https://bel.sputnik.by/20240506/veterana-vav-u-belarus-stala-mensh-1085975608.html
Ветэранаў ВАВ у Беларусі стала менш
Ветэранаў ВАВ у Беларусі стала менш
Sputnik Беларусь
У параўнанні з мінулым годам колькасць ветэранаў ВАВ зменшылася на 400 чалавек, а пацярпелых ад наступстваў вайны – больш як на тысячу. 06.05.2024, Sputnik Беларусь
2024-05-06T14:14+0300
2024-05-06T14:14+0300
2024-05-06T14:14+0300
дзень перамогі
вялікая айчынная вайна
гісторыя
ветэраны
грамадства
навіны
у беларусі
беларусь
міністэрства працы і сацыяльнай абароны рэспублікі беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/05/06/1085970119_0:160:3072:1888_1920x0_80_0_0_17503041dc65b4b7b85a1193f588ca1d.jpg
МІНСК, 6 мая – Sputnik. Каля 1,1 тысячы ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і прыблізна 7,3 тысячы грамадзян, якія пацярпелі ад наступстваў ВАВ (у асноўным гэта былыя вязні канцлагераў), зараз пражываюць у Беларусі, расказала журналістам намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Марына Арцеменка.У параўнанні з мінулым годам колькасць ветэранаў ВАВ зменшылася на 400 чалавек, а пацярпелых ад наступстваў вайны – на 1,2 тысячы.Намеснік міністра адзначыла, што сёння меры падтрымкі ветэранаў ахопліваюць усе сферы жыццядзейнасці і аказваюцца па самых розных напрамках. У прыватнасці, для гэтай катэгорыі прадугледжаны бясплатнае забеспячэнне лекамі, зубапратэзаванне і штогадовае санаторна-курортнае лячэнне."Мы разумеем, што з улікам узросту не ўсе могуць прайсці гэтае аздараўленне, таму выплачваецца грашовая кампенсацыя за пуцёўку. Гэта 10 базавых велічынь, каля 400 рублёў штогод", - падкрэсліла Арцеменка.Акрамя таго, ветэранам даецца бясплатны праезд на ўсіх відах гарадскога і прыгараднага транспарту, а таксама скідкі на аплату жыллёва-камунальных паслуг.Матдапамога да 9 маяМіністэрства працы і сацабароны 3 мая паведаміла, што выплаты ветэранам датэрмінова завершаны па ўсёй краіне.У выніку матэрыяльную дапамогу да 9 Мая атрымаў 8 371 чалавек – ветэраны ВАВ, былыя вязні канцлагераў, члены сямей ваеннаслужачых (партызан, падпольшчыкаў), якія загінулі ў гады вайны. Агульная сума выплат склала больш за 10,5 млн рублёў.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240423/adzny-elektronny-partal-ab-vyaznyakh-kantslagera-stvarayuts-u-belarus-1085692167.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/05/06/1085970119_171:0:2902:2048_1920x0_80_0_0_ff2564ae395920213771dfaabc4700be.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
вялікая айчынная вайна, гісторыя, ветэраны, грамадства, навіны , у беларусі, беларусь, міністэрства працы і сацыяльнай абароны рэспублікі беларусь
вялікая айчынная вайна, гісторыя, ветэраны, грамадства, навіны , у беларусі, беларусь, міністэрства працы і сацыяльнай абароны рэспублікі беларусь
Ветэранаў ВАВ у Беларусі стала менш
У параўнанні з мінулым годам колькасць ветэранаў ВАВ зменшылася на 400 чалавек, а пацярпелых ад наступстваў вайны – больш як на тысячу.
МІНСК, 6 мая – Sputnik. Каля 1,1 тысячы ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і прыблізна 7,3 тысячы грамадзян, якія пацярпелі ад наступстваў ВАВ (у асноўным гэта былыя вязні канцлагераў), зараз пражываюць у Беларусі, расказала журналістам намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Марына Арцеменка.
У параўнанні з мінулым годам колькасць ветэранаў ВАВ зменшылася на 400 чалавек, а пацярпелых ад наступстваў вайны – на 1,2 тысячы.
Намеснік міністра адзначыла, што сёння меры падтрымкі ветэранаў ахопліваюць усе сферы жыццядзейнасці і аказваюцца па самых розных напрамках. У прыватнасці, для гэтай катэгорыі прадугледжаны бясплатнае забеспячэнне лекамі, зубапратэзаванне і штогадовае санаторна-курортнае лячэнне.
"Мы разумеем, што з улікам узросту не ўсе могуць прайсці гэтае аздараўленне, таму выплачваецца грашовая кампенсацыя за пуцёўку. Гэта 10 базавых велічынь, каля 400 рублёў штогод", - падкрэсліла Арцеменка.
Акрамя таго, ветэранам даецца бясплатны праезд на ўсіх відах гарадскога і прыгараднага транспарту, а таксама скідкі на аплату жыллёва-камунальных паслуг.
Міністэрства працы і сацабароны 3 мая паведаміла, што выплаты ветэранам датэрмінова завершаны па ўсёй краіне.
У выніку матэрыяльную дапамогу да 9 Мая атрымаў 8 371 чалавек – ветэраны ВАВ, былыя вязні канцлагераў, члены сямей ваеннаслужачых (партызан, падпольшчыкаў), якія загінулі ў гады вайны. Агульная сума выплат склала больш за 10,5 млн рублёў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"