https://bel.sputnik.by/20240503/premera-dakumentalnaga-flma-vyzvalenne-prayshla--belarus-1085918120.html
Прэм’ера дакументальнага фільма "Вызваленне" прайшла ў Беларусі
Прэм’ера дакументальнага фільма "Вызваленне" прайшла ў Беларусі
Sputnik Беларусь
У аснову фільма ляглі ўнікальныя дакументальныя матэрыялы, некаторыя з іх апублікаваны ўпершыню. 03.05.2024, Sputnik Беларусь
2024-05-03T12:25+0300
2024-05-03T12:25+0300
2024-05-06T16:50+0300
фільм
кіно
вялікая айчынная вайна
гісторыя
грамадства
навіны
культура
у беларусі
беларусь
дзень перамогі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104185/17/1041851780_0:336:2845:1936_1920x0_80_0_0_c6d024deeebfd0cb2681f5514e69718b.jpg
МІНСК, 3 мая – Sputnik. Прэм’ерная дэманстрацыя дакументальнага фільма "Вызваленне", прымеркаваная да 79-й гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, прайшла ў Мінску.Фільм быў падрыхтаваны Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў з удзелам Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.Каваленка адзначыў, што ў фільме дэманструюцца кадры кіналетапісу, якія раней не выкарыстоўваліся і не публікаваліся.Сёння прэм’ерны паказ фільма пройдзе ў больш як 30 гарадах Беларусі.Фільм аднаўляе храналогію вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, пачынаючы з 26 лістапада 1943 года, калі войскі Чырвонай Арміі ўвайшлі ў горад Гомель. Плануецца, што ў наступных дакументальных фільмах будуць прадстаўлены ўнікальныя кадры партызанскіх парадаў, якія прайшлі ў Мінску, Віцебску, Пінску, іншых гарадах вызваленай ад нацыстаў Беларусі.На выставе архіўных матэрыялаў, якія былі прадстаўлены перад прэм’ерай, ёсць унікальныя кадры аб першым партызанскім парадзе, які прайшоў у Мінску ў ліпені 1944 года. У тым ліку і шыфроўка, якая была разаслана ў партызанскія брыгады і запрашала на гэты парад у вызваленым Мінску. Пасля ў гонар гэтага парада атрымае сваю назву Партызанскі праспект.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240423/adzny-elektronny-partal-ab-vyaznyakh-kantslagera-stvarayuts-u-belarus-1085692167.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104185/17/1041851780_114:0:2845:2048_1920x0_80_0_0_b34651591475ddfb7e38b94995805812.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
фільм, кіно, вялікая айчынная вайна, гісторыя, грамадства, навіны , культура, у беларусі, беларусь
фільм, кіно, вялікая айчынная вайна, гісторыя, грамадства, навіны , культура, у беларусі, беларусь
Прэм’ера дакументальнага фільма "Вызваленне" прайшла ў Беларусі
12:25 03.05.2024 (абноўлена: 16:50 06.05.2024) У аснову фільма ляглі ўнікальныя дакументальныя матэрыялы, некаторыя з іх апублікаваны ўпершыню.
МІНСК, 3 мая – Sputnik. Прэм’ерная дэманстрацыя дакументальнага фільма "Вызваленне", прымеркаваная да 79-й гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, прайшла ў Мінску.
Фільм быў падрыхтаваны Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў з удзелам Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.
"Хранікальна-дакументальны матэрыял, прадстаўлены ў фільме, з’яўляецца ўнікальным па сваім змесце", - паведаміў журналістам міністр юстыцыі Беларусі Яўген Каваленка.
Каваленка адзначыў, што ў фільме дэманструюцца кадры кіналетапісу, якія раней не выкарыстоўваліся і не публікаваліся.
Сёння прэм’ерны паказ фільма пройдзе ў больш як 30 гарадах Беларусі.
Фільм аднаўляе храналогію вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, пачынаючы з 26 лістапада 1943 года, калі войскі Чырвонай Арміі ўвайшлі ў горад Гомель. Плануецца, што ў наступных дакументальных фільмах будуць прадстаўлены ўнікальныя кадры партызанскіх парадаў, якія прайшлі ў Мінску, Віцебску, Пінску, іншых гарадах вызваленай ад нацыстаў Беларусі.
На выставе архіўных матэрыялаў, якія былі прадстаўлены перад прэм’ерай, ёсць унікальныя кадры аб першым партызанскім парадзе, які прайшоў у Мінску ў ліпені 1944 года. У тым ліку і шыфроўка, якая была разаслана ў партызанскія брыгады і запрашала на гэты парад у вызваленым Мінску. Пасля ў гонар гэтага парада атрымае сваю назву Партызанскі праспект.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"