Краіны ЕАЭС пачалі ўзаемна прызнаваць вучоныя ступені

© Sputnik / Рамиль Ситдиков / Перайсці ў медыябанкПраца ў лабараторыі
Праца ў лабараторыі - Sputnik Беларусь, 1920, 05.05.2024
Падпісацца
Дзяржавы Еўразійскага эканамічнага саюза зараз аўтаматычна прызнаюць дакумент аб вучоных ступенях, але пакуль што не дамовіліся аб даплатах за гэтыя ступені.
МІНСК, 5 мая – Sputnik. Пагадненне аб узаемным прызнанні дакументаў аб вучоных ступенях у дзяржавах Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС) набыло моц, паведамляе прэс-служба Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК).
"Пагадненне накіравана на павышэнне мабільнасці высокакваліфікаваных спецыялістаў і будзе садзейнічаць развіццю свабоды перамяшчэння працоўных рэсурсаў", - цытуе ЕЭК міністра па эканоміцы і фінансавай палітыцы Еўразійскай эканамічнай камісіі Бахыта Султанава.
Дакументы аб ступенях будуць прызнавацца аўтаматычна, але ёсць адно абмежаванне.
"…За выключэннем выпадкаў, калі ўладальнікі такіх дакументаў прэтэндуюць на ўстаноўленыя ў дзяржаве працаўладкавання надбаўкі або льготы за вучоную ступень", - сказана ў паведамленні.
Пагадненне было падпісана яшчэ летам 2023 года на саміце кіраўнікоў урадаў ЕАЭС у Сочы, і зараз запрацавала. Гэта азначае, што навукоўцам не трэба праходзіць праз доўгую працэдуру настрыфікацыі.
"Палажэнні гэтага Пагаднення прымяняюцца таксама да дакументаў аб вучоных ступенях, выдадзеных да ўступлення ў сілу гэтага Пагаднення, за выключэннем выпадку, калі пры правядзенні працэдуры прызнання дакумента аб вучонай ступені ў дзяржаве працаўладкавання было прынята адмоўнае рашэнне па выніках экспертызы дысертацыі", - сказана ў тэксце пагаднення.
Дакумент быў падпісаны ўсімі пяццю краінамі Саюза: Арменіяй, Беларуссю, Казахстанам, Кыргызстанам і Расіяй.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
НАН Беларусі - Sputnik Беларусь, 1920, 30.04.2024
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Акадэмія навук Беларусі лічыць прыярытэтным навуковыя кантакты з РФ
Стужка навiн
0