https://bel.sputnik.by/20240505/Pravaslanyya-adznachayuts-snnya-Vyalkdzen-1040969172.html
Самае светлае свята: праваслаўныя вернікі адзначаюць Вялікдзень
Самае светлае свята: праваслаўныя вернікі адзначаюць Вялікдзень
Sputnik Беларусь
Уваскрэсенне Хрыстова каталікі ў гэтым годзе адзначылі 31 сакавіка, праваслаўныя святкуюць яго сёння. 05.05.2024, Sputnik Беларусь
2024-05-05T09:32+0300
2024-05-05T09:32+0300
2024-05-05T09:32+0300
рэлігія
вялікдзень
свята
царкоўнае свята
традыцыі
традыцыі і абрады
народныя традыцыі
грамадства
культура
спадчына
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101470/56/1014705657_0:151:3106:1898_1920x0_80_0_0_356ec158f9b09cf74779c175c3a94686.jpg
Вялікдзень – адно з самых галоўных свят для хрысціян. Яно было ўстаноўлена ў гонар уваскрэсення Ісуса Хрыста, якое лічыцца цэнтральнай падзеяй Бібліі.У гэтым годзе светлае свята выпадае на 5 мая. Каталікі ж ужо адзначылі свята 31 сакавіка. Ды, хоць праваслаўны і каталіцкі Вялікдзень адзначаецца ў розны час, ёсць заўсёды тое, што застаецца нязменным – сакраментальныя словы: "Хрыстос уваскрос!".Велікодныя традыцыі ў праваслаўіСімваламі святочнага стала на Вялікдзень з'яўляюцца дэкарыраваныя яйкі, велікодныя булкі і тварожныя "пасхі".Фарбаваныя яйкі, асвячоныя ў царкве – найпершая страва, якую варта з'есці па заканчэнні Вялікага посту, што папярэднічае Вялікадню. Першапачаткова яйкі фарбавалі выключна ў чырвона-карычневы колер, які сімвалізуе кроў Збавіцеля, пралітую ў момант укрыжавання. Яйка жа лічылася сімвалам яго адраджэння. Пазней для фарбавання яек пачалі выкарыстоўваць іншыя адценні, а таксама ўжываць харчовыя фарбавальнікі і арыгінальны дэкор.Велікодная булка – увасабленне таго, як Збавіцель еў хлеб з паслядоўнікамі, каб яны паверылі ў яго ўваскрэсенне. А тварожная "пасха" сімвалізуе магілу Хрыста, таму яе гатуюць у форме піраміды і ўпрыгожваюць пачатковымі літарамі велікоднага прывітання.Велікоднае богаслужэнне пачынаецца заўсёды ў ноч з суботы на нядзелю. Гэты час лічыцца асабліва радасным. Перад самым Вялікаднем вернікі ідуць у храм, пасля чаго пачынаюць хросны ход са спевамі. Па завяршэнні набажэнства вернікі "разгаўляюцца" – смакуюць асвячоныя яйкі і булкі.На сам Вялікдзень маленькія дзеці гуляюць у "пакатушкі": чыё яйка адкаціцца па дошцы далей. Гэтая традыцыйная забаўка ўвасабляе адраджэнне. Таксама гуляюць і ў "біткі": па чарзе разбіваць розныя канцы яек. Да таго ж у святочны дзень прынята "хрыстосавацца" – тройчы цалавацца ў шчокі.Народныя велікодныя павер'іПа народных павер'ях, каб велікодныя булкі атрымаліся пышнымі і смачнымі, у доме трэба захоўваць спакой і цішыню. Таксама нельга лаяцца і сварыцца.У старажытнасці існаваў гэтак званы звычай "данясення": пасля асвячэння велікоднай булкі ў царкве, кожны хацеў хутчэй прынесці выпечку дадому, а той, каму пашчасціла зрабіць гэта першым, мог разлічваць на вельмі ўраджайны год.Надвор'е ў светлае свята таксама мела вялікае значэнне. Менавіта па ім нашы продкі меркавалі, наколькі добрым у гаспадарчым сэнсе будзе год:Цікавае павер'е звязвалі і з памерлымі. Продкі лічылі, што ў гэты дзень неба прыадчыняе сваю заслону, а душы пайшоўшых родных ненадоўга вяртаюцца да жывых, каб святкаваць разам з імі.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20230414/vos-vam-maku-da-tago-prysmaku-abo-velkodnyya-stravy--kulnarny-sshytak-1074371195.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101470/56/1014705657_188:0:2919:2048_1920x0_80_0_0_9f11d157a9d468afaa6d0c3cc6323c0a.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
велікодныя традыцыі і прыкметы вялікдзень свята царква булкі яйкі хрыстос уваскрос надвор'е культура спадчына беларусь пасхальные традиции и приметы пасха праздник церковь куличи яйца христос воскрес погода наследие
велікодныя традыцыі і прыкметы вялікдзень свята царква булкі яйкі хрыстос уваскрос надвор'е культура спадчына беларусь пасхальные традиции и приметы пасха праздник церковь куличи яйца христос воскрес погода наследие
Самае светлае свята: праваслаўныя вернікі адзначаюць Вялікдзень
Уваскрэсенне Хрыстова каталікі ў гэтым годзе адзначылі 31 сакавіка, праваслаўныя святкуюць яго сёння.
