Беларусі пакуль што не змог пагасіць валютныя аблігацыі на суму 500 мільёнаў долараў, паведамляецца на сайце фінансавай установы.У дзяржфонду той жа агент, што раней быў у Мінфіна – лонданская галіна Citibank. З-за санкцый гэты заходні банк адмаўляецца выконваць абавязальніцтвы. Выплаціць грошы інвестарам праз яго зараз немагчыма.Банк развіцця зарэзерваваў сродкі для разліку з трымальнікамі аблігацый, у тым ліку працэнты, якія набеглі."Гатоў неадкладна пачаць давядзенне выплат трымальнікам у адпаведнасці з эмісійнай дакументацыяй пасля адмены вышэйуказаных санкцыйных абмежаванняў", - гаворыцца на сайце кампаніі.Цяпер у Банку развіцця бачаць адно рашэнне. Грошы збіраюцца выплаціць па асаблівай схеме пасля прыняцця "адпаведнага нарматыўнага прававога акта". Дакумент зараз узгадняюць у дзяржорганах.Пакуль што невядома, ці будуць выплаты ў замежнай валюце ці рублях. Раней з такой жа праблемай сутыкнуўся Мінфін, і трымальнікам папер прапанавалі рублі, якія можна атрымаць праз Беларусбанк. Гэта задаволіла не ўсіх інвестараў, некаторыя з іх падалі іскі ў тым ліку ў расійскія суды.Таксама паступалі скаргі ў Цэнтрабанк РФ. Кіраўнік гэтай структуры Эльвіра Набіуліна паведамляла, што на кансультацыях з Мінфінам Беларусі пытанне выплат па еўрабондах абмяркоўвалася, але расійскі бок не мае права яго вырашаць.Пасля Масква і Мінск дамовіліся, што контрагенты з Расіі змогуць атрымаць грошы праз Нацыянальны разліковы дэпазітарый (РФ). Нягледзячы на гэта, некаторыя расійскія інвестары ўсё яшчэ спрабуюць судзіцца і нават патрабуюць арыштаваць рахункі ў Беларусбанку.Банк развіцця – гэта інвестыцыйны фінансавы інстытут, які кантралюецца беларускай дзяржавай. Не з’яўляецца класічным банкам, а дзейнічае як фонд праз банкі рэспублікі.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240404/lukashenka-z-bankaskay-sstemay-treba-surzna-papratsavats-1085204295.html
беларусь
лондан
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101472/44/1014724429_168:0:2831:1997_1920x0_80_0_0_87e1954c5d208e82b0ce66e1ae131708.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
банк развіцця, навіны , эканоміка, у беларусі, беларусь, лондан, еўрабонд, фінансы
банк развіцця, навіны , эканоміка, у беларусі, беларусь, лондан, еўрабонд, фінансы
Банк развіцця Беларусі плануе плаціць па еўрабондах у абход Лондана
Дзяржаўны інвестфонд пры пагашэнні валютных аблігацый сутыкнуўся ў Беларусі з той жа праблемай, што і Мінфін.
МІНСК, 3 мая – Sputnik. Банк развіцця ў Беларусі пакуль што не змог пагасіць валютныя аблігацыі на суму 500 мільёнаў долараў, паведамляецца на сайце фінансавай установы.
"Што абумоўлена недружалюбнымі дзеяннямі шэрага замежных дзяржаў у адносінах да Рэспублікі Беларусь", - растлумачылі прычыну ў Банку развіцця.
У дзяржфонду той жа агент, што раней быў у Мінфіна – лонданская галіна Citibank. З-за санкцый гэты заходні банк адмаўляецца выконваць абавязальніцтвы. Выплаціць грошы інвестарам праз яго зараз немагчыма.
Банк развіцця зарэзерваваў сродкі для разліку з трымальнікамі аблігацый, у тым ліку працэнты, якія набеглі.
"Гатоў неадкладна пачаць давядзенне выплат трымальнікам у адпаведнасці з эмісійнай дакументацыяй пасля адмены вышэйуказаных санкцыйных абмежаванняў", - гаворыцца на сайце кампаніі.
Цяпер у Банку развіцця бачаць адно рашэнне. Грошы збіраюцца выплаціць па асаблівай схеме пасля прыняцця "адпаведнага нарматыўнага прававога акта". Дакумент зараз узгадняюць у дзяржорганах.
Пакуль што невядома, ці будуць выплаты ў замежнай валюце ці рублях. Раней з такой жа праблемай сутыкнуўся Мінфін, і трымальнікам папер прапанавалі рублі, якія можна атрымаць праз Беларусбанк. Гэта задаволіла не ўсіх інвестараў, некаторыя з іх падалі іскі ў тым ліку ў расійскія суды.
Таксама паступалі скаргі ў Цэнтрабанк РФ. Кіраўнік гэтай структуры Эльвіра Набіуліна паведамляла, што на кансультацыях з Мінфінам Беларусі пытанне выплат па еўрабондах абмяркоўвалася, але расійскі бок не мае права яго вырашаць.
Пасля Масква і Мінск дамовіліся, што контрагенты з Расіі змогуць атрымаць грошы праз Нацыянальны разліковы дэпазітарый (РФ). Нягледзячы на гэта, некаторыя расійскія інвестары ўсё яшчэ спрабуюць судзіцца і нават патрабуюць арыштаваць рахункі ў Беларусбанку.
Банк развіцця – гэта інвестыцыйны фінансавы інстытут, які кантралюецца беларускай дзяржавай. Не з’яўляецца класічным банкам, а дзейнічае як фонд праз банкі рэспублікі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"