https://bel.sputnik.by/20240506/gramadzyann-polshchy-papras-paltychnaga-prystanshcha--belarus-1085968197.html
Грамадзянін Польшчы папрасіў палітычнага прыстанішча ў Беларусі
Грамадзянін Польшчы папрасіў палітычнага прыстанішча ў Беларусі
Sputnik Беларусь
Польскі грамадзянін прыбыў у Беларусь для таго, каб выказаць пратэст уладам сваёй краіны. 06.05.2024, Sputnik Беларусь
2024-05-06T11:51+0300
2024-05-06T11:51+0300
2024-05-09T21:06+0300
польшча
у беларусі
беларусь
навіны
прыстанішча
грамадства
палітыка
бяспека
томаш шміт
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/05/06/1085967016_0:203:1187:871_1920x0_80_0_0_6ffe2c6876eee2b60c5408133e7449c1.jpg
МІНСК, 6 мая – Sputnik. Грамадзянін Польшчы Томаш Шміт папрасіў палітычнага прыстанішча ў Беларусі, пра гэта ён заявіў падчас прэс-канферэнцыі ў Мінску, перадае карэспандэнт Sputnik.Шміт працаваў суддзёй другога аддзялення ваяводскага адміністрацыйнага суда Варшавы. Размаўляючы з журналістамі, ён заявіў, што прычынай такога ўчынку стала яго нязгода з палітыкай і дзеяннямі польскіх улад.Па словах Шміта, на радзіме ён падвяргаўся праследаванню і пагрозам за сваю палітычную пазіцыю. Ён заявіў, што кіраўніцтва Польшчы пад уплывам ЗША і Вялікабрытаніі вядзе яго краіну да вайны.Раней паляк працаваў на розных пасадах у судовай сістэме і органах юстыцыі Польшчы. Таксама ён узначальваў юраддзел Нацыянальнага савета суддзяў."Гэта выказванне таго, як праводзіцца палітыка супраць Беларусі і Расіі", - сказаў Шміт наконт свайго рашэння.На прэс-канферэнцыі ў беларускай сталіцы паказаў дакументы, якія пацвярджаюць, што ён да нядаўняга часу быў суддзёй, і заявіў, што падае ў адстаўку з гэтай пасады."Адстаўка з пасады суддзі – гэта выказванне пратэсту супраць несправядлівай палітыкі Польшчы ў адносінах да Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі", - паведаміў Шміт, адзначыўшы, што цяпер вяртанне ў Польшчу пагражае яму арыштам, а ад'езд стаў вынікам націску, які аказваецца на яго. Шміт растлумачыў, што разглядаў справы, у тым ліку звязаныя з паліцыяй, арміяй і спецслужбамі, а таксама меў доступ да дакументаў рознага ўзроўню: ад сакрэтных да зусім сакрэтных.Шміт заявіў, што гатоў да інфармацыйнай кампаніі супраць яго з боку польскіх СМІ. "Няхай паспрабуюць. Я гатоў", - заявіў ён. Ён не выключыў, што медыя ў Польшчы паспрабуюць зрабіць з яго наркамана ці чалавека, які кінуў жонку і гэтак далей."Я хацеў бы папрасіць аб ахове з боку прэзідэнта (Лукашэнка - Sputnik) і ў цэлым краіны", - сказаў ён.Шміт растлумачыў, што калі ім захочуць заняцца спецслужбы ЗША і Вялікабрытаніі, з ім можа "здарыцца" ДТЗ або іншае здарэнне.Па словах суддзі, яго сваякі засталіся ў Польшчы. Шміт лічыць, што раз ён звярнуўся зараз да Лукашэнкі па прыстанішча, то з галавы яго блізкіх "валасок не ўпадзе".Польскі грамадзянін мяркуе, што Беларусь – асноўны элемент для стабілізацыі сітуацыі ў рэгіёне. Ён таксама падкрэсліў, што польскім палітыкам трэба аднавіць дыялог з прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам і ўладамі Расіі. На яго думку, калі б Кіеў выконваў пагадненні, заключаныя ў Мінску, узброенага канфлікту не было б. Калі Варшава не пойдзе на перагаворы, дык страты для яе будуць і палітычныя, і эканамічныя.Шміт адзначыў, што палітыка яго краіны не да канца незалежная – вельмі вялікі ўплыў з боку ЗША, Вялікабрытаніі і Германіі. Паводле яго слоў, адзін з польскіх палітычных дзеячаў перашкаджае ўцягванню рэспублікі ў канфлікт. Пры гэтым ён не стаў называць яго імя, каб не нашкодзіць. Суддзя падкрэсліў, што многія знаёмыя падзяляюць яго меркаванне, але публічна асцерагаюцца яго выказваць.Адпачыць у БеларусіШміт таксама заявіў, што пакуль што хацеў бы адпачыць у Беларусі і паказаць яе ўсім як вельмі дружалюбную краіну."Тут вельмі дружалюбна настроены да іншаземцаў... Я хацеў бы запрасіць сваіх землякоў і грамадзян краін Балтыі", - сказаў ён.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20231031/praezd-emlya-chechka-zyavsya--grodne--n-vyadze-da-polskaga-konsulstva-1080755796.html
польшча
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/05/06/1085967016_0:0:1187:890_1920x0_80_0_0_8b9fa20fec94bc8c39caa6d23b16a42c.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
польшча, у беларусі, беларусь, навіны , прыстанішча, грамадства, палітыка, бяспека, томаш шміт
польшча, у беларусі, беларусь, навіны , прыстанішча, грамадства, палітыка, бяспека, томаш шміт
Грамадзянін Польшчы папрасіў палітычнага прыстанішча ў Беларусі
11:51 06.05.2024 (абноўлена: 21:06 09.05.2024) Польскі грамадзянін прыбыў у Беларусь для таго, каб выказаць пратэст уладам сваёй краіны.
