https://bel.sputnik.by/20240507/lukashenka-praverka--arm-tyaz-nosts-abaronchy-kharaktar-1086043061.html
Лукашэнка: праверка ў арміі ТЯЗ носіць абарончы характар
Лукашэнка: праверка ў арміі ТЯЗ носіць абарончы характар
Sputnik Беларусь
Беларускія вайскоўцы праводзяць праверку сіл і сродкаў, якія могуць выкарыстоўваць тактычную ядзерную зброю. 07.05.2024, Sputnik Беларусь
2024-05-07T18:12+0300
2024-05-07T18:12+0300
2024-05-07T18:12+0300
ядзерная зброя ў беларусі
аляксандр лукашэнка
ядзерная зброя
дзень перамогі
палац рэспублікі
палітыка
бяспека
у свеце
навіны
у беларусі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/09/04/1079127051_0:63:1200:738_1920x0_80_0_0_1685ee991d7a371a42482dbf7e353728.jpg
МІНСК, 7 мая – Sputnik. Сёння ў Беларусі пачынаюць адпрацоўку другога этапа мер рэагавання, заявіў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка на ўрачыстым сходзе з нагоды Дня Перамогі ў Палацы Рэспублікі.Паводле яго слоў, упершыню плануецца адпрацаваць пытанні выкарыстання тактычнай ядзернай зброі. Праверка носіць выключна абарончы характар.Беларускі лідар расказаў, што раптоўныя праверкі, праведзеныя ў беларускай арміі, раней паказалі, што ў краіне створана эфектыўная сістэма, якая дае магчымасць хутка пераходзіць у вышэйшую ступень баявой гатоўнасці.Пры гэтым ён звярнуў увагу, што генштабы Беларусі і Расіі праводзяць праверку сіл і сродкаў сумеснай рэгіянальнай групоўкі войск. Менавіта падчас яе і будуць адпрацаваны пытанні выкарыстання ТЯЗ.Кіраўнік дзяржавы расказаў, што ў ходзе праверкі ракетныя комплексы "Искандер" і РСЗА "Паланэз" адпрацуюць нанясенне ракетных удараў для адбіцця нападзення на рэспубліку.Прычым ён растлумачыў, што праверка праводзіцца для таго, каб адпрацаваць усе механізмы па кіраванні войскамі і падрыхтаваць іх да працы са спецыяльнымі боепрыпасамі."Па завяршэнні сумеснай трэніроўкі нашы войскі прадоўжаць мерапрыемствы па адэкватным рэагаванні на змяненне абстаноўкі", - падсумаваў беларускі лідар.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240507/sputnik-adkry-vystavu-fatagrafy-z-fonda-sanfarmbyuro--mnsku-1086040544.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/09/04/1079127051_67:0:1134:800_1920x0_80_0_0_b6f371b0b226f451453c0cdfa5055f48.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аляксандр лукашэнка, ядзерная зброя, дзень перамогі, палац рэспублікі, палітыка, бяспека, у свеце, навіны , у беларусі, беларусь
аляксандр лукашэнка, ядзерная зброя, дзень перамогі, палац рэспублікі, палітыка, бяспека, у свеце, навіны , у беларусі, беларусь
Лукашэнка: праверка ў арміі ТЯЗ носіць абарончы характар
Беларускія вайскоўцы праводзяць праверку сіл і сродкаў, якія могуць выкарыстоўваць тактычную ядзерную зброю.
МІНСК, 7 мая – Sputnik. Сёння ў Беларусі пачынаюць адпрацоўку другога этапа мер рэагавання, заявіў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка на ўрачыстым сходзе з нагоды Дня Перамогі ў Палацы Рэспублікі.
Паводле яго слоў, упершыню плануецца адпрацаваць пытанні выкарыстання тактычнай ядзернай зброі. Праверка носіць выключна абарончы характар.
"Гэта зброя стрымлівання. Гэта зброя абароны. Ніхто ў наступлекнне з гэтай зброяй не пойдзе", - цытуе Аляксандра Лукашэнку Telegram-канал Пул Першага.
Беларускі лідар расказаў, што раптоўныя праверкі, праведзеныя ў беларускай арміі, раней паказалі, што ў краіне створана эфектыўная сістэма, якая дае магчымасць хутка пераходзіць у вышэйшую ступень баявой гатоўнасці.
Пры гэтым ён звярнуў увагу, што генштабы Беларусі і Расіі праводзяць праверку сіл і сродкаў сумеснай рэгіянальнай групоўкі войск. Менавіта падчас яе і будуць адпрацаваны пытанні выкарыстання ТЯЗ.
"Падчас праверкі будзе ажыццяўляцца падача спецбоепрыпасаў у ракетныя і авіяцыйныя воінскія часці, загрузка іх на пускавыя ўстаноўкі і падвеска на самалёты", - цытуе Аляксандра Лукашэнку БелТА.
Кіраўнік дзяржавы расказаў, што ў ходзе праверкі ракетныя комплексы "Искандер" і РСЗА "Паланэз" адпрацуюць нанясенне ракетных удараў для адбіцця нападзення на рэспубліку.
Прычым ён растлумачыў, што праверка праводзіцца для таго, каб адпрацаваць усе механізмы па кіраванні войскамі і падрыхтаваць іх да працы са спецыяльнымі боепрыпасамі.
"Па завяршэнні сумеснай трэніроўкі нашы войскі прадоўжаць мерапрыемствы па адэкватным рэагаванні на змяненне абстаноўкі", - падсумаваў беларускі лідар.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"