Вялікдзень – адно з самых галоўных свят для хрысціян. Яно было ўстаноўлена ў гонар уваскрэсення Ісуса Хрыста, якое лічыцца цэнтральнай падзеяй Бібліі.
У гэтым годзе светлае свята выпадае на 5 мая. Каталікі ж ужо адзначылі свята 31 сакавіка. Ды, хоць праваслаўны і каталіцкі Вялікдзень адзначаецца ў розны час, ёсць заўсёды тое, што застаецца нязменным – сакраментальныя словы: "Хрыстос уваскрос!".
Велікодныя традыцыі ў праваслаўі
Сімваламі святочнага стала на Вялікдзень з'яўляюцца дэкарыраваныя яйкі, велікодныя булкі і тварожныя "пасхі".
Фарбаваныя яйкі, асвячоныя ў царкве – найпершая страва, якую варта з'есці па заканчэнні Вялікага посту, што папярэднічае Вялікадню. Першапачаткова яйкі фарбавалі выключна ў чырвона-карычневы колер, які сімвалізуе кроў Збавіцеля, пралітую ў момант укрыжавання. Яйка жа лічылася сімвалам яго адраджэння. Пазней для фарбавання яек пачалі выкарыстоўваць іншыя адценні, а таксама ўжываць харчовыя фарбавальнікі і арыгінальны дэкор.
Велікодная булка – увасабленне таго, як Збавіцель еў хлеб з паслядоўнікамі, каб яны паверылі ў яго ўваскрэсенне. А тварожная "пасха" сімвалізуе магілу Хрыста, таму яе гатуюць у форме піраміды і ўпрыгожваюць пачатковымі літарамі велікоднага прывітання.
Велікоднае богаслужэнне пачынаецца заўсёды ў ноч з суботы на нядзелю. Гэты час лічыцца асабліва радасным. Перад самым Вялікаднем вернікі ідуць у храм, пасля чаго пачынаюць хросны ход са спевамі. Па завяршэнні набажэнства вернікі "разгаўляюцца" – смакуюць асвячоныя яйкі і булкі.
На сам Вялікдзень маленькія дзеці гуляюць у "пакатушкі": чыё яйка адкаціцца па дошцы далей. Гэтая традыцыйная забаўка ўвасабляе адраджэнне. Таксама гуляюць і ў "біткі": па чарзе разбіваць розныя канцы яек. Да таго ж у святочны дзень прынята "хрыстосавацца" – тройчы цалавацца ў шчокі.
Народныя велікодныя павер'і
Па народных павер'ях, каб велікодныя булкі атрымаліся пышнымі і смачнымі, у доме трэба захоўваць спакой і цішыню. Таксама нельга лаяцца і сварыцца.
У старажытнасці існаваў гэтак званы звычай "данясення": пасля асвячэння велікоднай булкі ў царкве, кожны хацеў хутчэй прынесці выпечку дадому, а той, каму пашчасціла зрабіць гэта першым, мог разлічваць на вельмі ўраджайны год.
Надвор'е ў светлае свята таксама мела вялікае значэнне. Менавіта па ім нашы продкі меркавалі, наколькі добрым у гаспадарчым сэнсе будзе год:
яснае надвор'е перад Вялікаднем – наперадзе сонечнае лета,
зорная ноч – да рэзкага пахаладання,
калі ў святочны дзень разгулялася навальніца – восень будзе сухой і позняй,
калі на двары пахмурна – лета будзе такім жа,
а вось халоднае надвор'е сведчыла аб сухім леце.
Цікавае павер'е звязвалі і з памерлымі. Продкі лічылі, што ў гэты дзень неба прыадчыняе сваю заслону, а душы пайшоўшых родных ненадоўга вяртаюцца да жывых, каб святкаваць разам з імі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"