МІНСК, 6 мая – Sputnik. Грамадзянін Польшчы Томаш Шміт папрасіў палітычнага прыстанішча ў Беларусі, пра гэта ён заявіў падчас прэс-канферэнцыі ў Мінску, перадае карэспандэнт Sputnik.
Шміт працаваў суддзёй другога аддзялення ваяводскага адміністрацыйнага суда Варшавы. Размаўляючы з журналістамі, ён заявіў, што прычынай такога ўчынку стала яго нязгода з палітыкай і дзеяннямі польскіх улад.
Па словах Шміта, на радзіме ён падвяргаўся праследаванню і пагрозам за сваю палітычную пазіцыю. Ён заявіў, што кіраўніцтва Польшчы пад уплывам ЗША і Вялікабрытаніі вядзе яго краіну да вайны.
Раней паляк працаваў на розных пасадах у судовай сістэме і органах юстыцыі Польшчы. Таксама ён узначальваў юраддзел Нацыянальнага савета суддзяў.
"Гэта выказванне таго, як праводзіцца палітыка супраць Беларусі і Расіі", - сказаў Шміт наконт свайго рашэння.
На прэс-канферэнцыі ў беларускай сталіцы паказаў дакументы, якія пацвярджаюць, што ён да нядаўняга часу быў суддзёй, і заявіў, што падае ў адстаўку з гэтай пасады.
"Адстаўка з пасады суддзі – гэта выказванне пратэсту супраць несправядлівай палітыкі Польшчы ў адносінах да Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі", - паведаміў Шміт, адзначыўшы, што цяпер вяртанне ў Польшчу пагражае яму арыштам, а ад'езд стаў вынікам націску, які аказваецца на яго. Шміт растлумачыў, што разглядаў справы, у тым ліку звязаныя з паліцыяй, арміяй і спецслужбамі, а таксама меў доступ да дакументаў рознага ўзроўню: ад сакрэтных да зусім сакрэтных.
Шміт заявіў, што гатоў да інфармацыйнай кампаніі супраць яго з боку польскіх СМІ. "Няхай паспрабуюць. Я гатоў", - заявіў ён. Ён не выключыў, што медыя ў Польшчы паспрабуюць зрабіць з яго наркамана ці чалавека, які кінуў жонку і гэтак далей.
"Я хацеў бы папрасіць аб ахове з боку прэзідэнта (Лукашэнка - Sputnik) і ў цэлым краіны", - сказаў ён.
Шміт растлумачыў, што калі ім захочуць заняцца спецслужбы ЗША і Вялікабрытаніі, з ім можа "здарыцца" ДТЗ або іншае здарэнне.
"У мяне няма іншага выбару... Так, я прашу аб статусе палітычнага бежанца", - падкрэсліў ён, дадаўшы, што ў Беларусі знаходзіцца каля тыдня і пакуль што не падаў просьбу аб прыстанішчы афіцыйна.
Па словах суддзі, яго сваякі засталіся ў Польшчы. Шміт лічыць, што раз ён звярнуўся зараз да Лукашэнкі па прыстанішча, то з галавы яго блізкіх "валасок не ўпадзе".
Польскі грамадзянін мяркуе, што Беларусь – асноўны элемент для стабілізацыі сітуацыі ў рэгіёне. Ён таксама падкрэсліў, што польскім палітыкам трэба аднавіць дыялог з прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам і ўладамі Расіі. На яго думку, калі б Кіеў выконваў пагадненні, заключаныя ў Мінску, узброенага канфлікту не было б. Калі Варшава не пойдзе на перагаворы, дык страты для яе будуць і палітычныя, і эканамічныя.
Шміт адзначыў, што палітыка яго краіны не да канца незалежная – вельмі вялікі ўплыў з боку ЗША, Вялікабрытаніі і Германіі. Паводле яго слоў, адзін з польскіх палітычных дзеячаў перашкаджае ўцягванню рэспублікі ў канфлікт. Пры гэтым ён не стаў называць яго імя, каб не нашкодзіць. Суддзя падкрэсліў, што многія знаёмыя падзяляюць яго меркаванне, але публічна асцерагаюцца яго выказваць.
Шміт таксама заявіў, што пакуль што хацеў бы адпачыць у Беларусі і паказаць яе ўсім як вельмі дружалюбную краіну.
"Тут вельмі дружалюбна настроены да іншаземцаў... Я хацеў бы запрасіць сваіх землякоў і грамадзян краін Балтыі", - сказаў ён.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте" 31 кастрычніка 2023, 09:53