Военнослужащие реактивной артиллерийской батареи РСЗО БМ-21 Град  - Sputnik Беларусь, 1920
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін аб’явіў аб правядзенні ваеннай спецаперацыі ў Данбасе. Ён выступіў са зваротам да расіян, у якім паведаміў, што ДНР і ЛНР папрасілі Расію аб дапамозе. Падрабязнасці аб спецаперацыі РФ чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Расійская СПА знішчыла шэсць дронаў УСУ над Белгародскай вобласцю і Крымам

© Sputnik / Константин Михальчевский / Перайсці ў медыябанкПраца мабільнай групы хуткага рэагавання ў зоне СВА
Праца мабільнай групы хуткага рэагавання ў зоне СВА - Sputnik Беларусь, 1920, 03.05.2024
Падпісацца
Украінскія вайскоўцы часта робяць спробы атакаваць расійскія тэрыторыі, асноўны ўдар прыпадае на Белгародскую вобласць.
МІНСК, 3 мая – Sputnik. Сродкамі супрацьпаветранай абароны Расіі шэсць беспілотных лятальных апаратаў былі знішчаны над Белгародскай вобласцю і Крымам, паведамілі ў абаронным ведамстве РФ.

"На працягу мінулай ночы спынены спробы кіеўскага рэжыму здзейсніць тэрарыстычныя атакі з ужываннем БПЛА самалётнага тыпу па аб’ектах на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі", - сказана ў паведамленні Мінабароны.

Паводле інфармацыі Мінабароны, пяць апаратаў было знішчана над тэрыторыяй Белгародскай вобласці, яшчэ адзін удалося ліквідаваць над Крымскім паўвостравам.
УСУ не спыняе спроб атакаваць дронамі расійскае прымежжа. Як правіла, асноўны ўдар прыпадае на Курскую, Бранскую, Белгародскую вобласці, а таксама Крым. Так, мінулай ноччу расійскія вайскоўцы знішчылі 50 украінскіх беспілотнікаў, якія спрабавалі атакаваць тэрыторыі РФ.
Пры гэтым вайскоўцы Расіі наносяць удары па месцах, дзе ўкраінскія баевікі збіраюць або захоўваюць дроны. У красавіку расійскія ўзброеныя сілы ўдарылі комплексам АТРК "Искандер" і поўнасцю знішчылі склад цяжкіх беспілотнікаў УСУ і цэх па іх вытворчасці ў Запарожжы.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Расійскія вайскоўцы, якія ўдзельнічаюць у спецаперацыі - Sputnik Беларусь, 1920, 02.05.2024
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Расійскія вайскоўцы вызвалілі населены пункт Бердычы ў ДНР
Стужка навiн
0