Боевая работа расчетов РСЗО Торнадо-Г 1-й гвардейской танковой армии ЗВО  - Sputnik Беларусь, 1920
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін аб’явіў аб правядзенні ваеннай спецаперацыі ў Данбасе. Ён выступіў са зваротам да расіян, у якім паведаміў, што ДНР і ЛНР папрасілі Расію аб дапамозе. Падрабязнасці аб спецаперацыі РФ чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Мядзведзеў: канферэнцыя ў Швейцарыі прынясе РФ трайную карысць

© Sputnik / Александр Гальперин / Перайсці ў медыябанкНамеснік старшыні Савета бяспекі РФ Дзмітрый Мядзведзеў
Намеснік старшыні Савета бяспекі РФ Дзмітрый Мядзведзеў - Sputnik Беларусь, 1920, 03.05.2024
Падпісацца
Намеснік старшыні Савета бяспекі Расіі лічыць, што будучая швейцарская сустрэча па ўкраінскім пытанні будзе чарговым сведчаннем краху плана Зяленскага.
МІНСК, 3 мая – Sputnik. Чаканая швейцарская канферэнцыя па ўрэгуляванні крызісу ва Украіне можа прынесці Расіі трайную карысць, заявіў у сваім Telegram-канале намеснік старшыні Савета бяспекі РФ Дзмітрый Мядзведзеў.
"Яна (канферэнцыя - Sputnik) будзе чарговым сведчаннем краху так званага мірнага плана прыдуркаватага Зяленскага. Пры гэтым было б пажадана, каб бандэраўскі вырадак наведаў яе асабіста і ў чарговы раз распісаўся ў сваёй інтэлектуальнай нікчэмнасці", - заявіў ён.
Паводле яго слоў, будучая сустрэча ў Швейцарыі будзе доказам "найпоўнай імпатэнцыі цяперашніх заходніх эліт". Як лічыць намеснік старшыні СБ РФ, яны самі ж пазбавілі сябе магчымасці спынення канфлікту ва Украіне "па прамой указцы групы урачоў-маразматыкаў з Вашынгтона".
Мядзведзеў упэўнен, што канферэнцыя дазволіць расійскай арміі "працягваць зачыстку маларасійскай тэрыторыі ад неанацыстаў", не аглядаючыся на "мірныя ініцыятывы" Захаду. Таксама Расія зможа працаваць над канчатковым развалам кіеўскага рэжыму і найхутчэйшым вяртанні спрадвечных тэрыторый у склад РФ.
Раней афіцыйны прадстаўнік МЗС Расіі Марыя Захарава заявіла, што Масква не збіраецца ўдзельнічаць у швейцарскай канферэнцыі, нават калі будзе запрашэнне. Як лічаць у расійскім знешнепалітычным ведамстве, Захаду не цікава ўрэгуляванне канфлікту ва Украіне. Яму патрэбна стратэгічнае паражэнне Расіі. Акрамя таго, у МЗС РФ упэўнены, што Швейцарыя больш не з’яўляецца нейтральнай краінай.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Кіраўнік расійскага МЗС Сяргей Лаўроў - Sputnik Беларусь, 1920, 09.04.2024
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Лаўроў назваў "формулу міру Зяленскага" абсалютна пустой і ультыматыўнай
Стужка навiн
0